Род (біялогія)

(Пасля перасылкі з Род)

Род (лац.: genus, мн. л. genera, ад стар.-грэч.: γένος) — адзін з асноўных рангаў іерархічнай класіфікацыі ў біялагічнай сістэматыцы.

The various levels of the scientific classification system.даменцарстватыпкласатрадсямействародвід
The various levels of the scientific classification system.

Іерархія біялагічнай сістэматыкі васьмі асноўных таксонамічных рангаў. Прамежкавыя катэгорыі не паказаны

Род аб’ядноўвае роднасныя віды жывёл або раслін. Больш агульная ступень сістэматыкі — трыба і сямейства.

Напрыклад, род матылькоў Pieris (Pieris) — адзін з многіх родаў сямейства бялянак (Pieridae). У сваю чаргу, род Pieris (Pieris) складаецца з мноства відаў, адзін з іх — Капусніца, або Бялянка капусная (Pieris brassicae).

Па колькасці відаў, якія ў яго ўваходзяць, род можа быць:

  • політыпным — якія змяшчае вялікую колькасць відаў,
  • алігатыпным — якія змяшчае невялікую колькасць відаў,
  • монатыпным — якія змяшчае адзін від.

Навуковая назва роду

правіць

Навуковая назва роду ўнінаміяльная, то-бок складаецца з аднаго слова. Кодэксы біялагічнай наменклатуры патрабуюць, каб слова было па форме лацінскім, то-бок напісана літарамі лацінскага алфавіту і падпарадкоўвалася правілам лацінскай граматыкі. Назва роду разглядаецца як назоўнік адзіночнага ліку і пішацца з вялікай літары. Іншых абмежаванняў няма, таму назвай роду можа быць як слова, запазычанае з класічнай лаціны (напрыклад, назва роду ліс — Vulpes), так і лацінізаванае слова з кожнай мовы (найчасцей са старажытнагрэчаскай). Нярэдка назвай роду ёсць слова ўтворанае ад прозвішча або імя (напрыклад, назва роду кветкавых раслін Linnaea — ад аднаго з варыянтаў прозвішча Карла Лінея, Linnaeus).

Ад асновы радавой назвы ўтвараюцца назвы таксонаў групы сямейства (трыбы, сямейства і вытворныя ад іх рангі).

Утварэнне і ўжыванне родавых назваў вызначаны правіламі, зафіксаванымі ў міжнародных кодэксах батанічнай і заалагічнай наменклатуры і падобных ім кодэксах наменклатуры бактэрый і вірусаў.

Межы дзеяння кодэксаў склаліся гістарычна і не адлюстроўваюць сучасных уяўленняў пра класіфікацыю. Напрыклад, назвы грыбоў і лішайнікаў рэгулюе кодэкс батанічнай наменклатуры, хоць грыбы і лішайнікі цяпер не ўваходзяць у склад таксону Расліны.

Гібрыдны род

правіць

Гібрыдны род — умоўнае назва, якое пазначае сукупнасць гібрыдаў, якія адносяцца да двух родаў (часам да большай колькасці родаў).

Назвы гібрыдных родаў павінны пачынацца са знака × (знака множання, знака гібрыднага паходжання). Гэтыя назвы могуць утварацца двума спосабамі:

  • у выглядзе сціснутай формулы; напрыклад, ×Amarine [= Amaryllis × Nerine]
  • ад лацінізаваных прозвішч або імёнаў праз дадаванне да іх -ara; напрыклад, ×Vuylstekeara [= Cochlioda × Miltonia × Odontoglossum]

Аманімія

правіць

У межах юрысдыкцыі кожнага з біялагічных наменклатурных кодэксаў родавыя назвы не павінны паўтарацца (быць амонімамі). Гэта значыць, што назвы двух розных родаў раслін не могуць быць аднолькавымі, як і назвы двух розных родаў жывёл (але назва роду расліны і назва роду жывёлы могуць супадаць — і такіх супадзенняў налічваецца некалькі дзясяткаў).

Пры выяўленні таксанамічных амонімаў прымаюць меры да іх ліквідацыі, сутнасць якіх у тым, што сапраўднай назвай прызнаецца старэйшы амонім (той, які апублікаваны раней), а малодшыя амонімы замяняюць.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць

Гл. таксама

правіць