Bureau — англійскі музычны калектыў з Манчэстэра (Вялікабрытанія), змяніўшы назву на Daggers. Былыя яго удзельнікі Тэа Хатчкрафт і Адам Андэрсан стварылі гурт Hurts.

Bureau
Жанры Электрапоп
Гады 2005 — 2006
Краіна  Вялікабрытанія
Горад Манчэстэр
Мова песень Англійская
Лэйбл High Voltage Sounds
Склад Тэа Хатчкрафт
Адам Андэрсан
Скот Фостэр
Флік Вод
Джэмі Олсап
Іншыя
праекты
Daggers
Hurts

Гісторыя правіць

Гурт стварыўся калі Тэа, Адам і Скот сустрэліся даждлівай, ветранай ноччу ў Манчэстэры ў снежні 2005. Амаль адразу трыа пачало пісаць песні. Вельмі хутка было вырашана, што гурту неабходна рэалізацыя вялікага песеннага патэнцыялу. Там было вырашана прыняць у гурт Фліка і Джэмі (красавік 2006). Група дэбютавала ў маі 2006 года ў клубе Voltage @ Music Box ў Манчэстэры. Гэты выступ прыцягнуў увагу вялікай колькасці фанатаў, якія былі ўражаныя "выбуховым" матэрыялам гурта на іхняй старонцы ў MySpace.

Наконт канцэрту live ў Манчэстэры Bureau адказалі:"За апошнія два ці тры гады сонца зноў пачало выходзіць і цень над горадам вось-вось знікне. Існуе невялікая колькасць пачынаючых талантаў і хутка шматлікія рэчы зменяцца"

Manchester Music сталі сведкамі іхняга дэбютнага шоў ў траўні і апісалі Bureau як гурт, які "выконвае музыку так, каб вы танчылі, нібыта на вас ніхто не глядзіць".

Склад правіць

  • Тэа Хатчкрафт (Theo Hutchcraft) — вакал
  • Адам Андэрсан (Adam Anderson) — гітара
  • Скотт Форстэр (Scott Forster) — клавішныя, гітара
  • Флік Уорд (Flick Ward) — клавішныя
  • Джэмі Олсап (Jamie Alsop) — ударныя

Дыскаграфія правіць

  • After Midnight/Doll House (сінгл) — 2 кастрычніка 2006 года

Песні правіць

  • After Midnight
  • Headwear
  • Ideal World
  • Living with TV
  • Magazine
  • Special

Спасылкі правіць