Джон Ліндлі
Джон Ліндлі (Ліндлей) (англ.: John Lindley; 1799—1865) — англійскі батанік, садоўнік, знаўца сямейства архідных (Orchidaceae).
Джон Ліндлі | |
---|---|
англ.: John Lindley | |
Дата нараджэння | 5 лютага 1799[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 1865[1] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | George Lindley[d][3] |
Маці | Mary Moore[d][3] |
Жонка | Sarah Freestone[d][4][3][…] |
Дзеці | Nathaniel Lindley, Baron Lindley[d][3], Sarah Lindley Crease[d][3][4], Barbara Lindley[d][4] і George Lindley[d][4][3] |
Род дзейнасці | батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, выкладчык універсітэта, пісьменнік, міколаг, рэдактар, мастак-ілюстратар навуковых прац, orchidologist |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | Каралеўскі медаль Лонданскага каралеўскага таварыства |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Lindl.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI Іншае, верагодна састарэлае, абазначэнне: Lindley
|
З 1829 па 1860 гады быў прафесарам батанікі ў Лонданскім універсітэце.
На працягу 40 лёт быў сакратаром Лонданскага таварыства садоўніцтва.
Раннія гады
правіцьНарадзіўся ў мястэчку Old Catton , размешчаным недалёка ад Норвіча, і быў адным з чатырох дзяцей Джорджа і Мэры Ліндлі. Яго бацька быў уладальнікам пладовага гадавальніка, аднак, садаводчае прадпрыемства не прыносіла дастатковага прыбытку і сям'я жыла вельмі сціпла. Джон з юнацкасці дапамагаў бацьку ў садзе і займаўся зборам палявых кветак у наваколлях Норвіча. Адукацыю атрымаў у гімназіі Норвіча (Norwich School). Сям'я не магла падтрымаць яго паступленне ва ўніверсітэт і ў 1815 годзе ён стаў агентам бельгійскай фірмы па гандлі насеннем у Лондане.
У гэты перыяд ён знаёміцца з Уільямам Гукерам, які дапамог яму заняць месца асістэнта ў гербарыі Джозефа Банкса.
Шлях у навуцы
правіцьСваю навуковую дзейнасць пачаў ён выданнем (у 1820 годзе) манаграфіі руж («Rosarum Monographia», з 19 табліцамі), у наступным годзе пачаў друкаваць «Collectanea Botanica» (I—VIII).
Ліндлі спачатку прыняў сістэму класіфікацыі раслін Дэкандоля, але потым у працы The vegetable Kingdom, грунтуючыся на новых пошуках, прапанаваў сваю класіфікацыю, якая складала ў сабе 7 класаў, 56 спалучэнняў, ці пераходных злучальных груп, і 303 сямействы. Пад імем «караняродных» (Rhizogenes) Ліндлі згрупаваў паразітуючыя бесхларафілавыя расліны; пад «сеткаватымі» (Dictyogenes) сабраў тыя з аднадольных, якія па лісцю і знешняму выгляду маюць падабенства з двухдольнымі; нарэшце, голанасенныя, ці хвойныя (Gymnospermes), пераназваў у Gymnogenes (галародныя).
За час навуковай дзейнасці ім было апісана некалькі тысяч відаў раслін[5].
Батанічныя ілюстрацыі з прац Ліндлі:
1. Papaver bracteatum Lindl. з кнігі «Collectanea botanica», 1821 2. Verticordia nitens (Lindl.) Endl. з артыкула «A sketch of the vegetation of the Swan River Colony», 1839 3. тыпы кветак, малюнак з кнігі «An introduction to botany», 1835 |
Друкаваныя працы
правіць- John Lindley. Rosarum Monographia. — London, 1820. (лац.) з 19 табліцамі
- John Lindley. Digitalium Monographia. — London, 1821. (лац.) з 28 табліцамі
- John Lindley. Collectanea botanica, or Figures and Botanical Illustrations of rare and curious Exotic Plants. — London, 1821.
- John Lindley. Synopsis of the British Flora. — 1829. (англ.)
- John Lindley. An introduction to botany by John Lindley etc. Second edition, with corrections and numerous additions. — Longman, Rees, Orme, Brown, Green and Longman, 1835. — 833 с. (англ.) 3 выд. — 1839
- John Lindley. A Systematic View of the Organisation, Natural Affinities, and Geographical Distribution,of the Whole Vegetable Kingdom; Together With the Uses of the Most Important Species in Medicine,the Arts, and Rural or Domestic Economy. — Longman, Rees, Orme, Brown, Green and Longman, 1836. (англ.) — у гэтым сачыненні, больш вядомым пад назвай A Natural System of Botany, Ліндлі выказаў сваю сістэму расліннага царства
- John Lindley. First principles of Botany. (англ.); пазней гэта сачыненне (у 1852 годзе выйшла сёмае выданне) з'явілася пад загалоўкам «Elements of Botany»
- John Lindley. The Genera and Species of Orchidaceous Plants. — Ridgways, Piccadilly, 1835. (англ.)
- John Lindley. The fossil Flora of Great-Britain. — London, 1831—1837. (англ.)
- John Lindley. Nixus plantarum. — Лондан, 1833. (лац.)
- John Lindley. Flora medica. — 1838. (лац.)
- John Lindley. Sertum orchidaceum. — 1838. (лац.)
- John Lindley. A sketch of the vegetation of the Swan River Colony / Edwards's Botanical Register. — 1839. — Т. 1.
- John Lindley. The theory of horticulture. — 1840. (англ.)
- John Lindley. Pomologia Britannica. — 1841. (лац.)
- John Lindley. The vegetable Kingdom. — London, 1845—1847. (англ.)
- John Lindley. The flower garden. — London, 1851—1853. (англ.)
У гонар і памяць
правіцьКарл Кунт у гонар Ліндлі назваў род раслін Ліндлея (Lindleya Kunth, nom. cons.)[6], які адносіцца да сямейства Ружовыя (Rosaceae).
Зноскі
- ↑ а б John Lindley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. John Lindley // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е Kindred Britain
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Гл. спасылку «Спіс таксонаў на сайце IPNI» у картцы сістэматыка
- ↑ Lindleya: інфармацыя на сайце IPNI (англ.)
Спасылкі
правіць- Линдлей, Джон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (Праверана 30 лістапада 2008)