Каралеўства Вялікабрытанія

Каралеўства Вялікабрытанія было ўтворана ў 1707 годзе шляхам уз'яднання каралеўстваў Англія і Шатландыя (гл. Акт аб уніі 1707 года). Кіраўніцтва створанай краінай перадавалася ў рукі сумеснага парламенту і сумеснага ўраду ў горадзе Вэстмінстэр. Шатландыя і Англія былі звязаны паміж сабой персанальнай уніяй пачынаючы ўжо з 1603 года.

Гістарычная дзяржава
Каралеўства Вялікабрытанія
Kingdom of Great Britain
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Дэвіз: ««Dieu et mon droit»
(«Бог і маё права»)»
Гімн: Гімн Вялікабрытаніі (фактычна)
Great Britain 1789.png
< Flag of England.svg
< Flag of Scotland.svg
Flag of the United Kingdom.svg >
1707 — 1801

Сталіца Лондан
Мова(ы) англійская (фактычна)
Афіцыйная мова англійская
Грашовая адзінка фунт стэрлінгаў
Плошча 230.977 км² (1801)
Насельніцтва 16.345.646 (1801)
Форма кіравання унітарная дзяржава і канстытуцыйная манархія
Кіраўнікі дзяржавы
Кароль
 • 1707 – 1714 Ганна (першая)
 • 1760 – 1801 Георг III (апошні)
Прэм'ер-міністр
 • 1721 – 1742 Роберт Уолпал (першы)
 • 1783 – 1801 Уільям Піт, малодшы (апошні)
Commons-logo.svg Каралеўства Вялікабрытанія на Вікісховішчы

У 1707 годзе на змену англійскай і шатландскай манархіям прыйшла "брытанская манархія". Парламент Англіі быў пашыраны да парламенту Вялікабрытаніі, а шатландскі парламент быў распушчаны і перастаў існаваць. Абедзьве краіны атрымалі месцы ў Палаце обшчын і ў Палаце лордаў. Але Шатландыя не мела магчымасці дэлегаваць такую колькасць дэпутатаў, якая прапарцыянальна адпавядала б колькасці насельніцтваў краін, адсылаючы некалькі меншую колькасць парламентарыяў. Шатландыя мела права адпраўляць у Лондан усяго толькі 45 дэпутатаў парламента і 16 пэраў.

Шатландскі парламент быў узноўлены 1 ліпеня 1999 года, пасля таго як насельніцтва Шатландыі падтрымала закон аб дэцэнтралізацыі на рэферэндуме 11 верасня 1999 года.

На змену Каралеўству Вялікабрытанія у 1801 годзе прыйшло Аб'яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі.