Асабістая унія

(Пасля перасылкі з Персанальная унія)

Асабі́стая у́нія — палітычнае аб’яднанне двух і болей самастойных дзяржаў пад кіраўніцтвам аднаго галавы, то-бок, калі адна асоба становіцца галавой кожнай з дзяржаў-членаў саюза.

Паўнамоцтвы

правіць

Галава саюза надзяляецца толькі тымі паўнамоцтвамі, якія адпавядаюць (за рэдкімі выключэннямі) паўнамоцтвам галоў асобных дзяржаў. Такі тып саюза не федэрацыя, якая на міжнародным узроўні выступае адзінай дзяржавай.

Краіны, якія ўваходзяць у асабістую унію, фармальна цалкам незалежныя адна ад адной; тэарэтычна адна дзяржава уніі можа абвясціць вайну іншай, калі адпаведныя паўнамоцтвы мае непадкантрольны галаве орган (напрыклад, парламент).

Персанальныя уніі могуць узнікаць з розных прычын, ад амаль выпадковых, калі, напрыклад, прынцэса ў шлюбе з манархам адной дзяржавы, становіцца ўладарнай каралевай іншай дзяржавы, а іх агульнае дзіця спадкуе сталец абедзвюх дзяржаў, да фактычнага далучэння дзяржаў, напрыклад, калі персанальныя уніі ствараліся каб прадухіліць мяцяжы. Такія саюзы могуць быць абгрунтаваны відавочным зацвярджэннем аб’яднання дзвюх дзяржаў у канстытуцыях, або не мець законных падстаў, і тады могуць лёгка распадацца з прычыны розных правіл атрымання пераходу месца галавы дзяржавы.

Як галовы дзяржаў-рэспублік абіраюцца ўсеагульным грамадзянскім галасаваннем, або парламентам, асабістыя уніі практычна цалкам феномен манархій. Найбольш яскравы прыклад шматлікіх асабістых уній у XXI ст. — Брытанская Садружнасць нацый, але і ў гэтым выпадку саюзы маюць хутчэй сімвалічнае і намінальнае значэнне.

Прыклады асабістых уній

правіць

Сучасныя

правіць

Колішнія

правіць

Зноскі

  1. Александр Владимирович Пыжиков. Административно-территориальное устройство России. История и современность. — Olma Media Group, 2003. — 317 с. — ISBN 9785224043866.
  2. http://www.allpravo.ru/library/doc101p/instrum105/item802.html Архівавана 7 красавіка 2014. Таганцев Н. С. Уголовное право (Общая часть). Часть 1. По изданию 1902 года. Allpravo.ru. — 2003.