Каралеўствы Садружнасці
Каралеўствы Садружнасці (англ.: Commonwealth realms) — 15 дзяржаў Садружнасці, якія лічаць Карла III сваім манархам, у кожнай з іх ён выступае як кіраўнік дзяржавы і носіць адпаведны тытул. Напрыклад, у Аўстраліі ён завецца «Карл III, Божай міласцю Кароль Аўстраліі і яго іншых каралеўстваў і тэрыторый, Кіраўнік Садружнасці».
Па-за Вялікабрытаніяй кароль па рэкамендацыі прэм’ер-міністра кожнага каралеўства прызначае генерал-губернатара ў якасці свайго прадстаўніка ў яго адсутнасць. Таксама ён прадстаўлены губернатарам у кожным са штатаў Аўстраліі і лейтэнант-губернатарам у кожнай з правінцый Канады. Гэтыя службовыя асобы валодаюць амаль усёй паўнатой улады канстытуцыйнага манарха (галоўным чынам выконваючы, тым не менш, сімвалічныя абавязкі) і маюць так званыя каралеўскія прэрагатывы.
Трынаццаць каралеўстваў — былыя брытанскія самакіравальныя калоніі, якія атрымалі незалежнасць. Тры з 14 каралеўстваў (Аўстралія, Канада і Новая Зеландыя) атрымалі незалежнасць у выніку дэкларацыі Бальфура ў 1926 годзе на Імперскай канферэнцыі і Вестмінстэрскага статуту ў 1931 годзе. Канада, Паўднёва-Афрыканскі Саюз і Свабодная дзяржава Ірландыя неадкладна атрымалі незалежнасць заканадаўчай улады ад Злучанага Каралеўства, а Аўстралія і Новая Зеландыя ратыфікавалі статут у 1942 і 1947 гадах адпаведна. Статут таксама закранаў Ньюфаўндленд, але там ён не быў ратыфікаваны, дамініён вярнуўся у статус калоніі ў 1934 годзе, і быў далучаны да Канады ў 1949 годзе. Свабодная дзяржава Ірландыя фармальна стала рэспублікай у 1949 годзе, а ПАР — у 1961 годзе.
Іншыя каралеўствы атрымалі незалежнасць у выніку заканчэння брытанскага кіравання ў Індыі, т.зв. «вятроў перамен» Афрыкі ў 1960-х, падзенні Вест-Індскай федэрацыі ў 1961 і пазней. Апошнім Каралеўствам Садружнасці стаў Сент-Кітс і Невіс, які атрымаў незалежнасць у 1983 годзе.
Сітуацыя ў Папуа-Новай Гвінеі перад здабыццём незалежнасці была некалькі складаней. Папуа-Новая Гвінея была ўтворана ў 1975 годзе як саюз былой Германскай Новай Гвінеі, якая кіравалася Аўстраліяй як «international trusteeship», і былой Брытанскай Новай Гвінеяй, якая была брытанскім уладаннем, хоць якая кіравалася Аўстраліяй па даручэнні Вялікабрытаніі, якая пераназвала яе ў Папуа ў 1905. Адзіным з Каралеўстваў Садружнасці, якое не было калоніяй Вялікабрытаніі, з’яўляецца сама Вялікабрытанія.
Унутры Садружнасці няма розніцы ў статусе паміж каралеўствамі і іншымі членамі, большасць з якіх з’яўляецца або рэспублікамі або каралеўствамі са сваімі ўласнымі манархамі (Бруней, Лесота, Малайзія, Эсваціні і Тонга). Хоць Фіджы ў 1987 годзе былі абвешчаны рэспублікай, Вярхоўны савет правадыроў Фіджы шанаваў Лізавету II «Вярхоўным Правадыром» да 2012 года, пры гэтым яна не лічылася кіраўніком дзяржавы з тых часоў, як Фіджы з’яўляюцца рэспублікай.
Каралеўствы Садружнасці
правіць- Антыгуа і Барбуда, з атрымання незалежнасці ў 1981
- Аўстралія, з прыняцця Вестмінстэрскага статуту ў 1942
- Багамы, з атрымання незалежнасці ў 1973
- Беліз, з атрымання незалежнасці ў 1981
- Вялікабрытанія.
- Грэнада, з атрымання незалежнасці ў 1974
- Канада, з прыняцця Вестмінстарскага статуту ў 1931
- Новая Зеландыя, з прыняцця Вестмінстарскага статуту ў 1947
- Папуа-Новая Гвінея, з атрымання незалежнасці ў 1975
- Сент-Вінсент і Грэнадзіны, з атрымання незалежнасці ў 1979
- Сент-Кітс і Невіс, з атрымання незалежнасці ў 1983
- Сент-Люсія, з атрымання незалежнасці ў 1979
- Саламонавы Астравы, з атрымання незалежнасці ў 1978
- Тувалу, з атрымання незалежнасці ў 1978
- Ямайка, з атрымання незалежнасці ў 1962
- З 1981 года паводле канстытуцыі Новай Зеландыі, Лізавета II з’яўлялася главой дзяржаўнага ўтварэння Астравы Кука.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Bogdanor, V.; The Monarchy and the Constitution; Oxford: Oxford University Press; 1995
- Cox, Noel; «The Theory of Sovereignty and the Importance of the Crown in the Realms of The Queen»; Oxford University Commonwealth Law Journal; Vol. 2, No. 2; 2002
- Forsey, Eugene; Royal Power of Dissolution on Parliament in the British Commonwealth; Toronto: Oxford University Press; 1968 [1943]
- Maitland, F; «The Crown as a Corporation»; Law Quarterly Review; Vol. 17, No. 131; 1901
- McIntyre; P.; «The Strange Death of Dominion Status», Journal of Imperial and Commonwealth History; Vol. 27, No. 2; 1999; 193—212