Эсваціні
Эсваці́ні, Карале́ўства Эсваці́ні, да 2018 года – Свазіле́нд (сваці: Umbuso we Swatini, англ.: Kingdom of Eswatini) — невялікая краіна ў паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай і Мазамбікам. Выхаду да мора не мае.
| |||||
Дэвіз: «Мы — крэпасць (сваці Siyinqaba)» | |||||
Гімн: «Nkulunkulu Mnikati wetibusiso temaSwati» | |||||
Дата незалежнасці | 6 верасня 1968 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | англійская і сваці[d] | ||||
Сталіца | Мбабанэ (афіцыйная), Лабамба (каралеўская і парламенцкая) | ||||
Форма кіравання | Абсалютная манархія | ||||
Кароль Эсваціні Прэм’ер-міністр |
Мсваці III Барнабас Сібусіса Дламіні | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
153-я ў свеце 17 363 км² 0,9 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
1 185 000[1] чал. (154-я) 68.2 чал./км² | ||||
ІРЧП | ▲ 0,536[2] (сярэдні) (140-ы) | ||||
Валюта | лілангені | ||||
Інтэрнэт-дамен | .sz | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SZ | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SWZ | ||||
Код МАК | SWZ | ||||
Тэлефонны код | +268 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Сталіца — горад Мбабанэ (месцазнаходжанне ўрада); рэзідэнцыя караля і месцазнаходжанне парламента — горад Лабамба.
Назва
правіцьРанейшая назва дзяржавы — Каралеўства Свазіленд.
19 красавіка 2018 года кароль Мсваці III афіцыйна перайменаваў краіну ў Каралеўства Эсваціні, што ў перакладзе з мясцовай мовы сваці азначае «Зямля свазі»[4].
Геаграфія Эсваціні
правіцьУ Эсваціні ёсць вялікая разнастайнасць прыродных ландшафтаў, ад горных тэрыторый уздоўж мяжы з Мазамбікам да саван на ўсходзе і вільготных лясоў на паўночным захадзе.
Ландшафт уяўляе сабой плато: Высокі Вельд на захадзе (вышыня 1050—1850 м), Сярэдні Вельд (450—600 м) і Нізкі Вельд (150—300 м). Нізкі Вельд абрамлены на ўсходзе гарамі Лебомбо вышынёй 450—825 м з вяршыняй Эмлембе (1862 м).
Густая сетка рэк, што цякуць у Індыйскі акіян: Komati, Usutu, Ngwavuma, Mbuluzi і інш.
Гісторыя
правіць- Дзяржава, названая Свазіленд, была ўтворана ў 1968 годзе.
- У 1894 годзе Свазіленд захапілі буры (Рэспубліка Трансвааль, Афрыка).
- Пасля англа-бурскай вайны 1899—1902 гадоў Свазіленд аб’явілі брытанскім пратэктарам.
- У 1968 годзе Свазіленд атрымаў незалежнасць.
- У 1973 годзе кароль Собхуза II зацвердзіў адзінаўладдзе.
- Пасля смерці караля Сабхуза II у 1982 годзе ўладу атрымалі каралевы-рэгенты Дзелівэ да 1984 года, потым Нтфомбі.
- З 1986 года краінай кіруе Кароль Мсваці III[5].
Дзяржаўны лад і палітыка
правіцьЭсваціні — унітарная дзяржава. Форма праўлення — абсалютная манархія.
Кіраўнік дзяржавы — кароль. Яму належыць уся паўната заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады.
Заканадаўчую ўладу кароль ажыццяўляе з дапамогай парламента, які фактычна ёсць кансультатыўны орган пры ім. Парламент складаецца з Палаты сходу (70 дэпутатаў; 59 абіраюцца прамым галасаваннем у аднамандатных акругах абсалютнай большасцю галасоў, 10 прызначаюцца манархам, генеральны пракурор Эсваціні становіцца членам палаты сходу па пасадзе) і Сената (30 месцаў; 20 членаў прызначаюцца манархам, 10 выбараў большасцю галасоў з дапамогай ускосных выбараў). Тэрмін паўнамоцтваў парламента — 5 гадоў.
Выканаўчую ўладу кароль ажыццяўляе непасрэдна альбо з дапамогай урада (Кабінет міністраў) або Прэм’ер-міністра.
Палітычныя партыі ў Эсваціні забаронены[6].
Адукацыя
правіцьУ Эсваціні дзейнічае Паўднёваафрыканскі каледж міжнароднай супольнасці.
Зноскі
- ↑ Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009). "World Population Prospects, Table A.1" (PDF). 2008 revision. United Nations. Праверана 2009-03-12.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка) - ↑ Human Development Report 2013(недаступная спасылка). United Nations Development Programme (14 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2014. Праверана 14 сакавіка 2013.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa
- ↑ blr.belta.by
- ↑ Свазиленд — краткая история (руск.)
- ↑ Вялікая расійская энцыклапедыя (руск.)
Літаратура
правіць- Свазіленд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 245—246. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эсваціні