Унітарная дзяржава
Унітарная дзяржава — форма дзяржаўнага ладу, пры якім яго часткі з'яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі і не маюць статусу дзяржаўнага ўтварэння. У адрозненне ад федэрацыі, ва ўнітарнай дзяржаве ёсць адзіныя для ўсёй краіны вышэйшыя органы дзяржаўнай улады, адзіная прававая сістэма, адзіная канстытуцыя. На сённяшні дзень большасць суверэнных дзяржаў з'яўляюцца ўнітарнымі. Як правіла буйныя па колькасці насельніцтва дзяржавы з'яўляюцца федэрацыямі (Кітайская Народная Рэспубліка з'яўляецца выключэннем). Суб'екты федэратыўнай дзяржавы не могуць быць унітарнымі, паколькі яны не маюць суверэнітэту ў поўным аб'ёме, а маюць толькі некаторыя яго прыкметы.
Асноўныя прыкметы ўнітарнай дзяржавы
правіць- Адзіны для ўсёй дзяржавы ўстаноўчы нарматыўны прававы акт (ці сукупнасць такіх актаў), нормы якога маюць вяршэнства на ўсёй тэрыторыі краіны;
- Адзіныя для ўсёй краіны вышэйшыя органы ўлады;
- Адзіная сістэма заканадаўства;
- Адзінае грамадзянства;
- Адзіная грашовая адзінка;
- Адзіная дзяржаўная мова;
- Састаўныя часткі ўнітарнай дзяржавы не маюць прыкмет суверэнітэту.
Віды ўнітарных дзяржаў
правіцьУнітарныя дзяржавы могуць быць цэнтралізаванымі і дэцэнтралізаванымі ў залежнасці ад:
- характару ўзаемаадносін паміж вышэйшымі і мясцовымі органамі ўлады;
- аб'ёму паўнамоцтваў, паданых адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам ці аўтаномным утварэнням у складзе ўнітарнай дзяржавы;
Прынята лічыць дзяржаву цэнтралізаванай, калі на чале мясцовых органаў дзяржаўнай улады стаяць прызначаныя з цэнтра чыноўнікі, якім падпарадкаваны мясцовыя органы самакіравання. У дэцэнтралізаваных унітарных дзяржавах мясцовыя органы дзяржаўнай улады абіраюцца насельніцтвам і карыстаюцца значнай самастойнасцю ў рашэнні пытанняў мясцовага жыцця.
Прыкладам цэнтралізаванай унітарнай дзяржавы з'яўляецца Туркменістан, дэцэнтралізаванага — Каралеўства Іспанія.
Часам вылучаюць:
- дзяржавы з адной аўтаноміяй (напрыклад, Украіна з аўтаномнай рэспублікай Крым),
- дзяржавы са шматлікімі аўтаноміямі (напрыклад, Іспанія з аўтаномнымі супольнасцямі (абласцямі))
- дзяржавы з рознаўзроўневымі аўтаноміямі (напрыклад, Кітайская Народная Рэспубліка з аўтаномнымі акругамі, аўтаномнымі паветамі, аўтаномнымі раёнамі і асобымі адміністрацыйнымі раёнамі).