Сальвадор
Эль-Сальвадор, Рэспубліка Эль-Сальвадор (ісп.: República de El Salvador) — дзяржава ў Цэнтральнай Амерыцы. На поўначы мяжуе з Гандурасам і Гватэмалай, на поўдні мае выхад да Ціхага акіяну. Сталіца — горад Сан-Сальвадор. Дзяржаўная мова — іспанская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (15 верасня).
| |||||
Дэвіз: «Dios, Unión, Libertad (бел.: Бог, Саюз, Свабода)» | |||||
Гімн: «Saludemos la Patria orgullosos» | |||||
Дата незалежнасці | 15 верасня 1821 (ад Іспаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Іспанская | ||||
Сталіца | Сан-Сальвадор | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт |
Сальвадор Санчэс Серэн Оскар Ортыс | ||||
Дзярж. рэлігія | Каталіцтва | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
148-я ў свеце 21 040 км² 1,5 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
6 900 000 чал. (97-я) 307,5 чал./км² | ||||
Валюта | Сальвадорскі калон (да 2001 г.); Долар ЗША | ||||
Інтэрнэт-дамен | .sv | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SV | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SLV | ||||
Код МАК | ESA | ||||
Тэлефонны код | +503 | ||||
Часавыя паясы | -6 |
Дзяржаўны лад
правіцьСальвадор — унітарная рэспубліка, дзейнічае канстытуцыя 1983 года (з папраўкамі 1991 года). Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў. Вышэййшы заканадаўчы орган — аднапалатная Заканадаўчая Асамблея; 84 яе дэпутаты выбіраюцца на 3 гады па сістэме прапарцыянальнага прадстваўніцтва.
Гісторыя
правіцьДакаланіяльны перыяд
правіцьДа VII ст. н.э. Сальвадор насялялі плямёны індзейцаў мая. Потым тут пасяліліся блізкія да ацтэкаў плямёны піпіляў, якія называлі краіну і свой галоўны горад Кускатлан.
Каланіяльны перыяд
правіцьТэрыторыя, якую засялялі плямёны піпіляў у 1524—1547 гг. заваявана іспанцамі на чале з П. дэ Альварада, якія далі ёй назву Сальвадор. У каланіяльны перыяд Сальвадор з галоўным горадам Сан-Сальвадор быў часткай генерал-капітанства Гватэмала. У 1528 г. горад быў перанесены на 40 км на паўднёвы захад. У 1811—1814 гг. тут адбылося некалькі антыкаланіяльных паўстанняў.
Незалежнасць і найноўшая гісторыя
правіць15 верасня 1821 г. абвешчана незалежнасць Сальвадора. У 1822—1823 гг. Сальвадор у складзе Мексіканскай імперыі, у 1823—1839 гг. — Злучаных правінцый Цэнтральнай Амерыкі. З 1841 г. Сальвадор — незалежная рэспубліка. Доўгі час ўлада ў краіне па чарзе належала то партыі кансерватараў, якая адлюстроўвала інтарэсы латыфундыстаў, то партыі лібералаў, якая абараняла інтарэсы гандлёвай буржуазіі. Барацьба паміж імі суправаджалася шматлікімі ваеннымі пераваротамі. На першых свабодных выбарах у сакавіку 1931 г. перамог А.Араўха, які прапанаваў праграму шырокіх сацыяльных пераўтварэнняў. У снежні 1931 г. ён скінуты генералам М.Эрнандэсам Марцінесам, які ўсталяваў сваю дыктатуру (1931—1944 гг.). У студзені 1932 г. ён люта задушыў сялянскае паўстанне на чале з А.Фарабунда Марці (забіта больш за 10 тысяч чалавек). Да 1979 г. Сальвадорам кіравалі ваенныя рэжымы, якія адлюстроўвалі пераважна інтарэсы алігархаў, што дамінавалі ў эканамічным і палітычным жыцці краіны. Па іх ініцыятыве створаны ваенізаваныя атрады для запалохвання апазіцыі. У ліпені 1969 г. Сальвадор вёў вайну з Гандурасам, што абвастрыла сацыяльныя супярэчнасці. З канца 1970-х гадоў пачаліся масавыя выступленні супраць рэжыму, партызанская дзейнасць актывізаваў падпольны Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці (ФНВФМ) — шырокі саюз левых арганізацый. У гэтых абставінах, пры дапамозе ЗША, у кастрычніку 1979 г. адбыўся ваенны пераварот, які прывёў да ўлады ваенна-цывільную хунту.
Грамадзянская вайна (1980—1992 гг.)
правіцьНовы рэжым абяцаў ажыццяўленне рэформ, але ў краіне працягвала панаваць ранейшая алігархія, лютаваў тэрор правых «эскадронаў смерці», якія забівалі незадаволеных рэжымам і сялян, што адважваліся ўзяць зямлю пасля абвешчанай аграрнай рэформы. Правы тэрор прывёў у пачатку 1981 г. да масавана паўстання на чале з ФНВФМ. Пры дапамозе ЗША рэжым цывільнага прэзідэнта Х. Н. Дуартэ (1980—1990 гг.) здолеў утрымаць уладу, але ён не кантраляваў ні сельскія раёны, дзе панаваў ФНВФМ, ні ўрадавую армію. У выніку грамадзянскай вайны да 1990 г. загінула больш за 70 тысяч чалавек. Пры пасрэдніцтве ААН 1 лютага 1992 г. заключана мірнае пагадненне паміж урадам Сальвадора і ФНВФМ, які стаў палітычнай партыяй.
Пасляваенны перыяд (канец XX — пачатак XXI стст.
правіцьУ 1994 г. пад няглядам ААН адбыліся выбары, на якіх перамагла правая партыя Нацыяналістычны рэспубліканскі саюз. Яе прадстаўнікі А.Кальдэрон і Ф.Флорэс выбіраліся прэзідэнтамі Сальвадора ў 1994 г. і 1999 г. ФНВФМ стаў другой па значэнні палітычнай партыяй Сальвадора, дамогся поспеху на парламенцкіх выбарах 2000 г.
У 2019 годзе перамогу на прэзідэнцкіх выбарах атрымаў Наіб Букеле паколькі. Ён стаў першым пасля заканчэння ў 1992 годзе грамадзянскай вайны кіраўніком дзяржавы, які не з'яўляецца прадстаўніком адной з дзвюх найбуйнейшых партый.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сальвадор