Гандурас

краіна ў Цэнтральнай Амерыцы

Гандура́с (ісп.: Honduras), Рэспу́бліка Гандура́с (ісп.: República de Honduras) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы. Мяжуе з Нікарагуа на поўдні, Гватэмалай і Сальвадорам на захадзе; з поўначы амываецца Карыбскім морам, на поўдні мае выхад да Ціхага акіяну. Плошча 112 тыс. км². Насельніцтва 7,5 млн чал. Сталіца — горад Тэгусігальпа.

Рэспубліка Гандурас
ісп.: República de Honduras
Герб Гандураса
Сцяг Гандураса Герб Гандураса
Дэвіз: «Libre, Soberana e Independiente»
Гімн: «Tu bandera es un lampo de cielo»
Дата незалежнасці 15 верасня 1821 (абвешчана)
1823 (Прызнана) (ад Іспаніі)
Афіцыйная мова іспанская
Сталіца Тэгусігальпа
Найбуйнейшыя гарады Тэгусігальпа, Сан-Педра-Сула
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Хуан Арланда Эрнандэс
Марыя Антаньета дэ Багран
Плошча
• Усяго
100-я ў свеце
112 090 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2005)
Шчыльнасць

7 875 204 чал. (96-я)
63 чал./км²
Валюта Лемпіра (HNL,код 340)
Інтэрнэт-дамен .hn
Код ISO (Alpha-2) HN
Код ISO (Alpha-3) HND
Код МАК HON
Тэлефонны код +504
Часавыя паясы -6

У Гандурасе жылі некалі прадстаўнікі Мезаамерыканскіх культур, у першую чаргу мая, да заваёвы тэрыторыі Іспаніяй у XVI стагоддзі. Іспанцы прывезлі каталіцтва, якая стала на сёння галоўнай рэлігіяй краіны. Краіна здабыла незалежнасць у 1821 годзе і з тых часоў з'яўляецца рэспублікай, хоць увесь час сваёй гісторыі краіна трывала перажывае напружанасць і палітычную нестабільнасць.

Гандурас ахоплівае плошчу каля 112492 км², насельніцтва краіны перавышае 8 млн чалавек. Асноўнымі галінамі эканомікі Гандурасу з'яўляюцца здабыча карысных выкапняў, вырошчванне кавы, трапічнай садавіны і цукровага трыснягу. Па класіфікацыі Сусветнага банка адносіцца да моцна абцяжараных даўгамі бедных краін (англ.: Heavily Indebted Poor Countries).

Гісторыя

правіць

У дакалумбавыя часы сучасны Гандурас уваходзіў у склад Мезаамерыканскай культурнай вобласці. На захадзе краіны цывілізацыя мая квітнела на працягу сотняў гадоў. На тэрыторыі Гандурасу знаходзіўся вялікі горад мая, рэшткі якога на сёння вядомы як Капан. Мая мелі пісьменнасць, ведалі рамёствы, вырошчвалі кукурузу, стваралі збудаванні з каменя, будавалі дарогі, мелі моцнае і мабільнае войска. Аднак у IX стагоддзі мая паводле нявызначаных прычын сышлі з гэтага рэгіёна на паўвостраў Юкатан, што знаходзіцца на поўдні сучаснай Мексікі. Руіны Капана былі выяўлены археолагамі ў лясных гушчарах Гандурасу толькі ў 1839 годзе.

У 1524 годзе быў заваёваны іспанцамі, а ў 1535 годзе стаў часткай Новай Іспаніі. У 1821 годзе Гандурас атрымаў незалежнасць, а з 1823 года ўвайшоў у склад Аб'яднанай Правінцыі Цэнтральнай Амерыкі, з якой выйшаў у 1838 годзе. У ХХ стагоддзі не абмінулі яго шэраг ваенных пераваротаў, якія былі хваробай Лацінскай Амерыкі.

Геаграфія

правіць
 
Узбярэжжа Пунта-Саль

На большай частцы краіны горы і ўзвышшы. Цэнтральную частку займае складка-глыбавае нагор'е вышынёй да 2865 метраў. Вялікае значэнне маюць міжгорныя басейны і катлавіны з слабахвалістай паверхняй. У горных раёнах бываюць разбуральныя землетрасенні. Уздоўж узбярэжжаў нізіны, самая вялікая з іх — Маскітавы бераг. Ёсць радовішчы золата, серабра, медзі, свінцу, цынку, жалезнай руды, вугалю і інш. Клімат трапічны, пасатны, на нізінах і ў далінах гарачы (сярэднія месячныя тэмпературы ад 22 да 26 ° С), на нагор'і цёплы (ад 10 да 24 ° С). Ападкаў за год на паўднёва-ўсходніх схілах гор больш за 3000 мм, на ўчастках заслоненых гарамі ад пасату, каля 1000 мм. Рэкі горныя, багатыя гідраэнергіяй. Пад лесам 34 % тэрыторыі. На нізінах і ніжніх схілах гор (да вышыні 700 метраў) трапічныя лясы. Вышэй, у далінах і міжгорных басейнах, на горных схілах, закрытых ад вільготных вятроў, вечназялёныя субтрапічныя і дубова-хваёвыя лясы. У найбольш сухіх раёнах — травяністая расліннасць саваннаў. Нацыянальныя паркі: Ла-Тыгра, Рыа-Платана; ёсць рэзерваты і лясныя заказнікі.

Экалогія

правіць

Рэгіён адметны сваёй біяразнастайнасцю, бо ў ім маюцца шматлікія віды раслін і жывёл. Як і іншыя краіны ў рэгіёне Гандурас утрымлівае шырокія біялагічныя рэсурсы. Краіна месціць больш за 6 тысяч відаў сасудзістых раслін, з якіх 630 з'яўляюцца архідэямі. У рэгіёне пражываюць каля 250 відаў паўзуноў і земнаводных, больш за 700 відаў птушак і 110 відаў сысуноў, за палову з іх складаюць кажаны[2].

У паўночна-ўсходнай частцы краіны ў вобласці Ла-Маскітыя знаходзіцца біясферны запаведнік Рыа-Платана, які з'яўляецца домам для вялікай разнастайнасці жыцця. Запаведнік быў дададзены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1982 годзе.

Насельніцтва

правіць

Больш за 90 % насельніцтва гандурасцы, народ, які сфарміраваўся ад змяшання іспанцаў з мясцовым індзейскім насельніцтвам. Індзейцы (7 %, плямёны ленка, пая, хікакэ, міскіта, сума і інш.) жывуць пераважна каля мяжы з Гватэмалай, афрыканцы (2 %) — на паўночным узбярэжжы. У антрапалагічных адносінах каля 85 % метысаў, 10 — індзейцаў, 2 — афрыканцаў, 1 % — еўрапейцаў. 97 % вернікаў — каталікі, ёсць групы афра-пратэстантаў. Большая частка насельніцтва сканцэнтравана ў міжгорных катлавінах і на паўночным узбярэжжы. Каля паловы насельніцтва жыве ў гарадах. Найбуйнейшыя гарады: Тэгусігальпа, Сан-Педра-Сула, Эль-Прагрэса, Данлі. У сельскай гаспадарцы занята 62 % працаздольнага насельніцтва, у абслуговых галінах — 20, у прамысловасці — 9, будаўніцтве — 3 %.

Дэмаграфія

правіць

89,9 % жыхароў — метысы, 6,7 % — індзейцы, 2,1 % — чорныя, 1,3 % — белыя. Сярэдняя працягласць жыцця 65 гадоў. Больш за 24 % жыхароў непісьменныя. Гарадское насельніцтва 44 %. 80 % пражывае па-за мяжой убоства.

Рэлігія

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 25-27. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі

правіць