Кукуруза
Кукуру́за, маі́с[1], кукуру́за цукро́вая (Zea mays mays L.) — аднагадовая травяністая расліна[2], адзіны культурны прадстаўнік роду Кукуруза (Zea) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Кукуруза | |||||||||||||||||||||||
Група квітнеючых раслін. | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Акрамя культурнай кукурузы, род Кукуруза ўключае чатыры віды — Zea diploperennis, Zea perennis, Zea luxurians, Zea nicaraguensis — і тры дзікарослыя падвіды Zea mays: ssp. parviglumis, ssp. mexicana і ssp. huehuetenangensis. Лічыцца, што многія з названых таксонаў адыгралі ролю ў селекцыі культурнай кукурузы ў старажытнай Мексіцы. Існуе меркаванне, што кукуруза — самая старажытная хлебная расліна ў свеце[3].
Цукровая кукуруза падзяляецца на 9 батанічных груп, якія адрозніваюцца па будове і марфалогіі зярна: крамяністая (Zea mays indurata), зубападобная (Zea mays indentata), паўзубападобная (Zea mays semidentata), тая, што лопаецца (Zea mays everta), салодкая (Zea mays saccharata), крухмалістая, ці мучністая (Zea mays amylacea), крухмаліста-цукровая (Zea mays amyleosaccharata), васкавая (Zea mays ceratina) і плёнчатая (Zea mays tunicata)[3].
Батанічнае апісанне і біялагічныя асаблівасці
правіцьБатанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
Кукуруза — высакарослая аднагадовая травяністая расліна, дасягае вышыні 3 м (у выключных выпадках — да 6 м і больш) і значна адрозніваецца ад іншых метлюжковых.
Каранёвая сістэма
правіцьКукуруза мае добра развітую махрыстую (валасніковістую) каранёвую сістэму, асобныя карані пранікаюць у глебу на глыбіню 2—3 м. У кукурузы адрозніваюць некалькі ярусаў каранёў. Асноўную масу каранёвай сістэмы складаюць падземныя вузлавыя карані, якія паглыбляюцца ў глебу да 2,5 м і больш і разыходзяцца ў бакі ў радыусе больш за 1 м. Яруснае размяшчэння каранёў у глебе з перавагай асноўнай часткі іх у перагнойным пласце спрыяе лепшаму забяспечэнню расліны элементамі харчавання і вільгаццю за кошт летніх ападкаў.
На ніжніх вузлах сцябла могуць утварацца паветраныя апорныя карані, якія засцерагаюць сцябло ад падзення і забяспечваюць расліну вадой і пажыўнымі рэчывамі[3].
Сцябло
правіцьСцябло ў кукурузы — моцная, прамая, высокая, магутная, грубая, круглая саломіна, падзелена на вузлы і запоўненая няшчыльнай парэнхімаю. У паўднёвых рэгіёнах Украіны расліна дасягае 2,5—3 м вышынёй[2][4]. Вышыня яе ў залежнасці ад біялагічных асаблівасцей сорту або гібрыда і фактараў ураджайнасці вагаецца ад 60-100 ў ранняспелых форм і да 5-6 м у поздняспелых. Таўшчыня — 2—7 см. Колькасць міжвузлоўяў на сцябле ў ранняспелай кукурузы дасягае 8-12, у вельмі поздняспелай — да 30-40 і больш.
Лісце
правіцьЛісце лінейна-ланцэтнае, буйное, даўжыня ліставое пласцінкі 70—110 см, шырыня 6—12 см і больш. Іх лік ад 8 да 42[3]. Лісток зверху апушаны, мае невялікі язычок і не мае вушак. Размяшчаюцца лісты на сцябле па чарзе, не зацяняючы адзін аднаго. Іх краі растуць хутчэй, чым сярэдзіна, а таму становяцца хвалістымі, што павялічвае агульную ліставую паверхню расліны. Колькасць лістоў на сцябле адпавядае колькасці сцябловых вузлоў[2].
Кветкі
правіцьЗлева направа: мужчынскае суквецце, жаночае суквецце, катах (пачатак), насенне сорту 'Fraise'
|
У кукурузы на адной расліне ўтвараюцца як мужчынскія суквецці — мяцёлкі, так і жаночыя — катахі, гэта значыць яна аднадомная раздельнаполая расліна[2]. (Мужчынскія кветкі сабраны ў верхавінах, жаночыя — на катахах, у пазухах верхніх сцябловых лісцяў.) Мяцёлка ў кукурузы верхавінная, размяшчаецца на канцы цэнтральнага сцябла ці на верхавінах бакавых парасткаў-пасынкаў. На восі мяцёлкі пераважная колькасць бакавых галін першага парадку, рэдка на двух-трох ніжніх утвараюцца галіны другога парадку. Каласкі з мужчынскімі кветкамі размешчаны ўздоўж кожнай галіны двума або чатырма радамі, парамі, з якіх адзін сядзячы, другі на кароткай ножцы. Каласкі двухкветкавыя; кветкі тычынкавыя, з шырокімі апушчанымі перапончатымі каласковымі лускавінкамі і тонкімі мяккімі — кветкавымі, паміж якімі знаходзіцца тры тычынкі з двухгнёздавымі пылавікамі. У кожнай добра развітой мяцёлцы ўтвараецца да 1—1,5 тыс. кветак, якія пры спрыяльных умовах зацвітаюць разам з жаночымі кветкамі або на 2—4 дні раней. Пылок пераносіцца ветрам на 300—1000 м, што ўлічваецца пры прасторавай ізаляцыі насенных пасеваў кукурузы. Суквецці з жаночымі кветкамі — катахі — развіваюцца з часткі актыўных пазушных пупышак сцябловых лісцяў.
Даўжыня катаха ад 4 да 50 см, дыяметр ад 2 да 10 см, маса ад 30 да 500 грам[3]. Катахі шчыльна акружаны лістападобнымі абгорткамі. Вонкі на верхавіне такой абвёрткі выходзіць толькі пучок доўгіх песцічных слупкоў. Вецер пераносіць на іх лычыкі пылок з мужчынскіх кветак, адбываецца апладненне, і на катаху развіваюцца буйныя плады-зярноўкі[2].
Форма зярновак кукурузы вельмі своеасаблівая: яны не выцягнутыя, як у пшаніцы, жыта і многіх іншых культурных злакавых, а кубічныя або круглявыя, шчыльна прыціснутыя адзін да аднаго і размешчаны на стрыжні катаха вертыкальнымі шэрагамі. У адным катаху можа быць да 1000 зярновак. Памеры, форма і афарбоўка зярновак адрозніваюцца ў розных сартоў; звычайна зярноўкі жоўтага колеру, але бывае кукуруза з чырванаватымі, фіялетавымі, сінімі і нават амаль чорнымі зярноўкамі.
Вегетацыйны перыяд доўжыцца прыблізна 90-150 сутак. Узыходзіць кукуруза на 10-12-ыя суткі пасля пасеву. Кукуруза з’яўляецца цеплалюбнай раслінай. Аптымальная тэмпература для яе вырошчвання — 20—24 ° С. Акрамя таго, кукуруза мае патрэбу ў добрым сонечным асвятленні[3].
Плод
правіцьПлод у кукурузе — голая зярноўка розных памераў і формы, шчыльнасці і афарбоўкі.
Кукурузныя катахі |
Разнастайнасць гатункаў кукурузы |
Папярочны зрэз катаха |
Сарты кукурузы |
Гісторыя паходжання
правіцьКукуруза была ўведзена ў культуру 7-12 тыс. гадоў таму на тэрыторыі сучаснай Мексікі. Найстаражытнейшыя знаходкі зярновак культурнай кукурузы на тэрыторыі сучасных штатаў Аахака (пячора Гвіла Накіц) і Пуэбла (пячоры каля горада Цеўакан) датуюцца адпаведна 4250 і 2750 гадамі да н.э. Тым не меней, самы старажытны катах кукурузы быў выяўлены не ў Мексіцы, а на поўначы Перу падчас раскопак кургана Уака-Прыета. Ён быў датаваны 4700 г. да н.э. Гэта сведчыць пра ранняе распаўсюджанне культуры кукурузы ў Новым Свеце. Цікава, што кукурузныя катахі ў тыя часы былі прыкладна ў 10 разоў меншыя, чым у сучасных сартоў, і не перавышалі 3-4 см у даўжыню. Адна з т.з. трох сясцёр — асноўных раслінных культур у земляробстве індзейцаў.
Міжнародная група вучоных пад кіраўніцтвам археабатаніка Далорэс Піперна (Dolores Piperno) з Смітсанаўскага нацыянальнага музея натуральнай гісторыі і прафесара антрапалогіі Энтані Ранерэ (Anthony Ranere) з Тэмпльскага ўніверсітэта (у Філадэльфіі) выявіла першыя прамыя сведчанні таго, што кукуруза была акультурана каля 8700 гадоў таму ў цэнтры даліны Бальсас у Мексіцы, яе вывелі з дзікай расліны тэасінтэ, і гэта самая ранняе датаванне для акультуранай кукурузы. Аналіз мікраслядоў (крухмалу зерня і выкапняў раслін), выяўленых на каменным заслоне ад ветру, які называецца Шыўатоштла, праведзены пры ўдзеле Ірэн Холст (Irene Holst), даў прамыя сведчанні акультурвання кукурузы і раслін розных відаў сямейства гарбузовых[5].
Існуе некалькі тэорый паходжання культурнай кукурузы:
Большасць сучасных даследчыкаў прымаюць гіпотэзу, прапанаваную нобелеўскім лаўрэатам Джорджам Бідлам у 1939 годзе і заснаваную, акрамя ўсяго іншага, на эксперыментальных дадзеных. Гэтая гіпотэза лічыць сучасную кукурузу вынікам селекцыі аднаго з падвідаў мексіканскай дзікай кукурузы, Zea mays ssp. parviglumis; дадзены таксон і зараз расце ў Мексіцы і Цэнтральнай Амерыцы. Хутчэй за ўсё, культура ўзнікла ў басейне ракі Бальсас на поўдні сучаснай Мексікі. Не выключана, што да 12 % генетычнага матэрыялу продкаў формы культурнай кукурузы атрымалі ад іншага падвіда — Zea mays ssp. mexicana — за кошт інтрагрэсіўнай гібрыдызацыі.
Другая тэорыя лічыць кукурузу вынікам гібрыдызацыі дробнай акультуранай дзікай кукурузы (гэта значыць злёгку відазмененай формы дзікай кукурузы) з іншым відам гэтага роду — альбо Zea luxurians, альбо Zea diploperennis.
Таксама магчымы варыянты таго, што адзін з таксонаў мексіканскай дзікай кукурузы ўводзіўся ў культуру некалькі разоў ці культурная кукуруза ўзнікла пры гібрыдызацыі Zea diploperennis з нейкім прадстаўніком блізкага роду Tripsacum.
Пакуль кукурузу апрацоўвалі на невялікіх плошчах у мексіканскіх высакагор’ях, яна заставалася генетычна даволі аднастайнай. Але прыкладна з XV стагоддзя да н.э. культура кукурузы пачала хутка распаўсюджвацца па Мезаамерыцы. Для новых умоў спатрэбіліся новыя гатункі. Гэта неабходнасць падштурхнула да інтэнсіўнай селекцыі кукурузы, што праявілася ў выбухападобным росце яе сартавой разнастайнасці ў XII—XI стагоддзях да н.э.
Ролю кукурузы ў амерыканскай гісторыі цяжка пераацаніць. З высокай доляй імавернасці можна сцвярджаць, што практычна ўсе мезаамерыканскія цывілізацыі — Альмекская культура, цывілізацыя мая, цывілізацыя ацтэкаў і іншыя — абавязаны сваім з’яўленнем і росквітам перш за ўсё культуры кукурузы, бо іменна яна легла ў аснову высокапрадукцыйнага земляробства, без якога не магло ўзнікнуць развітое грамадства. Асаблівую ролю кукурузы ў жыцці старажытных мая выразна адлюстроўвала іх рэлігійная сістэма, адным з цэнтральных багоў якой быў бог кукурузы Кецалькаатль/Кукулькан[6].
Харчовая каштоўнасць
правіцьНасенне кукурузы Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Энергетычная каштоўнасць 86 ккал 360 кДж | ||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Крыніца: USDA Nutrient database |
Хімічны склад
правіцьКукурузныя песцікі (іншая назва кукурузныя лычыкі лац.: Stigmata Maydis) утрымліваюць тлусты алей (да 2,5 %), сляды эфірнага алею (да 0,12 %), камедзь (да 3,8 %), смалістыя рэчывы (да 2,7 %), горкія гліказіды (да 1,15 %), сапаніны (да 3,18 %), крыптаксанцін, аскарбінавую і пантатэнавую кіслоты, вітамін K, іназіт, сітасцерол, сцігмасцерол і невывучаныя алкалоіды (0,05 %)[7].
Насенне ўтрымлівае 65-70 % вугляводаў, у асноўным, крухмалу да 61,2 % (па іншых дадзеных 71 %[8]), тлусты паўвысыхаючы алей (4-6 %), пентазаны (да 4,7 %), рэчывы алкалоіднага характару (каля 0,21 %), а таксама вітаміны: B1 (0, 15-0,2 мг%), B2 (каля 100 мг%), нікацінавую кіслату (1,8-2,6 мг%), пантатэнавую кіслату (каля 0,7 мг%) і біяцін (да 77 мг%).
Кукурузны алей багаты вітамінам E[9].
У прэпаратах кукурузы знойдзены дубільныя рэчывы піракатэхінавай групы (11-13 %), цукры, злучэнні крэмнязёму, тлусты алей (1,88-2,55 %), які змяшчае лінолевую і арахідонавую кіслоты, лятучы алей (0,1-0,2 %), а таксама калій, магній, кальцый, сітасцерол і сігмасцерол, рэтынол, тыямін, рыбафлавін, аскарбінавую кіслату, біяфлаваноіды, філахінон, α-такаферол, пантатэнавую кіслату, сапаніны[4].
Эканоміка
правіць15 вядучых вытворцаў кукурузы (тысяч тон) | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Краіна | 1985 | 1995 | 2005 | 2009 | ||
ЗША | 225 453 | 187 969 | 282 261 | 333 011 | ||
Кітай | 64 102 | 112 361 | 139 498 | 164 107 | ||
Бразілія | 22 018 | 36 267 | 35 113 | 51 232 | ||
Мексіка | 14 103 | 18 352 | 19 338 | 20 142 | ||
Інданезія | 4 329 | 8 245 | 12 523 | 17 629 | ||
Індыя | 6 643 | 9 534 | 14 709 | 16 680 | ||
Францыя | 12 409 | 12 739 | 13 687 | 15 288 | ||
Аргенціна | 11 900 | 11 404 | 20 482 | 13 121 | ||
ПАР | 8 444 | 4 866 | 11 715 | 12 050 | ||
Украіна | н/д | 3 391 | 7 166 | 10 486 | ||
Канада | 6 969 | 7 270 | 9 332 | 9 561 | ||
Румынія | 11 903 | 9 923 | 10 388 | 7 973 | ||
Італія | 6 356 | 8 454 | 10 427 | 7 877 | ||
Венгрыя | 6 817 | 4 649 | 9 050 | 7 528 | ||
Нігерыя | 1 826 | 6 931 | 5 957 | 7 338 | ||
Крыніца: Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН |
Сусветная вытворчасць кукурузы
па гадах (тысяч тон) | |
---|---|
1965 | 226 544 |
1970 | 265 831 |
1975 | 341 661 |
1980 | 396 623 |
1985 | 485 527 |
1990 | 483 343 |
1995 | 517 329 |
2000 | 592 472 |
2005 | 713 458 |
2006 | 706 656 |
2007 | 789 641 |
2008 | 826 718 |
2009 | 818 823 |
У 2006 годзе ўраджай кукурузы ў ЗША выдаўся рэкордным — быў сабраны трэці за ўсю гісторыю краіны ўраджай. Нягледзячы на гэта, цана бушаля збожжа на чыкагскай біржы ў пачатку лістапада склала 3,44 долара супраць 1,8 долара ў пачатку верасня. Прычына падаражання крыецца ў тым, што кукуруза ідзе на выраб этанолу, попыт на які істотна вырас у апошнія гады ў сувязі з ростам цэн на нафту.
У 2008 годзе ў Кітаі быў сабраны рэкордны для краіны ўраджай кукурузы ў 166 млн тон.
У Расіі ў 2010 годзе было выраблена 3084 тысяч тон кукурузы[11]. У Расіі цукровую кукурузу вырошчваюць у Цэнтральна-чарназёмным раёне, у Ніжнім Паволжы, на Паўночным Каўказе, поўдні Далёкага Усходу[7].
Расліна займае трэцяе месца ў сусветнай вытворчасці[12] пасля пшаніцы і рысу[13].
Сусветны экспарт кукурузы ў 2009 годзе склаў каля 100 мільёнаў тон, з якіх 47,6 % прыйшлося на ЗША, пасля якіх ішлі Аргенціна (8,5 %) і Бразілія (7,7 %). Найбуйнейшым імпарцёрам у 2009 годзе была Японія (17,0 %), затым Паўднёвая Карэя (7,7 %), Мексіка (7,6 %), Кітай (4,9 %) і Іспанія (4,2 %)[14].
У свеце для харчовых патрэб выкарыстоўваецца каля 20 % зерня кукурузы, для тэхнічных — 15-20 %, на корм скаціне — 60-65 %[15].
Значэнне і ўжыванне
правіцьКукурузныя шматкі з ёгуртам
|
Кукуруза — адна з самых распаўсюджаных і важнейшых сельскагаспадарчых культур у свеце. У асноўным яе вырошчваюць на збожжа і для вытворчасці кармоў. У сусветным земляробстве, кукурузу выкарыстоўваюць як універсальную культуру — на корм скату (сцёблы і катахі), для харчовых і тэхнічных патрэб — вытворчасці круп і мукі, харчовага крухмалу і расліннага алею, штучнага мёду і цукру, ксантанавай камедзі , дэкстрыну і этылавага спірту, амілазы , што служыць чалавеку пры вытворчасці фота- і кінаплёнак і сінтэтычных тканін, з гатункаў воскападобнай кукурузы ў прамысловасці вырабляюць пластмасы, сінтэтычныя плёнкі, цэлафан, з абалонак кукурузных катахоў вырабляюць паперу, кошыкі і капялюшы г.д. У апошні час павялічылася яе доля ў вытворчасці біяпаліва і біягазу[16].
Бялок кукурузы змяшчае шэраг амінакіслот, якія з’яўляюцца незаменнымі для арганізма чалавека.
Кармы ў жывёлагадоўлі
правіцьКукуруза мае высокія кармавыя якасці, але працэнт бялку ў яе зерні нізкі[17], і каля 30-40 % бялку зерня кукурузы прыпадае на малакаштоўны зеін , які саступае бялкам іншых злакавых і бабовых культур[18]. У незеінавай частцы бялку кукурузы змяшчаецца мала незаменных амінакіслот: метылаланіну, трыптафану і інш., Што адмоўна адбіваецца на пажыўнасці кукурузнага корму. Таму для ўзбагачэння бялком зялёнай масы кукурузы яе вырошчваюць разам з бабовымі культурамі[18].
Апошнім часам кармавое зерне кукурузы захоўваюць кансерваваным у поліэтыленавых рукавах.
У харчовай прамысловасці
правіцьМагчымасці выкарыстання кукурузы ў кулінарыі вельмі вялікія. Яе шырока выкарыстоўваюць у перыяд малочнай спеласці. Па пажыўнасці ў малочна-васковай спеласці кукуруза пераўзыходзіць амаль усе агароднінныя культуры[10]. Аднак малочная спеласць (калі зярняткі мяккія і пры націсканні выдзяляюць вадкасць малочнага колеру[19]) у кукурузы захоўваецца толькі 2-3 дні, пасля чаго ўтрыманне цукроў у зярнятах хутка памяншаецца і іх смакавыя якасці зніжаюцца[10]. Выломліваюць катахі кукурузы на стадыі малочнай — пачатку васковай спеласці.
Кукуруза з’яўляецца каштоўным харчовым прадуктам. З яе зерня вырабляюць кукурузную муку, крупы і шматкі, каларыйнасць якіх характарызуюцца дадзенымі, прыведзенымі ніжэй у табліцы.
Прадукт | Колькасць засваяльных рэчываў у 100 г прадукту | Колькасць нета-калорый у 100 г прадукту | ||
Бялкі | Тлушчы | Вугляводы | ||
Кукурузная мука | 8,2 | 3,2 | 67,9 | 342 |
Кукурузныя крупы | 7,1 | 0,9 | 74,1 | 341 |
Кукурузныя шматкі | 9,6 | 4,2 | 83,5 | 420 |
Кукурузная мука тонкага памолу часта выкарыстоўваецца замест пшанічнай, а кукурузныя крупы — замест маннай[19]. Колькасць пратэіну ў зерні кукурузы складае 10-13 %[20]. У зерні кукурузы змяшчаецца 3-5 % алею[20].
З усіх круп кукурузныя варацца найдаўжэй — 3-4 гадзіны[19]. Разварванне круп можна паскорыць, замачыўшы іх. А асаблівасцю кукурузнай кашы з’яўляецца тое, што вырабы з яе можна фармаваць у халодным выглядзе. Мамалыга ў халодным выглядзе ў адрозненне ад многіх іншых каш перастае быць кашападобнай, а зліпаецца ў адзіную масу, якую, напрыклад, можна парэзаць на лусты, абмакнуць у яечнай сумесі, абваляць у манцы, кукурузнай крупе ці сухарах і падсмажыць[21].
У кукурузнай муцэ адсутнічае клейкавіна[19], таму яе выкарыстоўваюць для гатавання страў, у якіх для змацавання ўжываюцца яйкі.
У кулінарыі
правіцьТолькі што сабраныя катахі ўжываюць у ежу ў адвараным выглядзе. Для працяглага захоўвання іх можна замарозіць. Кансерваванае зерне кукурузы выкарыстоўваюць для прыгатавання салатаў, першых і другіх страў. Кукурузная мука буйнога памолу ідзе на кашы, а тонкага — на пудынгі, варэнікі, аладкі і іншую выпечку. Пры дабаўленні кукурузнай мукі ў тарты і печыва гэтыя вырабы становяцца смачнейшымі і больш рассыпістымі. З папярэдне араматызаваных і раздробненых зерняў кукурузы вырабляюць кукурузныя шматкі — гатовы прадукт харчавання, які не патрабуе дадатковай кулінарнай апрацоўкі. Іх ужываюць як гарнір, а таксама як самастойную страву разам з сокамі, узварамі, гарбатай, кавай, малаком і ёгуртам.
Мексіканская аладка тарцілья з начынкай
|
У малдаўскай кухні кукуруза стала характэрным прадуктам каля 200 гадоў таму назад. Яна была завезена ў Малдову ў XVII стагоддзі і шырока распаўсюдзілася ў XVIII-м, стаўшы перш за ўсё паўсядзённай ежай беднякоў. З кукурузы ў Малдавіі і Румыніі гатуюць знакамітую кашу мамалыгу, яе шырока выкарыстоўваюць у супах і гарнірах, адварваюць і пякуць, з кукурузнай мукі робяць кандытарскія вырабы.
У Італіі з кукурузы гатуюць паленту .
У аргенцінскай кухні існуе мноства страў на аснове кукурузы: локра — суп з кукурузы і мяса, уміта (хуміта) — страва з кукурузы і тварагу, тамале — страва з мяса, кукурузы і іншай агародніны, загорнутая ў лісце кукурузы, а потым звараная.
Шырока выкарыстоўваецца кукуруза ў амерыканскай кухні. Дзякуючы ёй ва ўсім свеце вядомыя папкорн — зярно кукурузы, разарванае знутры ціскам пара пры награванні, і корн-дог — сасіска, пакрытая кукурузных цестам і абсмаленая на фрыцюры.
У многіх народаў Амерыкі, Еўропы, Азіі і Афрыкі існуюць традыцыйныя рэцэпты прыгатавання хлеба-булачных і кандытарскіх вырабаў з кукурузнай мукі: у народаў Цэнтральнай Амерыкі замест хлеба выкарыстоўваюць аладкі з кукурузнай мукі — тарцільі , у іх жа заварочваюць розную начынку і падаюць у выглядзе самастойнай стравы; ў Заходняй Грузіі гэта хлеб і аладкі — мчадзі , у Чачні гэта аладкі і разнастайная выпечка — сіскал; у партугальцаў гэта хлеб broa de milho; ў егіпцян традыцыйны торт з кукурузнай мукі, які падаецца з ананасамі.
У кітайскай дварцовай кухні, якая грунтуецца на традыцыях імператарскіх кухань апошняй дынастыі Цын (1644—1911 гады), існуе страва, якую гатуюць з кукурузнай мукі, — кукурузныя пампушкі. З’явіліся яны ў меню двара ў 1900 годзе, калі Пекін быў акупаваны аб’яднанай арміяй васьмі дзяржаў. Ратуючыся ўцёкамі ў горад Сіань, у некалькіх тысячах кіламетраў ад сталіцы, імператрыца Цы Сі так згаладалася, што з’ела пампушкі з кукурузнай мукі, прыгатаваныя ў адной з простых сямей Паўночнага Кітая. Пампушка ёй вельмі спадабалася, і, вярнуўшыся ў Пекін, яна загадала прыдворнаму кухару прыгатаваць такія ж. Аднак кухар, баючыся, што звычайныя пампушкі з кукурузнай мукі будуць занадта грубай ежай для састарэлай Цы Сі, прыгатаваў на пары малюсенькія пірожныя са старанна размолатай кукурузнай мукі і рафінаванага цукру, але такой жа формы, што і звычайныя пампушкі.
У старажытных народаў Мексікі існаваў рэцэпт прыгатавання піва чыча (chicha) з прарослых зерняў кукурузы, падвергнутых закісанню, які захаваўся і па гэты дзень. Пры дапамозе закісання гатавалі напой і з соку сцёблаў. З соку атрымліваўся таксама цукар[6].
У медыцыне
правіцьКукурузныя слупкі з рыльцамі маюць жоўцегонную і мачагонную ўласцівасць. Вадкі экстракт і спіртавая настойка кукурузных слупкоў павялічваюць сакрэцыю жоўці і паляпшаюць яе рух, разрэджваюць жоўць, памяншаюць колькасць білірубіну ў жоўці, паскараюць працэс згортвання крыві. Прэпараты кукурузы павялічваюць колькасць трамбацытаў у крыві і значна ўзмацняюць выдзяленне мачы (дыурэз)[4]. У народнай медыцыне іх выкарыстоўваюць пры захворваннях печані. У навуковай медыцыне многіх краін, у тым ліку і ў Расіі, вадкі экстракт і настой кукурузных рыльцаў ужываюць пры халангіце[7], халецыстыце, гепатыце і жоўцекамянёвай хваробе, а таксама ў выпадку недастатковага аддзялення жоўці, радзей — як кровесуцішальны сродак[4][7]. Як мачагонны сродак настой або адвар кукурузных рыльцаў выкарыстоўваюць пры мочакаменнай хваробе, запаленчых захворваннях мочапалавых шляхоў і прастатыце[2].
Зародкі збожжавай кукурузы ўтрымліваюць 49-57 % тлустага алею (лац.: Oleum Maydis)[7]. Алей атрымліваюць халодным і гарачым прасаваннем і прасаваннем з экстракцыяй. Сіры, нерафінаваны кукурузны алей рэкамендуецца як дапаможны дыетычны сродак для прафілактыкі і лячэння атэрасклерозу, атлусцення, цукровага дыябету.
З абалонкі кукурузы робяць лячэбныя чаі, таблеткі, парашкі.
Нарыхтоўка лекавай сыравіны
правіцьКукурузныя песцікі з рыльцамі (лац.: Stili et Stigmata Maydis) выкарыстоўваюцца ў медыцыне пад назвай «кукурузных валасоў»[2]. Іх нарыхтоўваюць летам у фазе малочнай спеласці катахоў[2] ці ў жніўні-верасні пры зборы кукурузных пачаткаў; зрываюць іх уручную, нажом або сярпом. Перавагу аддаюць залаціста-жоўтым і чырвоным слупкам. Цёмныя, кранутыя цвіллю і ўвільготненыя слупкі кукурузы непрыдатныя для медыцынскага выкарыстання. Сыравіну рассцілаюць тонкім пластом, добра высушваюць у сушылках пры тэмпературы 40 °C або на паветры, у цені, расклаўшы пластом 1-2 см, і захоўваюць у халаднаватых, але не вільготных месцах[4].
З-за высокай гіграскапічнасці сыравіны яе трэба захоўваць у сухім, добра праветраным памяшканні. Тэрмін прыдатнасці — 3 гады.
Іншае выкарыстанне
правіцьАнтон Зедэр . «Ананас, кукуруза і перцы», 1890
|
Старажытныя народы Мексікі высахлыя сцябліны кукурузы ўжывалі на пабудову хацін і платоў. Сухія стрыжні катахоў, а таксама іх абгортка выкарыстоўваліся як затычкі, а таксама ішлі на выраб прыбора-таркі для аддзялення зерняў ад пачаткаў. З абгорткі катахоў у Калумбіі выраблялі мячы[6].
Сцёблы і лісце кукурузы служаць у Мексіцы асноўным фуражом, прычым ёсць розныя спосабы яго нарыхтоўкі[6].
Са стрыжняў катахоў выраблялі курыльныя трубкі.
Сарты кукурузы
правіцьПеруанскія сарты кукурузы
|
У залежнасці ад уласцівасцей зерня кукуруза падзяляецца на сем падвідаў. Крухмалістая і распухаючая (зерне якой лопаецца) кукуруза шырока культывуюцца ў ЗША, дзе яны набылі прамысловае значэнне. Гэтыя падвіды ідуць, у тым ліку, на прыгатаванне традыцыйнай амерыканскай стравы — папкорна (англ.: popcorn — «паветраная кукуруза»). Менш вядомыя і распаўсюджаны такія падвіды кукурузы, як воскападобная і плёнчатая. Усе падвіды ў сваю чаргу маюць мноства сартоў, якія адрозніваюцца па тэрмінах выспявання, афарбоўцы і памеру зерня, іх смаку і здольнасці да працяглага захоўвання.
Генетычныя мадыфікацыі
правіцьГенетычна мадыфікаваная (ГМ) кукуруза ў 2009 годзе была адной з адзінаццаці ГМ культур, якія вырошчвалі ў 2009 годзе ў свеце ў камерцыйных мэтах[22]. У ЗША і Канадзе яе сталі вырошчваць з 1997 года. Да 2009 года 85 % кукурузы, вырашчанай у ЗША, былі генетычна мадыфікаванымі. Яе вырошчваюць у камерцыйных мэтах таксама ў Бразіліі, Аргенціне, Паўднёвай Афрыцы, Канадзе, Філіпінах, Іспаніі і, у меншых маштабах, у Чэхіі, Партугаліі, Егіпце і Гандурасе[23].
Вырошчванне кукурузы
правіцьКукуруза — высокапрадукцыйная культура. За кароткі час яна ўтварае больш арганічнай масы, чым іншыя культурныя расліны[24]. Водны, тэмпературны, светлавы і пажыўны рэжымы маюць вялікае значэнне пры вырошчванні кукурузы, таму пры неспрыяльных умовах зніжаецца колькасць і маса зерня, асабліва ў верхавіне катаха. Сонечнай энергіі кукуруза патрабуе значна больш, чым збожжавыя каласавыя і іншыя культуры, а пры яе недахопе (зацененыя месцы, загушчанасць пасеваў, працяглае воблачнае надвор’е) вегетацыйны перыяд гэтай культуры павялічваецца, а ўраджайнасць зніжаецца[25]. Гэта прыводзіць да зніжэння якасці зярна. Паказчыкам высокага ўраджаю з’яўляецца дасягненне тыповых для кожнага гібрыда суадносін паміж зернем і лісцесцябловай масай — індэкса ўраджаю. Ён у кукурузы на сілас дасягае 1, у кукурузы на зярно — вагаецца ў межах ад 0,38 да 0,42[24]. Даказана, што высокае і нізкае ўтрыманне бялку ў зерні перадаецца пры блізкароднасным скрыжоўванні з пакалення ў пакаленне, як высокаспадчынная прыкмета, аднак яна патрабуе пастаяннага кантролю пры адборы і размнажэнні высокабялковых ліній[26].
Выкарыстанне мікрабіялагічных прэпаратаў прыроднага паходжання з’яўляецца адным з фактараў павышэння прадукцыйнасці і якасці зярна кукурузы. Пры інакуляцыі мікробных прэпаратаў сімбіятычнае развіццё мікраарганізмаў у рызасферы каранёвай сістэмы расліны спрыяе павелічэнню колькасці мінералаў, якія паступаюць у расліну, і павышэнню прадукцыйнасці фотасінтэзу, а шляхам павелічэння колькасці карысных відаў мікрабіётаў — павышаюць устойлівасць раслін да дадатковых патагенаў, што ў цэлым спрыяе павышэнню ўтрымання пратэінаў у зярне і якасці зярна ў цэлым[27].
Сеюць кукурузу з міжраддзямі 65-70 см і адлегласцямі паміж раслінамі ў радзе 30-35 см. У кожнае гняздо высейваюць 3-4 зерні на глыбіню 7-8 см. Норма высеву складае 20-26 г на 10 м²[10]. Догляд уключае 2-3 рыхленні глебы, міжраддзяў са знішчэннем пустазелля, выдаленне пасынкаў і штучнае даапыленне раслін пераносам пылка марляю з мужчынскіх кветак на жаночыя (трэба паўтараць некалькі разоў)[10].
Інтэнсіўнасць засваення CO2 у кукурузы значна залежыць ад інтэнсіўнасці асвятлення. Аптымальныя суадносіны ліставой паверхні да плошчы глебы кукурузы на зерне складаюць 3-4м²/м²[24].
Шкоднікі кукурузы
правіцьКарані або парасткі ўсходаў кукурузы ў глебе пашкоджваюць лічынкі многіх відаў жукоў наступных сямействаў Elateridae, Tenebrionadae, пылкаеды (Alleculinae) і пласцініставусыя (Scarabaeidae)[28].
Сярод відаў, якія з’яўляюцца шкоднікамі кукурузы, з гэтага сямейства можна адзначыць наступныя:
Гэтыя віды выгрызаюць унутраную частку высеянага зерня, абгрызаюць падземную частку сцёблаў і каранёў усходаў, што прыводзіць да значнага прарэджвання пасеваў. Ступень шкоднасці залежыць ад наяўнасці ў глебе заараных раслінных рэштак, абумоўліваецца колькасцю шкодніка і яго ўзроставым складам, тэмпературай і вільготнасцю глебы, узроўнем агратэхнікі. Колькасць шкоднікаў, а таксама шкоднаснасць драцяніка павялічваецца па меры прасоўвання на поўнач, што тлумачыцца доўгім перыядам прарастання насення і росту ўсходаў[28].
Жукі сямейства Чарнацелкі (Tenebrionidae)
правіцьГэтыя жукі добра прыстасаваныя да засушлівых умоў. Найбольш небяспечныя для кукурузы Pedinus Femoralis, Blaps galophila, Blaps lethifera, Opatrum sabulosum, Podonta daghestanica, Omophlus proteus[28]. Лічынкі жукоў гэтага сямейства пашкоджваюць высеянае насенне і падземную частку ўсходаў ля паверхні.
Лічынкі пласцініставусых жукоў і іншыя
правіць- Найбольшую шкоду караням, падземнай частцы сцябла ўсходаў і маладых раслін кукурузы наносяць лічынкі Rhizotrogus aequinoctialis, Amphimallus solstitialis і Melolontha melolontha, збожжавы жук (Anisoplia austriaca) і Diabrotica virgifera
- На поўдні Украіны і ў Крыме шкодзіць Pentodon idiota
- У лесастэпавай і стэпавай зонах Украіны пашкоджваць могуць Lethrus apterus
- Ва ўсіх рэгіёнах Украіны пашыраны такія віды, як азімая соўка (Agrotis segetum) — найбольш шкодзіць у лесастэпе і на паўднёвым захадзе, Agrotis exsclamationis — пашыраны ў заходніх абласцях, Chloridea obsoleta — пашыраны пераважна ў паўднёвых раёнах, але ў некаторыя годы можа прасоўвацца і ў больш паўночныя раёны
- шведская муха аўсяная (Oscinella frit) і шведская муха ячменная (Oscinella pusilla) і іх лічынкі
- Tanumecus dilatycollis — пагрозлівы шкоднік кукурузы на паўднёвым захадзе Украіны ў Прыдунайскіх раёнах
- Земляная блыха (Phyllotreta vittula), Rhopalosiphum maidis, чаромхава-злакавая тля (Rhopalosiphum padi), Schizaphis graminum, Aphis evonymi; Macrosteles laevis, Psammotettix striatus і Empoasca pteridis; віды сямейства павуцінныя кляшчы (Tetranychidae), Trigonotylus ruficornis, сцябловы матылёк (Ostrinia nubilalis) і яго вусень; свірнавы даўганосік (Sitophilus granarius) і Sitophilus oryzae, Sitotroga cerealella, Diabrotica virgifera virgifera, віды сямейства Ulidiidae, Caprophilus dimidiatus
Даказана, што зерне, у кілаграме якога налічваецца больш за 15 асобін Sitophilus oryzae, або 5 — свірнавага даўганосіка (Sitophilus granarius), 6 — вялікага мучнога хрушчака (Tenebrio molitor), 25 мукаедаў, 150 хлебных кляшчоў аказвае негатыўны ўплыў на функцыянальную дзейнасць нырак і печані цеплакроўных[28].
Хваробы кукурузы
правіцьПадчас перыяду вегетацыі, а таксама пры захоўванні кукурузу паражаюць звыш 100 відаў грыбоў і бактэрый, а таксама некаторыя вірусы і мікаплазменныя хваробы.
Сцябловы матылёк (Ostrinia nubilalis) |
Да агульных хвароб кукурузы і іншых раслін належаць фузарыёз катахоў і фузарыёзная гніль сцёблаў, белая гніль, пашкоджанне плесневымі грыбамі[28].
Хваробы насення і ўсходаў | |
Шэра-зялёная цвіль | Узбуджальнікі — грыбы з родаў Penicillium Linc., Aspergillus Mich., Botrytis Mich.. Mucor Mich., Rhizopus spp. і іншыя |
Цёмна-зялёная цвіль | Узбуджальнікі — грыбы з родаў Alternaria Ness., Cladosporium Linc. |
Ружовая цвіль | Узбуджальнікі — грыбы з родаў Fusarium Linc., Trichotechium Linc. |
Паляганне сеянцаў (чорная ножка) | Узбуджальнікі — грыбы Pythium debarianum Hesse, Pythium aphanidermatum (Eds.) Fitzp., Pythium arrenomeanes Drechs. і іншыя. |
Меры абароны ад цвілевай мікрафлоры | — Калібраванне насення; — захоўванне насення ў сухіх памяшканнях з добрай вентыляцыяй; — сяўба ў аптымальныя тэрміны з прыкачваннем пасеваў; — пратручванне насення спецыяльнымі прэпаратамі |
Галаўнёвыя хваробы | |
Лятучая галаўня | Узбуджальнік — грыб Sphacelotheca reiliana (Kuhn) G.P.Clinton (сін. Sporosporium reilianum Mc Alpine f. zeae Geshele) |
Меры абароны | — агратэхнічныя: захаванне аптымальных севазваротаў і тэрмінаў сяўбы; — хімічныя: пратручванне насення спецыяльнымі прэпаратамі — укараненне ў вытворчасць устойлівых гібрыдаў і сартоў; |
Пузырчатая галаўня | Узбуджальнік — грыб Ustilago zeae (Beskm.) Unger |
Меры абароны | Стварэнне і выкарыстанне ўстойлівых гібрыдаў. Агратэхнічныя прыёмы: |
Хваробы сцябла і каранёў | |
Фузарыёзная гніль сцёблаў | Узбуджальнікі — грыб Fusarium moniliforme var. subglutinans Wollenweb. et Reinking і інш. |
Белая гніль | Узбуджальнік — сумчаты грыб Sclerotinia sclerotiorum (Lib.) d By. (сін. Whetzelinia sclerotiorum d By. Korf. et Dumont.) |
Вугальная гніль сцёблаў | Збудник — грыб Sclerotium bataticola Taub. |
Бактэрыяльная гніль сцёблаў | Збудники — бактерыі з родаў Erwinia, Pseudomonas |
Лісцевыя хваробы | |
Гельмінтаспарыёз сцёблаў, лісцяў, катахоў | Узбуджальнікі — грыбы Helminthosporium turcicum Pass., Helminthosporium maydis Nisik., Helminthosporium carbonum Ullstrup. |
Іржа | Узбуджальнік — грыб Puccinia sorhi Schw. |
Аскахітоз | Узбуджальнікі — грыбы Ascochyta maydis G.L. Stout.; Ascochyta zeina Sacc. |
Септарыёз | Узбуджальнік — грыб Septoria maydis Schulz et Sacc. var major Panasenko |
Курвулярыёз | Узбуджальнік — грыб Curvularia lunata (Wakk.) Boeijn. |
Цэфаласпарыёз | Узбуджальнік — грыб Cephalosporium acremonium Corda |
Філасціктоз | Узбуджальнік — грыб Phyllosticta zeina Panasenko |
Альтэрнарыёз лісця | Узбуджальнік — грыб Alternaria alternata (Fr.:Fr.) Keissl. |
Епікакоз | Узбуджальнік — грыб Эпікокум забыты (Epicoccum neglectum) Desm. |
Колцападобная бактэрыяльная плямістасць лісця | Узбуджальнік — грыб Pseudomonas syringae pv. syringae van Hall (сін. Pseudomonas holci Kendrick) |
Бактэрыяльная плямістасць лісця і похваў | Узбуджальнік — грыб Pseudomonas syringae pv. andropogoni Smith |
Бактэрыяльнае завяданне Сцюарта | Узбуджальнік — бактэрыя Erwinia stewartii (Smith.) Due |
Хваробы катахоў | |
Фузарыёз катахоў | Узбуджальнікі — грыбы роду Fuzarium (Fuzarium moniliforme J.Sheld. та ін.) |
Чырвоная гніль катахоў | Узбуджальнікі — грыб Fuzarium graminearum Schwabe, (сумчатая стадыя Gibberella zeae (Schwein.) Petch) |
Ніграспароз | Узбуджальнікі — грыб Nigrospora orizae (Berk. & Broom.) Petch |
Шэрая гніль | Узбуджальнікі — грыб Rhizopus maydis Bruderl |
Дыпладыёз, сухая гніль сцёблаў і катахоў | Узбуджальнікі — грыб Diplodia zeae (Schw.) Lev. |
Кладаспарыёз (цёмная цвіль) | Узбуджальнікі — грыбы Cladosporium herbarum (Pers.) Linc, Cladosporium griseo-olivaceum Pidopl. et. Deniak. |
Ружовая цвіль | Узбуджальнік — грыб Трыхатэцый ружовы (Trichothecium roseum) Linc. |
Бактерыёз катахоў | Узбуджальнік — бактэрыя Bacillus mesentericus-vulgatus — грампазітыўныя спараносныя палачкі |
Вірусныя захворванні | |
Закукліванне | Узбуджальнік — Oat pseudorosette virus, (сін. Siberian oats mosaic virus) |
Мазаіка (крапчатасць) лісця кукурузы | Узбуджальнік — Maize leaf fleck. virus (сін. Badley yellow dwart virus) |
Карлікавая мазаіка кукурузы | Узбуджальнікі — Maize dwart mosaic virus, Maize red stripe virus, Sorghum red stripe |
А таксама Іржа кукурузы, выкліканая іржавым грыбком Puccinia maydis з роду Puccinia, Ustilago maydis, Mycosphaerella zeae-maydis.
Кукуруза — мадэльны генетычны аб’ект
правіцьКукуруза — мадэльны класічны генетычны аб’ект. Распачатыя на мяжы 19-20 стст. генетычныя даследаванні кукурузы, спрыялі важкаму паляпшэнню дадзенай культуры, а таксама паслужылі асновай для развіцця тэарэтычнай і прыкладной генетыкі раслін. Упершыню ажыццёўленыя на кукурузе распрацоўкі, былі перанесены на іншыя культуры, што спрыяла павышэнню агульнага ўзроўню генетычных даследаванняў і селекцыйных тэхналогій[29].
У Нацыянальным цэнтры генетычных рэсурсаў раслін Украіны Інстытута раслінаводства імя В. Я. Юр’ева сфарміравана і зарэгістравана базавая калекцыя кукурузы, якая ўключае 4987 узораў, у тым ліку 892 сарты, 191 сінтэтычная папуляцыя і 3904 самаапыленыя лініі[30].
Кукуруза ў міфах
правіцьУ старажытных мая быў бог кукурузы, які, відаць, атаясамляўся з богам жніва Юм Кааш . Ён адлюстроўваўся ў выглядзе юнака з галаўным упрыгожваннем з лісця кукурузы, прадстаўляючы сабой раскрыты пачатак кукурузы. Яму адпавядаў іерогліф у выглядзе зерня кукурузы. Багіня мая Кукуіц адлюстроўвалася ўпрыгожанай лісцем кукурузы.
У ацтэкскай міфалогіі ў бога сонца і багіні месяца быў сын Цантэатль — бог кукурузы. Паводле паданняў, бог кукурузы быў рассечаны з зайздрасці іншым бажаством на часткі, якія ператварыліся ў кукурузу і іншыя карысныя расліны. Сама мексіканская назва кукурузы tlaolli азначае «наша цела (мяса)».
Ацтэкі пакланяліся багіні кукурузы Шылонен (Шканіль) , якая адначасова была багіняй багацця і хатняга ачага. Яна адлюстроўвалася з двума катахамі кукурузы ў левай руцэ.
У міфалогіі першабытнай Мексікі і Гватэмалы ўвядзенне кукурузы ў культуру прыпісваецца вярхоўнаму бажаству тальтэкаў і мая Кецалькаатлю. Паводле падання, ён накіраваўся на пошукі расліны, прыдатнай для вырошчвання, з Ікаланка на ўзбярэжжы Табаска і знайшоў кукурузу ў Пахіль-Каяла, які ляжыць у царстве Хібальба на мяжы Мексікі і Гватэмалы.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж Кукуруза // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 75. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ а б в г д е Кукуруза — артыкул з БСЭ (3-е выданне)
- ↑ а б в г д Товстуха Є. С. Фітотерапія. — К.: Здоров’я, 1990.-304 с., іл., 6,55 арк. іл. ISBN 5-311-00418-5
- ↑ Кукуруза была одомашнена 8 700 лет назад.
- ↑ а б в г Букасов С. М. Возделываемые растения Мексики, Гватемалы и Колумбии. — Л: Институт растениеводства ВАСХНИЛ, 1930. — С. 109—150. — 470 с.
- ↑ а б в г д Блинова К. Ф. и др. Кукуруза // Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 201. — ISBN 5-06-000085-0.
- ↑ Artikel Starch und Starch, Composition. In: Hans Zoebelein (Hrsg.): Dictionary of Renewable Ressources. 2. Auflage, Wiley-VCH, Weinheim und New York 1996; Seiten 265—266, 267. ISBN 3-527-30114-3.
- ↑ Травы и здоровье. Лекарственные растения /Авт.-сост.: А. М. Задорожный и др. — М.: Махаон; Гамма Пресс 2000, 2000.-512с.: ил — (Домашняя энциклопедия). ISBN 5-88215-989-X ISBN 5-9223-0042-3
- ↑ а б в г д Советы по ведению приусадебного хозяйства / Ф. Я. Попович, Б. К. Гапоненко, Н. М. Коваль и др.; Под ред. Ф. Я. Поповича. — Киев : Урожай, 1985. — с.664, ил. Тираж 120 000 екз.
- ↑ Статистика производства кукурузы FAO Архівавана 19 чэрвеня 2012..
- ↑ Музафаров Н. М. Особливості наливу зерна та агроекологічна оцінка гібридів кукурудзи різних груп стиглості / Вісник Центру наукового забезпечення агропромислового виробництва Харківської області Науково-виробничий збірник. — 2010, Вип. 8.
- ↑ [Т. М. Чеченєва, О. С. Семерунь http://www.nbuv.gov.ua/portal/chem_biol/nvnau/2009_134_3/09ctm.pdf Морфогенетичні особливості середньоранніх інбредних ліній кукурудзи (Zea mays L.)] / Науковий вісник Національного університету біоресурсів і природокористування України Збірник наукових праць. — 2009, Вип. 134, ч.3.
- ↑ Торговая статистика FAO Архівавана 26 лютага 2014..
- ↑ О.В.Баланда, Н. Г. Чернега Вплив 6-БАП на активність ферменту сахарози в рослинах кукурудзи за різних температурних умовах / Наукові доповіді Національного університету біоресурсів і природокористування України. Електронне наукове фахове видання. — 2011 червень — № 3(25). ISSN: 2223—1609
- ↑ Кукурудза. Вирощування, збирання, консервування і використання / Д.Шпаар, К.Гіпаки, Д.Дрегер та ін; під загальною редакцією Д.Шпаара. — К.: — Альфа — стевія ЛТД. — 2009. — 396с.
- ↑ Харченко Ю. В., Харченко Л. Я. Теосінте — перспективна культура для селекції кукурудзи / Вісник Полтавської державної аграрної академії Науково-виробничий журнал. — 2010, № 4. (укр.)
- ↑ а б Демидась Г. І., Ямкова В. В. Вплив густоти стояння компонентів в сумісних посівах кормових культур на урожайність кукурудзи / Науковий вісник Національного університету біоресурсів і природокористування України Збірник наукових праць. — 2009, Вип. 132. (укр.)
- ↑ а б в г д Шалімов С. А., Шадура О. А./ Сучасна українська кухня.— 4-те вид., стереотип.— К.:Техніка, 1981.— 271с., іл. Тираж 200 000 прим.
- ↑ а б Манохіна-Тимошенко О. В. Вплив препарату ЕМ-1 на якість зерна кукурудзи. / Вісник Полтавської державної аграрної академії Науково-виробничий журнал. — 2010,№ 1.
- ↑ Блюда безглютеновой кухни (И. В. Василькова, А. Д. Прокофьева, 2002) Архівавана 5 кастрычніка 2013. (руск.)
- ↑ Global Status of Commercialized Biotech/GM Crops: 2009 ISAAA Brief 41-2009, February 23, 2010, retrieved August 10, 2010.
- ↑ Genetically modified plants: Global Cultivation Area Maize Архівавана 12 жніўня 2010. GMO Compass, March 29, 2010, retrieved August 10, 2010.
- ↑ а б в В. А. Мокрієнко, Л. В. Центило. Особливості росту і розвитку кукурудзи залежно від строків сівби та густоти стояння рослин / Наукові доповіді Національного ўніверситету біоресурсів і природокористування України. Електронне наукове фахове видання. — 2011 червень — № 3 (25) ISSN: 2223—1609. На сайце Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадскага
- ↑ Рослинництво: Підручник / За ред. В. Г. Влоха. − К.: Вища школа, 2005. − 382 с
- ↑ Заїка С. П. Скоростигла кукурудза / С. П. Заїка — К.: Урожай, 1987. — С. 153—208.
- ↑ Higa T. An Earth Saving Revolution. — Tokyo, Japan.: Sunmark Publishing Inc. − 1999. − 354 р.
- ↑ а б в г д В. В. Кириченко, В. П. Петренкова, І. А. Гур'єва, Л. М. Чернобай, І. М. Черняєва, Т. Ю. Маркова.Захист кукурудзи від хвороб і шкідників / Українська академія аграрних наук . Інститут рослинництва імя В. Я. Юр'єва УААН. Центр генетичних ресурсів України. // Посібник українського хлібороба. Науково-практичний збірник. — 2008
- ↑ Циков В. С. Кукуруза: технология, гибриды, семена. — Днепропетровск: Зоря. — 2003. — 296 с.
- ↑ Рябчун В. К., Гур'єва І. А., Кузьмишина Н. В. Методичні підходи до формування базової та ознакових колекцій кукурудзи / Генетичні ресурси рослин Науковий журнал. — 2008, Вип.5.
Літаратура
правіць- Бекетов А. Н. ,. Кукуруза, маис // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Клюсс Г. А.,. Маис // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Всё о лекарственных растениях на ваших грядках / Под ред. Раделова С. Ю. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2010. — С. 29—33. — 224 с. — ISBN 978-5-9603-0124-4.
- Румянцева Е. Е., Жоголев Д. А. Китайская кухня. — М: Мир книги, 2000.
- Похлёбкин В. В. Национальные кухни наших народов. — М: Центрполиграф, 1999. — 639 с. — ISBN 5-227-00462-5.
- Букасов С. М. Возделываемые растения Мексики, Гватемалы и Колумбии. — Л.: Ин-т растениеводства ВАСХНИЛ, 1930. — С. 109—150. — 470 с.
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |