Сцябловы матылёк

ві матылёў

Сцябло́вы матылёк[1][2], кукурузны матылёк[1][2] (Ostrinia nubilalis) — матылёк роду Ostrinia сямейства Агнёўкі (Pyralidae).

Сцябловы матылёк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ostrinia nubilalis Hbn., 1796


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117738
NCBI  29057
EOL  464566

Апісанне

правіць

Імага жывуць 5—20 дзён. Характарызуюцца палавым дымарфізмам. Размах крылаў матылька складае 24—32 мм. У самак пярэднія крылы ад светла-жоўтага да карычневага колеру з дзвюма цёмнымі зігзагападобнымі лініямі. У самцоў крылы больш цёмныя. Яйцы адкладваюць на ніжняй пааверхні лісця групамі ад 2 да 70 і больш штук у кладцы (часцей 20—40). Агульная колькаць яец можа дасягаць 1250 штук[3].

 
Вусень

Вусені маюць даўжыню да 25 мм светла-шэрыя, з цёмнай паласой ўздоўж спіны. Жывуць вусені ў сцёблах раслін. Зімуюць у раслінных рэштках. Кукалкі маюць розную афарбоўку (ад светла-карычневай да цёмна-бурай) і масу цела (ад 25 да 120 мг)[3]. Стадыя кукалкі доўжыцца 10—25 дзён. За год вырастае да 2 пакаленняў матылёў[1]. Лёт матылькоў адбываецца ў розныя тэрміны ў залежнасці ад зоны распаўсюджання і часта расцягнуты ў часе.

Распаўсюджанне

правіць

Сцябловы матылёк распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Паўночнай Афрыцы, завезены ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Расіі шырока распаўсюджаны ў стэпавай і лесастэпавай зонах і паўднёвай частцы тайгі[3]. Арэал мае тэндэнцыю да пашырэння ў сувязі з пашырэннем зоны вырошчвання кукурузы і пацяпленнем клімату[3].

Шкоднае ўздзеянне

правіць

Сцябловы матылёк пашкоджвае каля 250 відаў пераважна буйнасцябловых раслін, часцей за ўсё кукурузу, каноплі, проса, хмель, сланечнік і бульбу. Здольны пашкоджваць перац, сорга, сою, бавоўнік. Засяляюць і дзікарослыя расліны, і пустазелле[3]. У пашкоджаных раслін пераломліваюцца і засыхаюць сцёблы, суквецці, зніжаецца ўраджай.

Ахоўныя мерапрыемствы:

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць