Каноплі
Каноплі[1] (Cannabis) — род аднагадовых травяністых раслін сямейства каноплевых.
Каноплі | |||||||||||||||
Каноплі пасяўныя (Cannabis sativa) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Cannabis L. | |||||||||||||||
|
Віды
правіцьУключае 3 віды (разглядаюць таксама як 1 паліморфны від). Пашыраны ва ўмераных паясах абодвух паўшар'яў. У культуры каноплі пасяўныя (Cannabis sativa) — лубнавалакністая, алейная і прадзільная расліна, пашырана ў Цэнтральнай Азіі і Еўропе. Каноплі індыйскія (Cannabis indica) культывуюць у тропіках і субтропіках пераважна як наркатычную расліну, вытворчасць якой многімі краінамі забароненая. Каноплі пустазельныя (Cannabis ruderalis) — пустазелле яравых пасеваў.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Каноплі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Лашкевіч Р. І. Каноплі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 473.
Спасылкі
правіць- Конопля — род Cannabis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)