Ружакветныя

(Пасля перасылкі з Rosales)

Ружакветныя (Rosáles) — парадак двухдольных раслін, які ўключае дзевяць сямействаў, самым тыповым з якіх з’яўляецца сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Ружакветныя

Глог звычайны (Crataegus laevigata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rosales Perleb, 1826

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24057
NCBI  3744
EOL  4385
FW  54921

Класіфікацыя

правіць

Гістарычныя класіфікацыі

правіць

У гістарычнай літаратуры сучаснаму парадку Rosales адпавядае таксон Rosiflorae, які выйшаў з ужывання. У залежнасці ад аўтара, гэты таксон або падзяляўся на тры сямействы (ружавых (Rosaceae), міндальных або слівавых (Amygdalaceae) і яблыневых (Pomaceae)), або ўсе гэтыя тры сямействы групаваліся ў сямейства ружавых.

Сучасны падыход

правіць

Паводле генетычных даследаванняў, праведзеных групай APG, парадак Urticales (Крапівакветныя), які вылучаецца ў класіфікацыі Кронквіста, насамрэч з’яўляецца часткай Rosales. Акрамя таго, шматлікія сямействы, якія належалі па класіфікацыі Кронквіста да парадку Ружакветныя, цяпер перамешчаны ў іншыя парадкі. Сучасныя сямействы парадку Ружакветныя:

У ніжэйпрыведзеным спісе сямействаў, прылічаных да парадку Rosales паводле класіфікацыі Кронквіста, у дужках указаны сучасны парадак:

Плады ружакветных сухія або сакавітыя, лістоўкі, каробачкі, арэшкі, касцяніцы, яблыкі. У фарміраванні плода ў шматлікіх родаў удзельнічае гіпантый, які складае аснову адаптыўнасці пладоў да розных агентаў распаўсюджання. Насенне без эндасперма.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць