Маліна[4] (Rubus) — род (падрод) кветкавых раслін сямейства ружавых.

Маліна
Rubus-idaeus.JPG
Маліна звычайная (Rubus idaeus L.)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rubus L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від
Rubus fruticosus L. 1753
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24848
NCBI  23216
EOL  794574
GRIN  g:10574
IPNI  34017-1
FW  264405

НазваПравіць

Навуковая назва роду rubus значыць «ажына», звязана этымалагічна з назвай чырвонага колеру (пар. дыялектнае па паходжанні лац.: rūfus «ярка-чырвоны»[5]).

Батанічнае апісаннеПравіць

Род прадстаўлены шматгадовымі травамі, але часцей за ўсё гэта дравяністыя калючыя расліны (лістападныя кусты) з прамастойнымі, паўзучымі або распасцёртымі галінамі і чарговым простым або складаным лісцем з прылісткамі. Кусты дасягаюць вышынёю да 3 метраў і маюць шматгадовае карэнішча. Сцёблы аднагадовыя — зялёныя, двухгадовыя — адраўнелыя, з шыпамі. Лісце непарнаперыстае, трайчастае.

Кветкі абодваполыя, рэдка — аднаполыя. Размяшчаюцца яны па адным або сабраны зверху ў пазухавыя гронкавыя або шчытковыя суквецці. Гіпантый плоскі або варонкападобны, утвораны звычайна пяцічленным калякветнікам і заключае шматлікія тычынкі і песцікі.

Плод — складаная касцянка (шматкасцянка), чырвоная ці жоўтая, рознага смаку і водару.

АрэалПравіць

Адрозніваецца каля 120 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 6 відаў[6], найбольш вядомая маліна звычайная, трапляецца ў сырых лясах, хмызняках.

Значэнне і ўжываннеПравіць

Са старажытных часоў насельніцтва зямнога шара ўжывае ў ежу плады многіх відаў роду: маліну (Rubus idaeus) (віды падроду Idaeobatus), ажыну (Rubus caesius) (цёмнаплодныя віды, якія адносяцца да падроду Rubus, асабліва багата прадстаўленыя ў Еўропе), касцяніцы арктычныя (Rubus arcticus) і марошку (Rubus chamaemorus).

У культуры з IV ст. Культурныя сарты атрыманы на аснове маліны звычайнай, або чырвонай (Rubus idaeus), маліны чорнаваласістай (Rubus melanolasius) і інш. Плады маюць у сабе 5—7 % цукру, 1,5—2 % арганічных кіслот, вітаміны B, C, карацін, флаваноіды, фітастэрыны. Выкарыстоўваюцца свежыя і сушаныя, на кандытарскія вырабы, у медыцыне.

ВідыПравіць

 
Rubus caesius

У родзе каля 330[7] (Паводле іншых звестак 600) відаў, якія распаўсюджаны пераважна ў Паўночным паўшар’і.

Шырокі род дзеляць прыкладна на пятнаццаць падродаў:

Rubus subg.

Некаторыя вядомыя віды:

Асноўныя шкоднікі і хваробы расліныПравіць

Сярод шкоднікаў Маліны вылучаюць[6]:

Сярод асноўных хваробаў вылучаюць[6]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Rubus на сайте Germplasm Resources Information Network — (GRIN)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Walde A., Hofmann J. B. Lateinisches etymologisches Wörterbuch. — Heidelberg, 1938. — Т. I. — С. 445, 448.
  6. а б в Валузнёў А. Р.. Маліна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 285.
  7. Віды рода Rubus на сайце The Plant List.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць