Куманіка

(Пасля перасылкі з Жавіны)

Куманіка (Rubus suberectus) — від паўкустоў сямейства ружавыя (Rosaceae).

Куманіка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rubus nessensis Hall, 1794

Сінонімы
  • Rubus fastigiatus Weihe & Nees
  • Rubus nitidus Weihe & Nees

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  75076
EOL  628205
GRIN  t:313531
IPNI  738619-1
TPL  tro-27802436

Назва правіць

Ажына неская[3], ажына, дуброўка[4][5], ажэўні, жавіны, чорныя маліны[6][7], жавіна, жавіннік[8][9], ажавіна, ажэвіны[10].

Батанічнае апісанне правіць

 
Плады і лісце

З'яўляецца блізкім відам ажыне (Rubus caesius), ад якой адрозніваецца пераважна граністымі (у ажыны цыліндрычныя) парасткамі першага года, наяўнасцю прамастаячых, толькі на верхавіне паніклых, парасткаў, чырванавата-чорных пладоў без шызага налёту, адсутнасцю бялёсага налёту на сцяблах[11].

Лістападны паўкуст вышынёй да 1-3[12] метраў, які ўтварае каранёвыя парасткі — стромкія, толькі на верхавіне апускаюцца, вуглавата-рабрыстыя з рэдкімі, амаль прамымі чорна-пурпурнымі шыпамі больш-менш аднолькавай даўжыні.

Лісце складанае, чаргаванае[13], на маладых парастках пяціпальцае, ніжнія лісты часам трайчастыя (часам лісточкаў сем-восем[12]), з нераўнамерна-востразубчатымі бакамі. Лісточкі тонкія, зверху звычайна голыя, знізу кароткаваласістыя па жылках, ніжняя паверхня лісточка больш светлая.

Пладушчыя галінкі кароткія, размешчаны гарызантальна, маюць рэдкія шыпікі і тройчатае лісце.

Кветкі досыць буйныя, дыяметрам каля 2 см, з зялёнымі чашалісцікамі і белымі пялёсткамі, сабраны па 5-12 штук у шчыткападобныя-мяцельчатыя суквецці на канцах пладушчых парасткаў па рэбрах[14], пялёсткаў пяць[13].

Плод — невялікая[12] голая, бліскучая, цёмна-малінавая ці чырванавата-чорная[12], часам амаль чорная, шматкасцянка. Костачка маленькая, трохвугольная[14].

Пашырэнне правіць

Куманіка сустракаецца ў лясах, на ўзлесках, па берагах рэк і на ўскраінах балот у Сярэдняй і Атлантычнай Еўропе, Скандынавіі[15]. Від апісаны з Англіі[16].

У Беларусі сустракаецца паўсюдна[14]. Расце на паніжаных месцах у хваёвых лясах, у хмызняках, на ўзлесках і па берагах рэк[14].

Цвіце ў чэрвені-ліпені, спее ў жніўні[14].

Ужыванне правіць

Плады куманікі ядомыя, але ў культуры гэта расліна вырошчваецца рэдка[17]. Падчас цвіцення дае меданосным пчолам шмат нектару. Мёд светлы, празрысты, з лёгкім водарам[18].

З пладоў робяць варэнне, джэм[14].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  8. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  11. Куманіка ў Вялікай Савецкай энцыклапедыі(недаступная спасылка)
  12. а б в г Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Ежевика // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 44-46. — 200 с. — 130 000 экз.
  13. а б Куманіка на plantarium.ru Архівавана 4 студзеня 2017.
  14. а б в г д е Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  15. Флора Восточной Европы / Коллектив авторов. Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелев. — СПб: Мир и семья; Издательство СПХФА, 2001. — Т. X. — С. 375—376. — 670 с. — ISBN 5-8085-0122-9.
  16. Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редакторы тома Б. К. Шишкин и С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1941. — Т. X. — 673 с. — 5 000 экз.
  17. Лозина-Лозинская А. С. Род 29. Rubus — Малина, ежевика // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Редактор тома С. Я. Соколов — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1954. — Т. III. Покрытосеменные. Семейства Троходендроновые — Розоцветные. — С. 602. — 872 с. — 3000 экз.
  18. Абрикосов Х. Н. и др. Куманика // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 161. Архівавана 7 студзеня 2012.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць