Лістападныя расліны

Лістападная расліна — у батаніцы расліна, галоўным чынам дрэва або куст, чыё лісце ападае ў пэўную пару года. У адных выпадках гэта звязана з нізкімі тэмпературамі ў зімовы перыяд на тэрыторыях з умераным ці арктычным кліматам; у іншых ападанне адбываецца ў засушлівы сезон у рэгіёнах з сезонным рэгуляваннем ападкаў. У супрацьлегласць лістападным раслінам, ёсць так званыя вечназялёныя расліны, чыё лісце не ападае. Акрамя гэтага, ёсць расліны з прамежкавым цыклам — іх завуць паўлістападнымі.

Лістападны клён вастралісты ўвосень
Лістападныя дрэвы ўзімку

Шматлікія лістападныя расліны цвітуць у перыяд, калі лісце на іх адсутнічае — гэта павялічвае іх прадуктыўнасць пры апыленні. Адсутнасць лісця спрашчае працэс апылення ў раслін, якія апыляюцца з дапамогай ветру, і паляпшае іх бачнасць для насякомых-апыляльнікаў. Аднак гэта стратэгія рызыкоўная, з прычыны таго, што моцныя маразы ці засуха могуць загубіць насенне.

Скідаючы лістоту, дрэвы і кусты памяншаюць сваю патрэбнасць у вільгаці — у марознае надвор'е вада замярзае. Пры адсутнасці лісця павялічваецца прадзіманасць раслін, што захоўвае іх ствалы і парасткі ад пашкоджанняў, якія выклікаюцца снежнымі штормамі.

Спасылкі

правіць