Арктычны клімат
Арктычны клімат - клімат палярных раёнаў Паўночнага паўшар'я (Арктыкі). Адметны доўгай марознай зімой (сярэдняя тэмпература студзеня ад -2°С да -25°С) з палярнай ноччу, кароткім халодным летам (сярэднямесячная тэмпература ліпеня ад -1°С да 3-10°С), 100-400 мм ападкаў за год. Надвор'е вызначаецца Арктычным антыцыклонам у цэнтральнай частцы Арктыкі і цыклонамі Арктычнага фронту на перыферыі. Характарызуецца адмоўным радыяцыйным балансам зімой і вялікім прытокам сонечнай радыяцыі летам.
Паўднёвая мяжа зоны арктычнага клімату прыкладна супадае з ізатэрмай самага цёплага месяца 10°С.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.