Парасонакветныя
Парасонакветныя (Apiales) — парадак двухдольных раслін, уключаных у групу эвастэрыды II па сістэме класіфікацыі APG II.
Парасонакветныя | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Даччыныя таксоны | ||||||||||||
Гл. тэкст
| ||||||||||||
|
Апісанне
правіцьЛісце без прылісткаў.
Кветкі дробныя, сабраны ў большасці выпадкаў (у сямейства Парасонавыя) у парасонікі, ці (у сямейства Араліевыя) у шчыткі. Сама кветка правільная, двухполая, з пяцічленнымі ці чатырохчленнымі кругамі, калякветнік надпесцікавы: чашалісцікі вельмі дробныя, у выглядзе зубчыкаў; вяночак свабоднапялёсткавы, у пупышкаскладанні створкавы; тычачкі (5 ці 4) у адным крузе, песцік адзін, складаецца з 5 ці 2 пладалісцікаў; завязь ніжняя, а слупкі свабодныя; вакол асновы слупкоў развіваецца надпесцікавы нектарнікавы дыск.
Колькасць гнёздаў у завязі роўная колькасці пладалісцікаў; у кожным гняздзе знаходзіцца па адной вісячай адваротнай семязавязі. Насенне з вялікім бялком (эндаспермам); зародак невялікі, прамы.
Класіфікацыя
правіцьПаводле сістэме APG III у парадак уключаны 7 сямействаў:
Ніжэй прыведзена кладаграма групы asterids, якая паказвае меркаваныя роднасныя адносіны парадку Парасонакветныя паводле сістэмы класіфікацыі APG III (2009)[3]:
asterids |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондан: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x (Праверана 25 мая 2010)
Спасылкі
правіць- Парасонавыя (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 9 ліпеня 2009)
- Парасонакветныя: інфармацыя на сайце APWeb (англ.) (Праверана 20 красавіка 2010)
- Зонтикоцветные // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (Праверана 9 ліпеня 2009)