Завязь
Завязь — тэрмін марфалогіі раслін; ніжняя полая частка песціка двухполай ці жаночай кветкі. Завязь змяшчае надзейна абароненыя семязавязі. Пасля апладнення завязь ператвараецца ў плод, унутры якога знаходзіцца насенне, якое развіліся з семязавязяў[1].
Завязь выконвае функцыю вільготнай камеры, якая засцерагае семязавязі ад высыхання, вагання тэмпературы і паглынання іх насякомымі[2].
Завязь і рыльца песціка, якое служыць для ўлоўлівання пылка, злучаюцца слупком (калі ў кветцы некалькі песцікаў, іх верхнія звужаныя часткі называюць стылодыямі)[3].
Завязь можа быць адна- ці шматгнездавой (у апошнім выпадку яна падзелена перагародкамі на гнёзды; часам гнёзды падзелены несапраўднымі перагародкамі).
Паводле тыпу размяшчэння ў кветцы завязі называюцца:
- Верхняя (свабодная) завязь — прымацоўваецца да кветаложа пад заваззю, не зрастаючыся ні з якімі часткамі кветкі (у гэтым выпадку кветку называюць падпесцікавай ці каляпесцікавай).
- Ніжняя завязь — знаходзіцца пад кветаложай, астатнія часткі кветкі над завяззю (у гэтым выпадку кветку называюць надпесцікавай).
- Паўніжняя завязь — зрастаецца з іншымі часткамі кветкі, гіпантыем ці кветаложам, да ніжняй палавіны завязі, а верхавіна яе застаецца свабоднай (у гэтым выпадку кветку называюць поўнадпесцікавай).
Зноскі
- ↑ Адсюль назва «пакрытанасенныя» у адрозненне ад голанасенных, у якіх насенне ляжыць на мегаспарафілах гола, гэта значыць непакрыта.
- ↑ Андреева И. И., Родман Л. С. Ботаника.— 2-е изд., перераб. и доп. — M.: КолосС, 2002. С.326. ISBN 5-9532-0015-3
- ↑ Пры зрастанні песцікаў паміж сабой у вобласці завязі іх верхавіны могуць заставацца свабоднымі і таксама называюцца стылодыямі, у гэтым выпадку слупок утвараецца пры зліцці стылодыяў.
Літаратура
правіць- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 205. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.