Спарафіл

(Пасля перасылкі з Пладалісцік)

Спарафі́л[1], або спаралі́сцік — бакавы орган парасткаў спарафіту сасудзістых раслін, відазменены ліст, на якім размяшчаецца адзін або некалькі спарангіяў.

Вертыкальныя парасткі са спарафіламі дзеразы булавападобнай (Lycopodium clavatum)

У разнаспоравых раслін, у залежнасці ад таго, якога тыпу спарангіі размяшчаюцца на спарафіле, адрозніваюць макраспарафілы, або мегаспарафілы (жаночыя спарафілы) і мікраспарафілы (мужчынскія спарафілы).

Спарафілы кветкавых раслін

правіць

Спарафілы ў перайначаным відзе захоўваюцца і ў кветкавых раслін.

Мегаспарафілу (макраспарафілу) голанасенных раслін і разнаспоравай папараці адпавядае ў кветкавых раслін пладалісцік[2] (іншыя назвы — пладнік, карпела, лац.: carpellum)[3].

Мікраспарафілу голанасенных раслін і разнаспоравай папараці адпавядае ў кветкавых раслін тычынкавая ніць — стэрыльная частка тычынкі[3].

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Плодолистик // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  3. а б Коровкин О. А. Анатомия и морфология высших растений: словарь терминов. — М.: Дрофа, 2007. — С. 146, 206. — 268, [4] с. — (Биологические науки: Словари терминов). — 3000 экз. — ISBN 978-5-358-01214-1. — УДК 581.4(038)

Літаратура

правіць