Тычынка
Тычы́нка (лац.: stamen) — частка кветкі кветкавых раслін, мужчынскі рэпрадуктыўны орган, у якім утвараецца пылок.
Будова тычынкі
правіцьТычынка складаецца з тычынкавай ніці (стэрыльнай часткі) і пылавіка, у якім утвараецца пылковае зерне. Тычынкавая ніць з'яўляецца гамолагам мікраспарафіла разнаспоравых дзеразападобных і голанасенных[1].
У кожным з чатырох гнёздаў пылавіка з клетак археспорыя пасля меёзу ўтвараюцца мікраспроры, якія затым прарастаюць у мужчынскія гаметафіты — пылковыя зерні. Сукупнасць пылковых зерняў называецца пылком[1].
Колькасць тычачак у адной кветцы можа быць ад аднаго да некалькіх тысяч (напрыклад, у некаторых кактусаў). Сукупнасць тычачак кветкі называецца андрацэем. Тычынкі звычайна размешчаны на кветаложы спіральна ці па крузе.
Тычынкі могуць цалкам ці часткова зрастацца. У гарбузовых яны зрастаюцца цалкам, у астравых (складанакветных) — пылавікамі, у бабовых — тычынкавымі ніцямі (гэтыя ніці ў кветках прадстаўнікоў бабовых называюцца тычынкавымі трубкамі[1]). У рафлезіевых і шэрагу прадстаўнікоў архідных тычынкі зрастаюцца з песцікам, утвараючы адмысловы орган, званы калонкай.
Форма тычынкі з'яўляецца сістэматычнай адзнакай.
Гл. таксама
правіць- Песцік — жаночы рэпрадуктыўны орган кветкавых раслін.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Коровкин О. А. Анатомия и морфология высших растений: словарь терминов. — М.: Дрофа, 2007. — С. 165, 206. — 268, [4] с. — (Биологические науки: Словари терминов). — 3 000 экз. — ISBN 978-5-358-01214-1. — УДК 581.4(038)
Літаратура
правіць- Тычы́нка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 85. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Тчинка // Популярный биологический словарь (руск.) / Н. Ф. Реймерс; Отв. ред. А. В. Яблоков; АН СССР. — М.: Наука, 1991. — С. 440. — 437 с. — 50 000 экз. — ISBN 5-02-005866-1.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тычынка
- Тычинка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Тычынка (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 23 чэрвеня 2011)