Бабовыя
Бабовыя[4], Матыльковыя (Fabaceae) — сямейства двухдольных раслін з парадку бабовакветных.
Бабовыя | ||||||||||||||||
![]() Phaseolus vulgaris (Фасоля звычайная) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя[1] | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Fabaceae Lindl. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
|
РаспаўсюджаннеПравіць
Каля 650 родаў, больш за 18 тысяч відаў. Пашыраны па ўсёй сушы зямнога шара. У Беларусі 20 родаў, у тым ліку боб, гарох, пажытнік блакітны, сачавіца, соя, фасоля[5]. Усе вельмі багатыя бялком, у сярэднявеччы былі адной з асноўных крыніц бялку. Утрымліваюць шмат вітамінаў, мінеральных рэчываў, засваяльнай клятчаткі, не ўтрымліваюць халестэрыну.
СістэматыкаПравіць
З 1985 года даследаванню сістэматыкі сямейства бабовых прысвечана Міжнародная праграма стварэння базы дадзеных і інфармацыйнай службы па бабовых (International Legume Database and Information Service, ILDIS), якая базуецца ў г. Рэдзінг (Вялікабрытанія)[6].
Паводле сайта «The Plant List», у сямейства Бабовыя ўключаюць 24 505 відаў, аб’яднаных у 946 родаў[7]. Шырокае сямейства прынята дзяліць на тры падсямействы — Цэзальпініевыя (Caesalpinioideae), Mimosoideae і Papilionoideae[6]. Іх у сваю чаргу падзяляюць на трыбы, вылучаючы ў некаторых падтрыбы:
Цэзальпініевыя (Caesalpinioideae) | Матыльковыя (Faboideae) | Mimosoideae |
---|---|---|
|
|
ВыкарыстаннеПравіць
Сярод бабовых шмат харчовых, кармавых, сідэральных, лекавых, інсектыцыдных, дэкаратыўных, меданосных, лубяных, смаланосных, фарбавальных раслін.
У беларускай кухні з бабовых даўней гатавалі разнастайныя кашы, камы (з гароху і бобу). Апроч насення, у гароху і фасолі ў ежу спажываюць зялёныя «лапаткі» — няспелыя струкі з насеннем, якое толькі пачало фармавацца (адломваюцца канцы, аддзяляюцца падоўжныя валокны, потым наразаюцца ўпоперак або наўскасяк). Адной з прычын, чаму боб і іншыя бабовыя (апроч кансерваваных гароху і фасолі) амаль зніклі з сучаснага меню, з’яўляецца іх вельмі доўгае прыгатаванне. Пабудова бабовых раслін надзейна абараняе іх ад выварвання, але ўскладняе цеплавую апрацоўку. Таму бабовыя перад прыгатаваннем рэкамендуецца заліць 2 — 3 аб’ёмамі халоднай вады і паставіць у лядоўню на некалькі гадзін (ваду лепш змяніць 2 — 3 разы). Вараныя бабовыя можна прыпускаць ва ўласным саку (20 — 30 хвілін), з дадаткам тлушчу.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Ранейшая назва сямейства Leguminosae Juss.
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ База Растения Беларуси
- ↑ а б Сытин, 2005
- ↑ Систематика семейства Бобовые (Leguminosae) (англ.). The Plant List (Version 1.1). Праверана 14 верасня 2016.
ЛітаратураПравіць
- Белы А. Бабовыя // Праект «Наша ежа»
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бабовыя
- Бобовые — семейство Fabaceae: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)