Трыба (біялогія)
Трыба, або калена (лац.: tribus) — таксанамічны ранг у біялагічнай сістэматыцы, які ў іерархіі сістэматычных катэгорый стаіць ніжэй за сямейства і вышэй за род.
У некаторых выпадках ўжываюць вытворныя рангі:
- надтрыба, або надкалена (лац.: supertribus) — толькі ў заалогіі;
- падтрыба, або падкалена (лац.: subtribus).
Рангі трыбы і, пагатоў, надтрыбы і падтрыбы ўжываюць толькі ў надзвычай дэталёва распрацаваных класіфікацыях асобных груп.
З наменклатурнага пункту гледжання, трыба належыць да групы сямейства: назва трыбы ўтвараецца праз дадаванне характэрнага канчатка да асновы імя тыпавога роду ў родным склоне. У заалагічнай наменклатуры для трыб прыняты стандартызаваны канчатак -ini, у батанічнай — -eae. Для падтрыб у заалагічнай наменклатуры прыняты стандартызаваны канчатак -ina, а ў батанічнай -inae.
У рускамоўных працах па батаніцы часам ужываюць паняцці калена і падкалена, адпаведныя трыбе і падтрыбе. Гэтая традыцыя замацавана і ў адным з перакладаў МКБН на рускую мову[1].
Прыклады ўжывання:
- Роды Людзі (Homo) і Шымпанзэ (Pan), разам з Аўстралапітэкам (Australopithecus) і некалькімі іншымі вымерлымі родамі, належаць да трыбы Hominini.
- Род Белакапытнік (Petasites) належыць да падтрыбы Падбелавыя (Tussilagininae) трыбы Крастоўнікавыя (Senecioneae) падсямейства Астравыя (Asteroideae) сямейства Астравыя, або Складанакветныя (Asteraceae, Compositae).
Зноскі
- ↑ Международный кодекс ботанической номенклатуры, принятый Одиннадцатым Международным ботаническим конгрессом, Сиэтл, август 1969 г. Перевод с английского. — Л.: Наука, 1974. — 270 с.
Літаратура
правіць- Джеффри, Чарлз. Биологическая номенклатура: Пер. с англ. — М.: Мир, 1980. — С. 17, 24.
Спасылкі
правіць- International codes of Botanical Nomenclature: Saint-Louis Code, 2000 Архівавана 12 снежня 2002., Vienna Code, 2006(англ.) Праверана 18 жніўня 2008 г.
- International Code of the Zoological Nomenclature (4-е выданне, 2000) Архівавана 22 жніўня 2006.(англ.) Праверана 18 жніўня 2008 г.
- International Code of Nomenclature of Бактэрыі (1990)(англ.) Праверана 18 жніўня 2008 г.
- The International Code of Virus and Classification Nomenclature (2002) Архівавана 16 верасня 2011.(англ.) Праверана 18 жніўня 2008 г.