Іаган Генрых Фрыдрых Лінк
Генрых Фрыдрых Лінк (ням.: Heinrich Friedrich Link; 2 лютага 1767 — 1 студзеня 1851) — нямецкі натураліст і батанік.
Іаган Генрых Фрыдрых Лінк | |
---|---|
ням.: Heinrich Friedrich Link | |
Дата нараджэння | 2 лютага 1767 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 студзеня 1851[1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, хімік, заолаг, урач, натураліст, выкладчык універсітэта, міколаг |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Іаган Фрыдрых Блуменбах |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Link». Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Link».
|
Біяграфія
правіцьАдукацыю атрымаў у Гётынгене, дзе вывучаў медыцыну і прыродазнаўчыя навукі. У 1789 годзе абараніў дысертацыю «Flora der Felsgesteine rund um Göttingen» і стаў прыват-дацэнтам.
У 1792 годзе стаў першым прафесарам новай кафедры хіміі, заалогіі і батанікі ва ўніверсітэце Ростака.[3] У 1806 годзе стварыў першую хімічную лабараторыю ў Ростаке. У гэты перыяд ім было выдадзена вялікая колькасць артыкулаў і кніг па самым разнастайным тэмам: фізіцы і хіміі, геалогіі, мінералогіі, батанікі і заалогіі, натуральнай філасофіі і этыкі, дагістрычнай і ранняй гісторыі. Двойчы абіраўся рэктарам універсітэта.
У 1797—1799 гадах разам з батанікам, арнітолагам і энтамолагам з Дрэздэна графам Гофманзэгам распачаў падарожжа па Партугаліі. Пасля гэтай паездкі батаніка стала яго галоўным навуковым цікавасцю.
У 1800 годзе абраны членам найстарэйшай прыродазнаўчай акадэміі Еўропы Леапальдзіна.
У 1811 годзе Лінк быў прызначаны прафесарам хіміі і батанікі ва ўніверсітэце Брэслау, дзе ён двойчы абіраўся рэктарам універсітэта.[4]
Пасля смерці Карла Людвіга Вільдэнава ў 1815 годзе стаў прафесарам прыродазнаўчай гісторыі, куратарам гербарыя і дырэктарам батанічнага саду ў Берліне.
17 жніўня 1845 года ўзнагароджаны прускім ордэнам Pour le Mérite у галіне навук і мастацтваў.[5]
Пасля смерці Лінка ў 1851 годзе яго пераемнікам на пасадзе дырэктара саду стаў Аляксандр Генрых Браўн.
Лінк прызнаецца адным з апошніх навукоўцаў XIX стагоддзя, якія валодалі ўніверсальнымі прыродазнаўчымі ведамі па шырокаму колу дысцыплін.
У 1783 годзе Лінк быў прыняты ў масонскую ложу «Брама вечнасці» (Pforte der Ewigkeit) у Гільдэсгайме. У далейшым ён быў актыўным членам ложы ў Ростаку, Брэслау і Берліне. Значны ўклад у масонства ён зрабіў на пасадзе Вялікага Майстра Вялікай ложы «Royal York, genannt zur Freundschaft» у 1831—1850 гадах.[6]
Навуковыя працы
правіць- Grundlehren der Anatomie und Physiologie der Pflanzen. Гётынген, 1807.
- Nachträge zu den Grundlehren etc. Гётынген, 1809.
- Handbuch zur Erkennung der nutzbarsten und am häufigsten vorkommenden Gewächse. Haude und Spener, Берлін, 1829
- Die Urwelt und das Altertum, erläutert durch die Naturkunde. Берлін. 1820—1822. (2. Auflage 1834)
- Das Altertum und der Übergang zur neuern Zeit. Берлін 1842.
- Elementa philosophiae botanicae. Берлін 1824. 2. Auflage 1837.
- Anatomisch-botanische Abbildungen zur Erläuterung der Grundlehren der Kräuterkunde. 4 т. Берлін 1837—1842.
- Ausgewählte anatomisch-botanische Abbildungen. 4 т. Берлін 1839—1842.
- Filicum species in horto regio Berolinensi cultae. Берлін 1841.
- Anatomie der Pflanzen in Abbildungen. 3 т. Берлін 1843—1847.
Зноскі
- ↑ Johann Heinrich Friedrich Link // www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Rostocker Professorenkatalog Архівавана 29 лістапада 2014.
- ↑ Rektoratsreden (HKM) Архівавана 29 лістапада 2014.
- ↑ Der Orden Pour le Mérite für Wissenschaft und Künste. Die Mitglieder des Ordens, Band I (1842—1881), Berlin: Gebr. Mann Verlag 1975, S. 122.
- ↑ E. Lennhoff, O. Posner, D. A. Binder: Internationales Freimaurer Lexikon. München: Herbig 2000, ISBN 3-7766-2161-3, S. 517
Спасылкі
правіць- Іаган Генрых Фрыдрых Лінк: інфармацыя на сайце IPNI (англ.)