Аляксандр Браўн
Аляксандр Карл Генрых Браўн (ням.: Alexander Carl Heinrich Braun[5] або ням.: Alexander Karl Heinrich Braun[5], або ням.: Alexander Braun[6], 10 мая 1805, г.Рэгенсбург, Германія — 29 сакавіка 1877) — нямецкі батанік, біёлаг, міколаг і палеантолаг.
Аляксандр Браўн | |
---|---|
ням.: Alexander Carl Heinrich Braun | |
![]() | |
Дата нараджэння | 10 мая 1805[1][2][…] |
Месца нараджэння | Рэгенсбург, Свяшчэнная Рымская імперыя |
Дата смерці | 29 сакавіка 1877[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | Берлін, Германская імперыя |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, брыёлаг, phycologist, міколаг, біёлаг |
Навуковая сфера | біялогія, батаніка, мікалогія, палеанталогія |
Месца працы |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «A.Braun».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў Гайдэльбергу (1824—1831) і Парыжы (1831—1832).
Прафесар Політэхнічнай школы ў Карлсруэ (1833—1846), прафесар і дырэктар Батанічнага саду ў Фрэйбургскім універсітэце (1846—1851), з 1851 года — у Берліне.
У 1869 годзе Браўн быў адным з заснавальнікаў Берлінскага таварыства антрапалогіі, этналогіі і гісторыі першабытнага грамадства.
Член Германскай акадэміі «Леапальдзіна», Парыжскай АН.
Аляксандр Браўн памёр у Берліне 29 сакавіка 1877 года.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Браўн спецыялізаваўся на папарацепадобных, мохападобных, водарасцях, насенных раслінах, на акамянеласцях і на мікалогіі[5].
Аўтар навуковых прац па вывучэнні будовы і развіцця прэснаводных зялёных водарасцей, папарацепадобных; даследаваў партэнагенез і поліэмбрыянію ў раслін.
Прыхільнік параўнальнага і антагенетычнага кірункаў у марфалогіі. На падставе марфалагічных прыкмет прапанаваў сваю філагенетычную сістэму, якая легла ў аснову сістэм нямецкіх вучоных А.Эйхлера і А.Энглера.
Навуковыя працыПравіць
- 1831: Untersuchung über die Ordnung der Schuppen an den Tannenzapfen.
- 1842: Nachträgliche Mitteilungen über die Gattungen Marsilia und Pilularia.
- 1850: Betrachtungen über die Erscheinung der Verjüngung in der Natur, insbesondere in der Lebens- und Bildungsgeschichte der Pflanze.
- 1851: Betrachtungen über die Erscheinung der Verjüngung in der Natur, insbesondere in der Lebens- und Bildungsgeschichte der Pflanze.
- 1852: Über die Richtungsverhältnisse der Saftströme in den Zellen der Characeen.
- 1853: Das Individuum der Pflanze in seinem Verhältnis zur Spezies etc.
- 1854: Über den schiefen Verlauf der Holzfaser und die dadurch bedingte Drehung der Stämme.
- 1854: Über einige neue und weniger bekannte Krankheiten der Pflanzen, welche durch Pilze erzeugt werden.
- 1854: Das Individuum der Species in seinem Verhältnis zur Pflanze.
- 1855: Algarum unicellularium genera nova et minus cognita.
- 1856: Über Chytridium, eine Gattung einzelliger Schmarotzergewächse auf Algen und Infusorien.
- 1857: Über Parthenogenesis bei Pflanzen.
- 1860: Über Polyembryonie und Keimung von Caelebogyne.
- 1862: Über die Bedeutung der Morphologie.
- 1862: Zwei deutsche Isoetesarten.
- 1863: Über Isoetes.
- 1865: Beitrag zur Kenntnis der Gattung Selaginella.
- 1867: Die Characeen Afrikas.
- 1867: Conspectus systematicus Characearum europaearum.
- 1870: Neuere Untersuchungen über die Gattungen Marsilia und Pilularia.
- 1872: Über die Bedeutung der Entwicklung in der Naturgeschichte.
- 1874: Die Eiszeit der Erde. Vortrag, gehalten im Januar 1866 in Sing-Akademie zu Berlin, mit späteren Erweiterungen.
ПамяцьПравіць
Дэкаратыўная расліна Polystichum braunii была названа ў гонар Аляксандра Браўна.[7]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Alexander Braun // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Alexander Braun // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 International Plant Names Index: Alexander Karl (Carl) Heinrich Braun (1805—1877)
- ↑ Alexander Braun
- ↑ Polystichum braunii
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4
СпасылкіПравіць
- Браун Александр // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Alexander Braun інфармацыя з Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі.