Гайдэльберг
Га́йдэльберг, таксама Ге́йдэльберг[3] (ням.: Heidelberg; ˈhaɪdəlbɛʁk) — горад у Германіі на паўночным захадзе зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Горад вядомы сваім старажытным універсітэтам, заснаваным у 1386 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны Гайдэльберг не бамбавалі, таму ён з'яўляецца адным з нешматлікіх гарадоў ФРГ з арыгінальнай гістарычнай архітэктурай.
Горад
Гайдэльберг
Heidelberg
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Паблізу Гайдэльберга выяўленыя найдаўнейшыя ў Еўропе косткавыя рэшткі чалавека — Гайдэльбергскі чалавек.
Таксама ў XIX стагоддзі Гайдэльберг з'яўляўся культурным цэнтрам гейдэльбергскай школы — літаратурнай плыні нямецкага рамантызму.
ПалітыкаПравіць
Гарадскі савет пад старшынствам обер-бургамістра складаецца з 40 членаў, якія працуюць на грамадскіх пачатках. Савет абіраецца тэрмінам на 5 гадоў.
Гарады-пабрацімы Гайдэльберга:
ЭканомікаПравіць
Гайдэльберг — горад з развітай эканомікай і інфраструктурай, з узроўнем беспрацоўя значна ніжэй чым у сярэднім па краіне (4 %, 2003). 21 % працаздольнага насельніцтва занята ў вытворчай сферы, 18 % у сферы гандлю, турызму і транспарта, 61 % у сферы іншых паслуг.
У Гейдэльберзе знаходзіцца некалькі буйных прадпрыемстваў: Heidelberger Druckmaschinen, HeidelbergCement і іншыя.
Найбуйнейшым працадаўцам рэгіёна з'яўляецца Гайдэльбергскі ўніверсітэт.
ЛітаратураПравіць
- Гайдэльберг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
Гайдэльберг на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnis — DESTATIS. Праверана 3 сакавіка 2020.
- ↑ https://www.destatis.de/DE/Themen/Laender-Regionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/04-kreise.html
- ↑ Магчымыя варыянты напісання Гайдэльберг і Гейдэльберг у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.438