Гільдэсгайм

горад у Германіі

Гільдэсгайм[1] (ням.: Hildesheim) — горад у Германіі, цэнтр аднайменнага раёна Гільдэсгайм зямлі Ніжняя Саксонія. Размешчаны за 25 км на паўднёвы ўсход ад Гановера. Насельніцтва — каля 100 тыс. жыхароў. Вядомы з IX стагоддзя.

Горад
Гільдэсгайм
ням.: Hildesheim
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Зямля
Раён
Каардынаты
Унутранае дзяленне
10 пасёлкаў
Обер-бургамістр
Курт Махенс
(б/п)
Плошча
92,96 км²
Вышыня цэнтра
78 м
Насельніцтва
103 249 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
05121
Паштовы індэкс
31101-31141
Аўтамабільны код
HI
Афіцыйны код
03 2 54 021
Афіцыйны сайт
hildesheim.de (ням.)
Гільдэсгайм на карце Германіі ±
Гільдэсгайм (Германія)
Гільдэсгайм
Гільдэсгайм (Ніжняя Саксонія)
Гільдэсгайм

Гісторыя

правіць

У пачатку IX стагоддзя, у 815 годзе, было заснавана мясцовае епіскапства. На працягу некалькіх стагоддзяў Гільдэсгаймам кіравала духавенства, перш чым была пабудавана ратуша і грамадзяне атрымалі некаторы ўплыў на кіраванне.

Пасля Напалеонаўскіх войнаў Гільдэсгайм увайшоў у склад Ганзы, часткі Каралеўства Гановера, але быў захоплены Каралеўствам Прусіі, пасля Аўстра-прускай вайны, і зроблены абласным горадам Гановера.

Гільдэсгайм быў моцна пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны ў выніку паветраных налётаў у 1945 годзе, асабліва 22 сакавіка 1945 года. Цэнтр горада, які да гэтага захоўваў характар Сярэднявечча, проста спыніў сваё існаванне. Пасля вайны ён перабудоўваўся ў зусім розных стылях. На шчасце, большасць буйных цэркваў, дзве з іх у цяперашні час сусветная спадчына ЮНЕСКА, былі адноўлены неўзабаве пасля вайны.

У 1980 годзе пачалася рэканструкцыя гістарычнага цэнтра. Некаторыя са старых будынкаў вакол галоўнай плошчы былі знесены і заменены копіямі сапраўдных пабудоў.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1270 5000
1400 6000
1450 8000
1500 9000
1648 5500
1803 11 108
1817 11 585
1825 12 630
3 снежня 1849¹ 14 651
3 снежня 1855¹ 15 923
3 снежня 1858¹ 16 300
3 снежня 1861¹ 17 100
3 снежня 1864¹ 17 988
3 снежня 1867¹ 19 580
1 снежня 1871¹ 20 801
Год Колькасць
1 снежня 1875¹ 22 581
1 снежня 1880¹ 25 900
1 снежня 1885¹ 29 386
1 снежня 1890¹ 33 481
2 снежня 1895¹ 38 977
1 снежня 1900¹ 42 973
1 снежня 1905¹ 47 061
1 снежня 1910¹ 50 239
1 снежня 1916¹ 47 364
5 снежня 1917¹ 46 164
8 кастрычніка 1919¹ 53 499
16 чэрвеня 1925¹ 58 181
16 чэрвеня 1933¹ 62 519
17 мая 1939¹ 72 495
31 снежня 1945 58 982
Год Колькасць
29 кастрычніка 1946¹ 58 973
13 верасня 1950¹ 72 292
25 верасня 1956¹ 84 695
6 чэрвеня 1961¹ 96 341
31 снежня 1965 99 001
27 мая 1970¹ 93 800
31 снежня 1975 105 290
31 снежня 1980 102 619
31 снежня 1985 100 864
25 мая 1987¹ 103 449
31 снежня 1990 105 291
31 снежня 1995 106 101
31 снежня 2000 103 909
30 верасня 2005 102 654

¹ даныя перапісу

Славутасці

правіць
 
Ратуша, галоўная плошча
 
Ратуша, галоўная плошча
 
Царква Св. Міхаэля
 
Раннегатычны жылы дом Тэмпельхаус
 
Калядны кірмаш
 
Базіліка Св. Гадэхарда
  • Кафедральны сабор Св. Марыі (ням.: Dom St. Maria), сярэдневяковы каталіцкі сабор, пабудаваны паміж 1010 і 1020 гадамі, у XI, XII і XIV стагоддзях падлягаў рэканструкцыі і пашырэнню, пасля паветраных налётаў у 1945 аднаўляўся з 1950 па 1960 год. З 1985 года ўваходзіць у спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
  • Царква Св. Міхаэля (ням.: Michaeliskirche), пабудаваная напачатку другога тысячагоддзя ў раманскім стылі, з 1985 года ўваходзіць у спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
  • Саборны музей (ням.: Dom-Museum), у якім знаходзіцца вялікая калекцыя рэлігійнага мастацтва.
  • Музей Ромера і Пеліцэуса (ням.: Roemer- und Pelizaeus-Museum), з’яўляецца вынікам аб’яднання Музея Ромера, заснаванага ў 1844 годзе, і Музея Пеліцэуса, заснаванага ў 1911 годзе. У музеі захоўваецца адна з найбольш значных еўрапейскіх калекцый старажытнаегіпецкага і старажытнаперуанскага мастацтва. Калекцыя кітайскага фарфору гэтага музея займае па сваіх памерах другое месца ў Еўропе.

Іншыя славутасці ўключаюць тэатр, аперэту, мюзіклы, драму, балет.

Падзеі

правіць

Культура і адукацыя

правіць
  • Універсітэт Гільдэсгайма (ням.: Universität Hildesheim), заснаваны ў 1978 годзе. Яго асноўныя факультэты — сацыяльныя і інфармацыйныя навукі. Ва ўніверсітэце зарэгістравана каля 5 тыс. чалавек. Інавацыі ў вобласці міжнароднага менеджменту і сувязі прыцягваюць ва ўніверсітэт замежных студэнтаў.

Эканоміка

правіць

Карпарацыі, якія знаходзяцца ў Гільдэсгайме:

  • Bosch, вытворца аўтамабільнага і прамысловага абсталявання;
  • Blaupunkt, даччыная кампанія ў канцэрне «Robert Bosch Corporation GmbH»;
  • The Coca-Cola Company;
  • Fairchild;
  • Thyssen, аконныя сістэмы;
  • Krupp, найбуйнейшы канцэрн па вытворчасці ліставай нержавеючай сталі.

Палітыка

правіць
  • Hildesheimer Relation, з'яўляецца адной іх самых першых газет у Германіі, выдаецца з XVII стагоддзя (16191620).
  • 10 ліпеня 1908 года была адкрыта першая тэлефонная станцыя.

Транспарт

правіць

Гільдэсгайм мае эфектыўную транспартную інфраструктуру — рэгіянальны цэнтр для чыгункі (Intercity-Express), звязаны з аўтастрадай (Autobahn), мае гавань у Сярэднегерманскім канале.

Гарады-пабрацімы

правіць

Галерэя

правіць

Вядомыя асобы

правіць

У горадзе працаваў і памёр беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч Міхась Маскалік (1903—1965).

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Варыянт напісання Гільдэсгайм у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997: Карта Германіі да асноўнага артыкула

Спасылкі

правіць