Міхась Маскалік
Міха́сь Маска́лік (18 сакавіка 1903, Гарадзея — 25 верасня 1965, Гільдэсгайм, Германія) — каталіцкі святар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч у Заходняй Германіі, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX ст., душпастыр і педагог. Доктар філалогіі (1959).
Міхась Маскалік | |
---|---|
Адукацыя |
|
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Нараджэнне |
18 сакавіка 1903 |
Смерць |
25 верасня 1965 (62 гады) |
Біяграфія
правіцьУ 1927—1931 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя. У 1932 годзе з’ехаў у Берлін на вучобу ў Вышэйшую тэхнічную школу ў Шарлотэнбургу разам з Анатолем Шкуткам, на двух яны жыллё. У 1933 годзе заснаваў «Саюз беларускіх студэнтаў у Германіі».
У 1934 годзе пакінуў палітэхніку і з’ехаў у Мюнхен вывучаць тэалогію, атрымаўшы стыпендыю ад мітрапаліта А. Шаптыцкага[1]. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Калегіуме Св. Андрэя (Das St. Andreas-Kolleg) ў Мюнхене, скончыў яго ў 1938 годзе.
Высвячаны на святара 17 ліпеня 1938 года. На кароткі час вярнуўся ў Вільню, дзе ў касцёле Св. Мікалая адслужыў першую Св. Літургію.
Напярэдадні Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Германію. У 1941—1943 гадах вывучаў філасофію ў Мюнхенскім універсітэце, жыў па адрасе Buttermelcherstrasse 10[2]. У гады вайны здзяйсняў святарскія абавязкі сярод беларускіх і ўкраінскіх ваеннапалонных польскай арміі ў Баварыі. Праз непаразумення ў 1943 годзе арыштаваны, некалькі месяцаў правёў у канцлагеры Заксенгаўзен. Вызвалены намаганням Папскай місіі ў Германіі. Кароткі час працаваў пры Візітатуры ў Берліне. Пазней здзяйсняў душпастырства ў Гільдэсгайме.
У пасляваенны час жыў у Гослары. У верасні 1945 года загадам апостальскага візітатара прызначаны дэканам для беларусаў-каталікоў у Заходняй Германіі. Ініцыятар заснавання і кіраўнік Беларускай харытатыўнай службы, якая дапамагала беларускім і ўкраінскім бежанцам у Германіі. Здзяйсняў душпастырства ў парафіях Радэрборна, Оснабрука і Гільдэсгайма.
У 1959 годзе ў Мюнхенскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю па беларускай літаратуры «Янка Купала: Пясняр беларускага народа» (Janka Kupala. Der Sänger des weissruthenischen Volkstums. München, 1961), выдадзеную на нямецкай мове ў 1961 годзе як манаграфія.
Зноскі
- ↑ Матэрыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Германіі ў 1939—1951 гадах Архівавана 25 верасня 2008.. — Лёс Анджэлес, 1968 — Мінск, 1994. С. 36.
- ↑ Universität München. Studenten-Verzeichnis. Winter-Halbjahr 1941/42. S. 28; Ibid. Sommer-Halbjahr 1943. S. 44.
Літаратура
правіць- Маскалік Міхась // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Маскалік Міхась // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Менск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. — ISBN 985-6318-65-3
- Źnič (Рым). 1965. № 85-86
- Божым шляхам (Лондан). 1965. № 6
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.