Баварыя

федэральная зямля Германіі

Баварыя (ням.: Bayern) — федэральная зямля на поўдні і паўднёвым усходзе Федэратыўнай Рэспублікі Германія, з’яўляецца самай вялікі па плошчы зямлёй у складзе ФРГ. Сталіца — Мюнхен (ням.: München). Аснову насельніцтва складаюць тры народнасці — баварцы, франкі і швабы.

Баварыя
ням.: Freistaat Bayern
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Гімн гімн Баварыі[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 12 студзеня 1919
Кіраўнік Маркус Зёдэр[d]
Насельніцтва
  • 13 124 737 чал. (31 снежня 2019)
Плошча
  • 70 551 км²
Вышыня
над узроўнем мора
503 м[2]
Баварыя на карце
Баварыя, карце
Часавы пояс Цэнтральнаеўрапейскі час
Код ISO 3166-2 DE-BY
Інтэрнэт-дамен .bayern[d]
Афіцыйны сайт (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прырода

правіць

Амаль уся тэрыторыя Баварыі размяшчаецца на Баварскім пласкагор’і і Франконскім Альбе. На ўсходзе невысокія горы Чэшскага і Баварскага Лесу, Шумавы; на поўдні адгор’і Цірольскіх Альпаў (г. Цугшпіцэ, 2963 м). Больш за 30 % тэрыторыі пад лесам. Густая сетка рэк (Дунай з прытокамі, Майн), на поўдні шмат азёраў. Клімат умераны. Сярэдняя тэмпература ліпеня 17 °C, студзеня каля 2 °C, ападкаў 935 мм за год. Невялікія радовішчы жалезнай руды, бурага вугалю, солі, графіту, нафты. На тэрыторыі федэральнай зямлі размешчаны Ніжнебаварскі курортны трохвугольнік.

Гісторыя

правіць

Баварскае герцагства з цэнтрам у г. Рэгенсбург узнікла ў 6 ст. (утворана германскім племем бавараў). Правіла ў ім дынастыя Агілальфінгаў. 3 591 герцагства, залежнае ад Франкскай дзяржавы, з 788 частка імперыі Каралінгаў. У 903—937 яно адноўлена, у 938—947 далучана да «Свяшчэннай Рымскай імперыі». У 976 ад Баварыі аддзялілася Карынтыя, у 1156 — Усходняя марка (Аўстрыя), у 1180 — Штырыя. 3 1180 Баварыя называлася герцагствам Вітэльсбахаў. У 1255 яно падзялілася на Ніжнюю і Верхнюю (з рэйнскім графствам Пфальц, далучаным у 1214) Баварыю. Пры Людвігу Баварскім (з 1314 герм. кароль Людвіг IV) уладаннямі Баварыі сталі Брандэнбург, Ціроль, Нідэрланды. Пасля перыяду раздробленасці герцагства зноў аб’ядналася ў 1505. У 16 ст. яно было цэнтрам Контррэфармацыі ў Германіі. 3 1623 Баварыя — курфюрства. Яе першы курфюрст Максімілян I далучыў у 1628 да Баварыі Верхні Пфальц. Са смерцю Максіміляна II Іосіфа (1777) баварская лінія Вітэльсбахаў спынілася, і ў Баварыі правілі пфальцкія курфюрсты. 3 1806 Баварыя — каралеўстваі. Паміж 1803 і 1815, дзякуючы саюзу з напалеонаўскай Францыяй, тэр. Баварыі значна павялічылася. 3 1815 яна чл. Герм. саюза, з 1834 у герм. мытным саюзе. У 1818 Баварыя атрымала канстытуцыю. Пры Людвігу I (1825-48) культурным і навуковым цэнтрам Баварыі стаў Мюнхен. Ліберальным і сацыяльным рэформам у каралеўстве спрыяў Максімілян II (1848—64). У час аустра-прускай вайны 1866 Баварыя на баку Аўстрыі, з 1871 у складзе Германскай імперыі. У лістападзе 1918 Людвіг III Вітэльсбах адрокся ад прастола. 3 1919 Баварыя — «вольная дзяржава» ў складзе Веймарскай рэспублікі. У красавіку 1919 ў Мюнхене левыя абвясцілі Баварскую Савецкую рэспубліку, якая ў маі ліквідавана ўрадавымі войскамі. У 1920-я г. Баварыя — цэнтр правай германскай апазіцыі супраць Веймарскай рэспублікі.

Пры нацыстах імперскім намеснікам Баварыі стаў у 1933 ген. фон Эп. Пасля 2-й сусветнай вайны акупіравана войскамі ЗША, якія стварылі тут зямлю (без Пфальца).

У 1949 баварскі ландтаг ухваліў рашэнне аб утварэнні ФРГ з Баварыяй у яе складзе.

Эканоміка

правіць

Баварыя валодае найбуйным эканамічным і навуковым патэнцыялам сярод 16 федэральных земляў ФРГ і лідыруе па тэмпе эканамічнага росту (за 1985—2005 г. ВУП Баварыі павялічыўся на 28,2 %, а ў сярэднім па краіне — на 14,6 %).

У 2005 годзе ВУП Баварыі склаў 403 млрд еўра (18 % агульнагерманскага), з іх каля 69 % прыходзіцца на сферу гандлю і паслуг, 30 % — на прамысловасць і толькі 1 % — на аграрную галіну.

Каля 50 % электраэнергіі даюць ГЭС. Ёсць АЭС.

Найболей важную ролю ў эканоміцы Баварыі гуляе машынабудаванне, у прыватнасці, аўтамабілебудаванне і авіякасмічная галіна. Развітыя таксама электратэхніка, дакладная механіка, оптыка, вытворчасць медтэхнікі, хімічная прамысловасць.

Вырошчваюць збожжавыя, бульбу, цукровыя буракі, хмель, агародніну, вінаград. Жывёлагадоўля.

Густая сетка чыгунак (амаль усе электрыфікаваны) і аўтадарог. Суднаходства па Дунаі і Майне.

Курорты. Турызм.

У 2006 годзе Баварыя стала першай за апошнія 30 гадоў федэральнай зямлёй Германіі, якая прыняла бездэфіцытны бюджэт.

Вольныя гарады

правіць
 
Раёны Баварыі
  1. Амберг (AM)
  2. Ансбах (AN)
  3. Ашафенбург (AB)
  4. Аўгсбург (A)
  5. Бамберг (BA)
  6. Байройт (BT)
  7. Кобург (CO)
  8. Эрланген (ER)
  9. Фюрт (FU)
  1. Хоф (HO)
  2. Інгальштат (IN)
  3. Каўфбайрэн (KF)
  4. Кемптэн (KE)
  5. Ландсхут (LA)
  6. Мемінген (MM)
  7. Мюнхен (M)
  8. Нюрнберг (N)
  9. Пасау (PA)
  1. Рэгенсбург (R)
  2. Розенхайм (RO)
  3. Швабах (SC)
  4. Швайнфурт (SW)
  5. Штраўбінг (SR)
  6. Вайдэн (WEN)
  7. Вюрцбург (WÜ)

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. GeoNames — 2005.

Спасылкі

правіць