Ніжнебаварскі курортны трохвугольнік
Ніжнебаварскі курортны трохвугольнік, таксама Ратальскі курортны трохвугольнік — агульная назва трох баварскіх курортаў — Бад-Фюсінга, Бад-Грысбаха і Бад-Бірнбаха, размешчаных на паўднёвым усходзе нямецкай федэральнай зямлі Баварыя, у акрузе Ніжняя Баварыя, каля аўстрыйскай граніцы. Бад-Фюсінг мае найбольшую колькасць начовак у год сярод усіх курортаў Германіі.