Сцяг Баварыі

Сцяг Баварыі (ням.: Staatsflagge Bayerns) — адзін з сімвалаў федэральнай зямлі Свабодная дзяржава Баварыя.

Сцяг Свабоднай дзяржавы Баварыя
Баварыя
Германія
Flag of Bavaria (striped).svg
«Паласаты сцяг»
Flag of Bavaria (lozengy).svg
«Дыяментавы сцяг»
Зацверджаны 16 лістапада 1953
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 3:5

Афіцыйна ў Баварыі два сцягі, абодва прынятыя 16 лістапада 1953 года, абодва маюць прапорцыі 3:5, абодва выкарыстоўваюць традыцыйныя колеры зямлі — белы і блакітны. Нормы, у якім выпадку выкарыстоўваецца той ці іншы сцяг адсутнічаюць.

У першым варыянце («паласаты сцяг») выкарыстоўваецца палотнішча з памерамі бакоў 3 да 5, верхняя палова белая, ніжняя — блакітная.

У другім варыянце («дыяментавы сцяг») выкарыстоўваецца чаргаванне белых і блакітных ромбаўдыяментаў»). Пры гэтым колькасць ромбаў не павінна быць меншай за 21, а зрэз ромба ў правым верхнім вугле павінен быць белага колеру.[1]

Выява герба Баварыі на сцягу не з'яўляецца законнай,[2] але часам выкарыстоўваецца.

Зноскі

  1. Bekanntmachung der Bayerischen Staatsregierung über die bayerische Staatsflagge und die Dienstflaggen für Kraftfahrzeuge, vom 16. November 1953; Bayerisches Gesetz- und Verordnungsblatt 1953, S. 193.
  2. Bayerisches Gesetz- und Verordnungsblatt

СпасылкіПравіць