Го́слар (ням.: Goslar, н.-ням.: Goslär) — горад у Германіі, у зямлі Ніжняя Саксонія. Размешчаны на поўдзень ад Браўншвайга, каля падножжа горнага масіва Гарц. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна. Насельніцтва складае 41 455 чалавек (на 31 снежня 2009 года)[1]. Горад займае плошчу 92,58 км². Падзелены на 12 гарадскіх раёнаў.

Горад
Гослар
ням.: Goslar
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Зямля
Раён
Каардынаты
Унутраны падзел
12 падраёнаў
Обербургамістр
Плошча
92,58 км²
Вышыня цэнтра
255 м
Насельніцтва
40989 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
05321, 05325
Паштовы індэкс
38640, 38642, 38644
Аўтамабільны код
GS
Афіцыйны код
03 1 53 005
Афіцыйны сайт
goslar.de (ням.)
Гослар на карце Германіі ±
Гослар (Германія)
Гослар
Гослар (Ніжняя Саксонія)
Гослар

Гісторыя правіць

Заснаваны ў X стагоддзі як паселішча рудакопаў, якія здабывалі срэбра і медзь. Першыя згадкі пра Гослар як пра пфальц адносяцца да 10051015 гадоў. У сярэдзіне XI стагоддзя госларскі пфальц становіцца адной з асноўных рэзідэнцый германскіх імператараў. У XI — пачатку XIII стагоддзя ў Гослар засядалі 23 рэйхстагі. У 1219 годзе Гослару былі нададзены гарадскія прывілеі. З 1290 года Гослар — вольны імперскі горад. З пачатку XIV стагоддзя член Ганзы. У 1528 годзе у Гослары праведзена Рэфармацыя. У 1552 годзе адышоў да Браўншвайга. Пасля акупацыі ў 1632 годзе ў час Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў шведскімі войскамі прыйшоў у эканамічны заняпад. У 1728 і 1780 моцна пацярпеў ад пажараў. У 18021803 далучаны да Прусіі, у 1807 — да каралеўства Вестфалія, у 1815 — да Гановера, у 1866 — ізноў да Прусіі. З 1945 года ў брытанскай зоне акупацыі, з 1946 года ў складзе зямлі Ніжняя Саксонія[2].

Дэмаграфія правіць

Год Насельніцтва
1821 7547
1848 9748
1871 11900
1885 15997
1905 23640
1925 27881
1933 29538
1939 34371
1946 47855
1950 53804
1956 53236
Год Насельніцтва
1961 54151
1968 53819
1970 52649
1975 53963
1980 52556
1985 49636
1990 46251
1995 46142
2000 44278
2005 43119

Славутасці правіць

У цэнтры горада з прамавугольнай планіроўкай, унутры часткова захаваных гарадскіх сцен з вежамі і брамай («Шырокая брама», 16 ст.) размешчаны: ансамбль імператарскага пфальца (11-13 стст.; рэканструяваны ў 1868-1879; парадная зала — 1082; капэла Св. Ульрыха — пач. 12 ст.; цяпер музей), сабор[de] (11 ст.), рыначная плошча з Ратушай (кан. 15 — пач. 16 стст.; цяпер музей) і царквой Святых Казьмы і Даміяна[de] (1151). Таксама захаваліся: раманскія цэрквы — Нойверккірхэ[de] (2-я пал. 12 ст. — 1220-я гг.), Франкенбергкірхэ[de] (12 ст., перабудавана каля 1500 года), Св. Якава Старэйшага[de] (1073, перабудавана каля 1500); шматлікія фахверкавыя дамы 1519 стст. (у т.л. «Дом манахаў»[de], 1528, з 1978 Музей сучаснага мастацтва). Іншыя музеі: гарадскі[de], позняй сярэднявечнай гісторыі (у вежы Цвінгер[de], 1517-1524). Фантан Марктбрунен[de] з імперскім арлом (1214 стст.)[2].

Каля Гослар — рудні ў Рамельсбергу, праца ў якіх вялася з 968 па 1988 (цяпер музей). Гістарычная частка Гослара разам з руднямі ў Рамельсбергу ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны[2].

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. LSN-Online, die größte regionalstatistische Datenbank Deutschlands Архівавана 6 лютага 2016.
  2. а б в Гослар // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Спасылкі правіць