Граф Морыц Саксонскі (ням.: Hermann Moritz Graf von Sachsen; 28 кастрычніка 1696, Гослар — 30 лістапада 1750, Шамбор) — французскі палкаводзец, маршал Францыі (1744), галоўны маршал Францыі (1747).

Морыц Саксонскі
ням.: Hermann Moritz Graf von Sachsen
Партрэт пэндзля Латура
Партрэт пэндзля Латура
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1696(1696-10-28)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1750(1750-11-30)[4][5] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Аўгуст Моцны[6]
Маці Аўрора фон Кёнігсмарк[6]
Жонка Johanna Victoria Tugendreich von Loeben[d][7]
Дзеці Марыя-Аўрора Саксонская[d] і August Adolf von Sachsen[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць  Саксонія
 Францыя
Званне Галоўны маршал Францыі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і служба

правіць

Морыц Саксонскі — пазашлюбны сын караля польскага і курфюрста саксонскага Аўгуста Моцнага ад Аўроры фон Кёнігсмарк.

У 14 гадоў быў адпраўлены бацькам служыць пад начальствам Яўгенія Савойскага ў вайне за іспанскую спадчыну. Браў удзел у баявых дзеяннях супраць французаў у Фландрыі. У 1711 годзе атрымаў тытул графа саксонскага[8]. У 1719 годзе бацька аддаў пад яго начальства нямецкі полк, і малады Морыц здолеў набыць павагу старэйшых праведзенымі ў ім паляпшэннямі, асабліва ў плане страявой падрыхтоўкі і мушкетнага агню.

Калі каля 1720 года ў Еўропе наступіла зацішша, Морыц аддаўся распуснаму жыццю, якое не спынілася і з пераходам яго ў французскую армію, але не замінала яму займацца сур’ёзным вывучэннем матэматыкі, фартыфікацыі і наогул ваеннай справы. Абранне яго герцагам курляндскім не адбылося з прычыны процідзеяння Расійскай імперыі, якая асцерагалася яго шлюбу з герцагіняй-удавой Ганнай Іаанаўнай.

З асаблівым адрозненнем дзейнічаў ён у вайне, выкліканай спрэчкамі аб польскім прастоле. Але ў поўнай сіле яго правадырскі талент выявіўся толькі ў вайне за аўстрыйскую спадчыну, пры аблозе і штурме Прагі (1741) і ўзяцці Эгера (1742), а таксама пры ваенных дзеяннях у паўднёвым захадзе Германіі. Насуперак інтрыгам зайздроснікаў Людовік XV у сакавіку 1744 года ўзвёў Морыца ў званне маршала Францыі і даручыў яму камандаванне французскай арміяй у Фландрыі.

Тут пад уплывам поглядаў на ваеннае мастацтва, якія панавалі тады, Морыц ператварыўся ў вельмі асцярожнага галоўнакамандуючага, які старанна пазбягаў бітваў і пераважна займаўся аблогамі крэпасцей; але ў кампаніях 1745—1747 гадоў, калі ён ужо цалкам самастойна камандаваў арміяй, прызначанай для заваявання аўстрыйскіх Нідэрландаў, маршал шукаў бітваў у адкрытым поле і, нягледзячы на цяжкую хваробу (вадзянку), атрымаў перамогі пры Фантэнуа (1745), Ракуры (1746) і Лаўфельдэ (1747). У гэту вайну талент Морыца выявіўся ў поўнай сіле; ён быў узведзены ў званне галоўнага маршала.

Пяру Морыца належыць выдатны трактат пра вайну і ваенную справу («Reveries»), які служыў у XVIII стагоддзі галоўнай крыніцай для вывучэння ваеннага мастацтва. У гэтым сачыненні нямала думак, якія значна апярэдзілі век Морыца (ідэя аб агульнаабавязковай вайсковай павіннасці; фарміраванні легіёнаў — самастойных тактычных адзінак — з 3 родаў зброі, зброі, зараджанай з казны; узмацненні агню пяхоты, замене хлеба сухарамі і капялюшоў каскамі).

Паколькі Морыц быў пратэстантам, яго пахавалі не ў Парыжы, а ў Страсбуры, у царкве Святой Фамы (галоўнай лютэранскай царкве горада). Раскошная грабніца Морыца Саксонскага служыць адной з мясцовых славутасцей.

Яго сувязь з актрысай Адрыянай Лекуўрор і яе атручанне суперніцай ляглі ў аснову сюжэту п’есы Э. Скрыба і оперы «Адрыяна Лекуўрор». Адна з незаконнанароджаных дочак Морыца стала бабуляй пісьменніцы Жорж Санд.

У мастацкай літаратуры

правіць

Морыц Саксонскі — адна з галоўных дзеючых асоб рамана «Сын Аўроры» — другога з дылогіі «Кроў Кёнігсмаркаў» французскай пісьменніцы Жульеты Бенцоні (першы раман дылогіі — «Аўрора» — распавядае пра яго маці — Аўрору фон Кёнігсмарк).

Крыніцы

правіць
  1. Maurice, count de Saxe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Moritz Sachsen // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Мориц Саксонский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118584146 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. а б Lundy D. R. The Peerage
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. Brockhaus Conversations-Lexikon 1809

Літаратура

правіць