Эгер
Эгер (венг.: Eger) — горад на паўночным усходзе Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Хевеш. Насельніцтва — 56 429 чалавек (2009).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ XI стагоддзі кароль Іштван I заснаваў у падножжа гор Бюк біскупства, з якога вырас Эгер. У 1241 годзе яго амаль цалкам разбурылі татара-манголы. Пазней на прыгонным узгорку была адбудавана біскупская рэзідэнцыя, а ў даліне ракі Эгер — новы горад. У 1552 годзе туркі ў першы раз паспрабавалі захапіць горад, але беспаспяхова. Аднак у 1596 годзе крэпасць усё ж апынулася ў руках ворага, і Эгер на 91 год трапіў пад уладу турак. Тым часам у горадзе будуюцца мячэці, лазні і мінарэты, якія захаваліся дагэтуль. Пасля сыходу турак Эгер ізноў стаў біскупскім горадам. У той жа час і з’явіліся пабудовы ў стылі «эгерскага барока», якія вызначаюць сёння аблічча горада.
Эгер — бастыён він
правіцьГорад яго ваколіцы — знакаміты гістарычны вінаробны раён Венгрыя. Жыхары амаль 1000 гадоў займаюцца вырошчваннем вінаграду і вытворчасцю такіх знакамітых вінаў, як Эгерская Бычыная Кроў, Эгерская Леанька, Харшлавелю з Дэврэ. Пасля змены рэжыму Эгерскі вінаробны раён стаў вельмі хутка развівацца. Плошча вінаградных плантацый значна ўзрасла дзякуючы перанасаджэнню традыцыйных і новых гатункаў на найлепшыя капальні (Надзь-Эгед, Пайдаш). Укаранілі дзейсную ў новых заходніх вінных культурах сістэму АОС. Апроч ужо дзейснага дзяржаўнага вінаробнага завода стварылі некалькі сотняў маленькіх і сярэдніх, якія сталі вельмі хутка развівацца. Дзякуючы гэтаму значна павялічылася якасць прадукцыі. Узрост самых старадаўніх вінных скляпоў перавышае 400 гадоў, але і ў нашы дні працягваецца будаўніцтва новых.
Геаграфія і транспарт
правіцьГорад размешчаны прыкладна за 130 кіламетраў на паўночны ўсход ад Будапешта. У Эгер вядзе чыгуначная лінія ад магістралі Будапешт — Мішкальц. Горад злучаны рэгулярнымі аўтобуснымі і чыгуначнымі рэйсамі з Будапештам і іншымі гарадамі. На цягніку і аўтобусе да Будапешта —2-2,5 гадзіны.
Славутасці
правіць- Крэпасць
- Дом камітата
- Сабор Св. Іаана
- Архібіскупскі палац
- Царква Св. Антонія
- Мінарэт
- Цыстэрыянская царква
- Бібліятэка
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя асобы
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б https://egrivalasz.hu/mirkoczki-adam-bocsanatot-kert-vagner-akos-elfoglalta-hivatalat/ Праверана 20 лістапада 2024.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 43. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эгер
- Афіцыйны сайт горад (венг.)