Памукале
Памукале́ (турэцк.: Pamukkale, літар. «баваўняная крэпасць») — тэрмальныя крыніцы (тэмпература каля 30°) ў Турцыі ў правінцыі Дэнізлі.
Памукале* | |
---|---|
Hierapolis-Pamukkale** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Тып | Змешаны |
Крытэрыі | ii, iv, vii |
Спасылка | 485 |
Рэгіён*** | |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1988 (12 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Вада, якая сцякае са схілаў гары, утварае сістэму дзівосных вадаёмаў з вапнавымі сценкамі (траверцінамі). Бліскучыя белыя тэрасы ўзніклі на схіле гары ў выніку адкладання солей з насычаных кальцыем крыніц. Курортная мясцовасць з часоў антычнасці. У 1988 Памукале і руіны горада Іерапаля ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.