Мішкальц
Мі́шкальц (венг.: Miskolc, славацк.: Miškovec, чэшск.: Miškovec, польск.: Miszkolc) — горад на паўночным усходзе Венгрыі. Адміністрацыйны цэнтр медзье Боршад-Абаўй-Земплен. Чацвёрты пасля Будапешта, Дэбрэцэна і Сегеда горад Венгрыі па колькасці жыхароў, налічвае 161 265 чал. (2014). Мішкальц стаіць на рацэ Шая каля падножжа горнага масіва Бюк. Вядомы перш за ўсё як прамысловы цэнтр.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія і траспарт
правіцьГорад размешчаны на рацэ Сінве, каля яе ўпадзення ў Шая, за 175 км на паўночны ўсход ад Будапешта. Мішкальц звязаны з Будапештам аўтатрасай і чыгуначнай магістраллю. Звычайныя чыгуначныя цягнікі праязджаюць адлегласць паміж гарадамі ў сярэднім за 2-2,5 гадзіны; хуткасныя экспрэсы за 1 гадзіну 40 хвілін. Чыгункі вядуць таксама ў бок славацкіх Кошыцаў і Ньірэдзьхазы, аўтамабільныя дарогі — на Кошыцы і Дэбрэцэн.
Гарадскі транспарт складаецца з 45 аўтобусных ліній і двух трамвайных.
Каля горада ёсць невялікі аэрапорт, але для перавозкі пасажыраў ён не выкарыстоўваецца.
Гісторыя
правіцьПаселішча на месцы Мішкальца існуе з часоў палеаліту, згодна з вынікамі раскопак людзі жылі тут каля 70 000 гадоў таму (Селецкая пячора, якая знаходзіцца на ўзгорку Аваш, і ў якой жылі старажытныя людзі, дала назву селецкай культуры). Да рымскага заваявання тут жылі кельцкія плямёны, пасля распаду імперыі рэгіён падзяліў лёс усёй сучаснай Венгрыі — яго насялялі авары, славяне, а з IX стагоддзя — венгры.
У 1364 годзе кароль Людовік Венгерскі надаў Мішкальцу статус горада. У яго ж праўленне была пабудавана крэпасць Дзьяшдзьёр, якая ў той час знаходзілася каля горада, а цяпер у яго межах.
У 1544 годзе Мішкальц быў спалены туркамі, поўнасцю горад быў вызвалены толькі ў канцы XVII стагоддзя. У пачатку XVIII стагоддзя Мішкальц быў адным з цэнтраў антыгабсбургскай вайны пад кіраўніцтвам Ферэнца Ракацы. У 1707 годзе імперскае войска захапіла горад, цалкам яго спаліла і ўзарвала муры крэпасці.
У XVIII—XIX стагоддзях горад паступова аднаўляўся і развіваўся. У гэты перыяд у горадзе таксама стала развівацца прамысловасць, першыя печы для выплаўкі чыгуна былі пабудаваны ў 1770-я гады. Да пачатку мінулага стагоддзя горад зрабіўся адным з галоўных індустрыяльных цэнтраў Венгрыі, цэнтрам металургіі і цяжкага машынабудавання краіны.
Пасля завяршэння сацыялістычнай эпохі ў 1990-я гады прамысловасць горада зведала цяжкі і працяглы крызіс, шмат у чым не пераадолены і цяпер. Крызіс выклікаў адток працоўнага насельніцтва з горада, і ў выніку, рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва: з 211 тысяч чалавек у 1985 годзе да 178 тысяч у 2004.
Эканоміка
правіцьУ 80-х гадах XX стагоддзя каля 2/3 ад насельніцтва горада працавала ў металургіі і цяжкім машынабудаванні. Падчас эканамічнага крызісу была закрыта большая частка прадпрыемстваў, што выклікала масавае беспрацоўе. Да сярэдзіны першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя крызіс быў у асноўным пераадолены шляхам развіцця малога бізнесу, а таксама рэканструкцыі старых савецкіх прадпрыемстваў на сучаснай аснове.
Спорт
правіцьУ Мішкальцы базуецца футбольны клуб «Дзьяшдзьёр» (таксама быў вядомы як ВТК). У 1978 годзе ён стаў бронзавым прызёрам нацыянальнага першынства, двойчы, у 1977 і 1980 выйграваў кубак краіны.
У 2009 годзе Мішкальц прыймаў чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні.
Славутыя мясціны
правіць- Ратушная плошча. Цэнтр старога горада — тыповы ўзор венгерскага Старога горада з забудовай XVIII—XIX стагоддзяў
- Нацыянальны тэатр Мішкальца. Быў пабудаваны ў стылі класіцызм у 1856 годзе. Штогод у тэатры адбываецца вядомы оперны фестываль.
- Кальвінісцкая царква. Знаходзіцца каля падножжа халма Аваш. Пабудавана ў гатычным стылі ў 1410 годзе. У XVII стагоддзі перабудавана. Мае каштоўны драўляны інтэр’ер.
- Грэчаская праваслаўная царква. Пабудавана грэчаскімі гандлярамі ў канцы XVIII стагоддзя, ў стылі позняга барока. Галоўная славутасць царквы — вядомы іканастас (1783 год). Вышыня іканастаса — 16 метраў — робіць яго буйнейшым у цэнтральнай Еўропе.
- Прыхадская каталіцкая царква. Пабудавана ў стылі барока ў XVII стагоддзі. Асвечана ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла, але часта неафіцына называецца царква Міндсенці, бо пабудавана на плошчы, якая носіць імя кардынала Ёжэфа Міндсенці.
- Крэпасць Дзьяшдзьёр. Пабудавана ў XII стагоддзі, у XVI стагоддзі была разбурана туркамі, а ў 1706 годзе разбурэнне крэпасці працягнула імперскае войска, якое змагалася з антыгабсбургскімі паўстанцамі. У 1950-я гады крэпасць была часткова адрэстаўравана.
- Купальня. Складаецца з адкрытых пляцовак, шэрага тэрмальных басейнаў і вадзяных пячор.
Вядомыя ўраджэнцы
правіць- Іштван Чуяк з Мішкальца (1575—1646) — венгерскі паэт
- Габар Дойка (1769—1796) — венгерскі паэт
- Матэ Камараш (нар. 1976) — венгерскі акцёр, музыкант
- Holdviola — венгерская поп-група.
Зноскі
- ↑ Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH, 2024. Праверана 23 верасня 2024.
Літаратура
правіць- Мішкальц // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 492. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).