Кошыцы
Кошыцы (славацк.: Košice, ням.: Kaschau, венг.: Kassa) — другі па велічыні горад Славакіі, адміністрацыйны цэнтр Кошыцкага края, знаходзіцца на рацэ Горнад, каля самай мяжы з Венгрыяй.
Горад
Кошыцы
Košice
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кошыцы з’яўляюцца важным гандлёвым, індустрыяльным і культурным цэнтрам усходняй Славакіі. Тут размешчаны другі па велічыні ўніверсітэт краіны, а таксама маюцца мноства музеяў, выставачных галерэй і тэатраў. У горадзе размяшчаецца металургічны камбінат U. S. Steel Košice, які з’яўляецца буйнейшым працадаўцам у рэгіёне. Акрамя таго, горад мае добрую чыгуначную сетку і міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
правіцьПершы раз Кошыцы згадваюцца ў 1230 годзе. Пачынаючы з XIV стагоддзя горад становіцца другім па значнасці горадам Славакіі, якая на той момант уваходзіла ў Венгерскае каралеўства. У XV стагоддзі Кошыцы часова захапіў гусіт Ян Йіскра. У XVII—XVIII стагоддзях Кошыцы становяцца цэнтрам паўстанняў супраць Габсбургаў і своеасаблівай сталіцай мяцежніка Ферэнца Ракацы. У 1657 годзе тут быў закладзены ўніверсітэт. У 1919 годзе ў Кошыцах была абвешчана Славацкая Савецкая Рэспубліка, якая праіснавала нядоўга. У 1938—1944 гадах горад быў акупаваны Венгрыяй.
Вядомыя асобы
правіць- Бела Ілеш (1895—1974) — венгерскі пісьменнік. Нарадзіўся ў Кошыцах.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Vlastivedný slovník obcí na Slovensku / пад рэд. M. Kropilák — Bratislava: VEDA, vydavateľstvo Slovenskej akadémie vied, 1978. — Т. 2.
- ↑ The 2021 Population and Housing Census — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
- ↑ Počet obyvateľov Košíc za desať rokov klesol o päť percent — 2022. Праверана 19 лістапада 2022.
- ↑ http://www.comune.verona.it/nqcontent.cfm?a_id=5485
- ↑ https://www.wuppertal.de/tourismus-freizeit/stadtportrait/partnerstaedte/102010100000010321.php
- ↑ https://spilkuisia.kr.gov.ua/nadzvychajnyj-ta-povnovazhnyj-posol-cheskoyi-respubliky-v-ukrayini-radek-peh-na-zustrichi-z-golovoyu-rady-oborony-mista-oleksandrom-vilkulom-kryvyj-rig-najbilsh-vazhlyve-misto-ne-lysh/
- ↑ https://www.plovdiv.bg/en/about-plovdiv/побратимени-градове/
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кошыцы
- Сайт горада
- Cassovia.info — турыстычны партал Архівавана 9 жніўня 2018.
- Kosice.info — турыстычны партал
- Рэшткі Кошыцкага замка