Венгерская мова
Венгерская мова (magyar nyelv), мова фіна-ўгорскай сям'і моў, у якой разам з мансійскай і хантыйскай мовамі яна складае ўгорскую групу. У Еўропе аддалена роднаснымі мовамі з'яўляюцца фінская і эстонская. Венгерская мова характарызуецца ўнікальнай фанетыкай галосных.
Венгерская мова | |
Саманазва: | Magyar nyelv |
---|---|
Краіны: | Венгрыя, Румынія, Славакія, Украіна, Сербія, Харватыя, Аўстрыя, Славенія |
Афіцыйны статус: |
![]() |
Арганізацыя, якая рэгулюе: | Інстытут лінгвістыкі венгерскай Акадэміі навук |
Агульная колькасць носьбітаў: | 14 млн |
Рэйтынг: | 52 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя: | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць: | лацінка (венгерскі алфавіт) |
Моўныя коды | |
ISO 639-1: | hu |
ISO 639-2: | hun |
ISO 639-3: | hun |
Акрамя Венгрыі венгерская мова распаўсюджана ў Закарпацкай вобласці Украіны, у месцах кампактнага пражывання венгерскай меншасці ў Сербіі (Ваяводзіна), Румыніі (Трансільванія), Славакіі, Харватыі, Славеніі. Агульная колькасць носьбітаў — каля 14 млн. чалавек.