Славе́нія (славенск.: Slovenija), Рэспу́бліка Славе́нія (славенск.: Republika Slovenija) — дзяржава на поўдні Цэнтральнай Еўропы. На захадзе мяжуе з Італіяй, на поўначы — з Аўстрыяй, на паўночным усходзе — з Венгрыяй, на ўсходзе і поўдні — з Харватыяй, а на паўднёвым захадзе мае выхад да Адрыятычнага мора. Назва краіны паходзіць ад этноніма — славенцы.

Рэспубліка Славенія
славенск.: Republika Slovenija
Герб Славеніі
Сцяг Славеніі Герб Славеніі
Гімн: «Zdravljica»
Дата незалежнасці Абвешчана 25 чэрвеня 1991
Прызнана ў 1992 (ад распаду Югаславіі)
Афіцыйная мова славенская
Сталіца Любляна
Найбуйнейшыя гарады Любляна, Марыбор, Цэле, Крань, Вяленье
Форма кіравання парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Наташа Пірц-Мусар
Роберт Голаб
Дзярж. рэлігія каталіцтва
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
150-я ў свеце
20 253 км²
0,6
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

2 053 355 чал. (144-я)
99 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$58,979 млрд.[1]  (87-ы)
$29 179[1]
ВУП (намінал)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$52,430 млрд.[1]  (74-ы)
$25 939[1]
Валюта Еўра [2]
Інтэрнэт-дамен .si
Код ISO (Alpha-2) SI
Код ISO (Alpha-3) SVN
Код МАК SLO
Тэлефонны код +386
Часавыя паясы +1
  1. а б в г Report for Selected Countries and Subjects
  2. Да 2007 — славенскі талар.

Член ААН, Еўрасаюза і НАТА, Шэнгенскага пагаднення.

Гісторыя правіць

Ранняя гісторыя правіць

Славянскія продкі сучасных славенцаў аселі на тэрыторыі краіны ў VI ст. н. э. У VII ст. яны ўтварылі Карантанію, якая стала адной з першых славянскіх дзяржаў. У 745 годзе Карантанія ў абмен на ваенную дапамогу прызнала пратэктарат з боку франкаў, захаваўшы пры гэтым фармальную незалежнасць да свайго распаду ў 1180. Уплыў франкаў спрыяў хрысціянізацыі славенцаў.

Каля 1000 года былі напісаныя Brizinski spomeniki, першы пісьмовы дакумент на славенскай мове.

У складзе Аўстрыйскай імперыі правіць

У XIV ст. тэрыторыя сучаснай Славеніі патрапіла пад уладу Габсбургаў і ў наступным увайшла ў склад Аўстрыйскай імперыі. Славенія была падзеленая на тры правінцыі: Краньскую, Горышку і Штаерску.

Перасоўванне гандлёвых шляхоў і Трыццацігадовая вайна ў XVII ст. спрыялі эканамічнаму заняпаду Славеніі, але ў XVIII ст. гаспадарчае развіццё ізноў актывізавалася: вытворчасць розных тавараў павялічылася, сельскагаспадарчай прадукцыі стала больш адсоткаў на 60. Разгарнуўся нацыянальны асветніцкі рух. Гэты перыяд атрымаў назву Славенскае Адраджэнне

У 18091813 гг. вялікая частка Славеніі ўваходзіла ў склад Ілірыйскіх правінцый.

У XIX ст., асабліва падчас і пасля Рэвалюцый 1848—1849 гг. у Славеніі развіваецца нацыянальны рух (цэнтр — Крайна).

Міжваенны перыяд правіць

У 1918 годзе распалася Аўстра-Венгрыя, у выніку чаго Італія захапіла вобласці Прыморска і Істра, а таксама частку Далмаціі. Астатняя частка славенскіх земляў увайшла ў ізноў утворанае Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, якое ў 1929 было пераназвана ў каралеўства Югаславія.

У 1941 годзе пасля нападу дзяржаў восі на Югаславію, Італія анэксавала тэрыторыю да Любляны, а Германія астатнюю тэрыторыю з горадам Марыбар.

У складзе СФРЮ правіць

Каралеўства Югаславія распалася падчас Другой сусветнай вайны, а Славенія ўвайшла ў склад сацыялістычнай Югаславіі, што было абвешчана 29 лістапада 1945.

У 1947 годзе ад Італіі да Славеніі былі далучаныя спрадвечныя славенскія землі Абална-Крашка і Горышка.

Па выніках праведзенага рэферэндума Славенія абвясціла незалежнасць ад СФРЮ 25 чэрвеня 1991. Славенія — адзіная краіна, якая выйшла з СФРЮ практычна без кровапраліцця.

Вайна за незалежнасць правіць

Вайна за незалежнасць працягвалася дзесяць дзён, падчас 72 баявых кантактаў, страты ЮНА склалі 45 чалавек забітымі, 146 параненымі, 4693 вайскоўцаў і 252 супрацоўніка федэральных службаў былі ўзятыя ў палон; страты славенскіх сіл самаабароны склалі 19 забітых (9 камбатантаў, астатнія — цывільныя асобы) і 182 параненых. Таксама загінулі 12 грамадзян замежных дзяржаў, у асноўным кіроўцы на службе міжнародных транспартных кампаній. Быў выведзены з ладу 31 танк (сюды ўвайшлі і спаленыя, і пашкоджаныя), 22 транспартныя бронемашыны, 172 транспартных сродку і 6 лятальных апаратаў.

Палітыка правіць

Геаграфічныя даныя правіць

Эканоміка правіць

Транспарт правіць

Насельніцтва правіць

Культура правіць

Адукацыя правіць

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць