Геаграфія Славеніі

Рэльеф Славеніі пераважна горны. Паўночны захад краіны займаюць Юлійскія Альпы. На поўначы па мяжы з Аўстрыяй цягнецца хрыбет Каранаванке, паўднёвей паднімаюцца Савінскія Альпы, усходней — масіў Пахор’е. Паўднёвы захад краіны займае вапняковае плато Карст і вузкая паласа ўзбярэжжа Трыесцкага заліва. На ўсходзе ў міжрэччы Драва-Мурa размяшчаецца пагорыстая вобласць Славенске-Горыцэ. Усходней рэкі Мура, да мяжы з Венгрыяй — вобласць Славенска Крайна.

Карта Славеніі

Клімат большай часткі краіны ўмерана-кантынентальны; у ўзбярэжжа Адрыятычнага мора клімат міжземнаморскага тыпу.

Галоўныя рэкі Сава і Драва — прытокі Дуная.

Ніжнія часткі схілаў гор займаюць букавыя і дубовыя лясы, вышэй — хваёва-яловыя. На вяршынях высокіх масіваў развітыя альпійскія лугі.

Некаторыя гарады правіць

Спасылкі правіць