Адкрыць галоўнае меню

Ілірыйскія правінцыі (фр.: Provinces illyriennes, харв.: Ilirske pokrajine, славенск.: Ilirske province, італ.: Province Illiriche) — аўтаномная вобласць у складзе Першай Французскай імперыі (1809—1813), якая складалася з Далмацыі, Істрыі і Крайны. Правінцыі былі створаны Напалеонам на адрыятычным узбярэжжа, саступленым яму Аўстрыяй па ўмовах Шонбрунскага міру (1809). На чале правінцый стаяў маршал Мармон, затым яго змянілі Жуно і Фушэ. Венскі кангрэс пастанавіў вярнуць Ілірыйскія правінцыі Габсбургам, якія стварылі на гэтых землях каралеўства Ілірыя.

Ілірыйскія правінцыі
Васальная рэспубліка Францыі
Flag of the Habsburg Monarchy.svg
 
St. Blaise - National Flag of the Ragusan Republic.png
 
Flag of the Septinsular Republic.svg
1809 — 1816


Flag of Dalmatia.svg
 
Flag of the Kingdom of Croatia (Habsburg).gif
 
CoA of Kingdom of Illyria.svg
 
Flag of the United States of the Ionian Islands.svg
Flag of France.svg


Сцяг
Italy c 1810.png
Правінцыі Французскай імперыі ў Ілірыі і Італіі ў 1810 годзе
Сталіца Лайбах
Насельніцтва 1500 тыс. чал
Гісторыя Харватыі
Coat of arms of Croatia.svg

Дагістарычная Харватыя
Белая Харватыя


Правінцыя Панонія
(Рымская імперыя)
Правінцыя Далмацыя
(Рымская імперыя)


Прыморская Харватыя
Панонская Харватыя
Чырвоная Харватыя


Істрыйская марка
Каралеўства Харватыя
Харватыя ўва уніі з Венгрыяй
Поліцкая рэспубліка
Харвацкая ваенная мяжа
Дуброўніцкая рэспубліка


Ілірыйскія правінцыі
(Першая французская імперыя)
Каралеўства Ілірыя
(Аўстрыйская імперыя)
Аўстрыйскае прымор’е
(Цыслейтанія)


Каралеўства Далмацыя
(Аўстрыйская імперыя => Цыслейтанія)


Каралеўства Харватыя // Каралеўства Славонія
(Аўстрыйская імперыя)
Харвацка-венгерская дамова
Каралеўства Харватыя і Славонія
(Каралеўства Венгрыя)


Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў
Харвацкая банавіна
(Каралеўства Югаславія)
Незалежная дзяржава Харватыя
Федэральная Дзяржава Харватыя
(Федэратыўная Дэмакратычная Югаславія)
Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя
(СФР Югаславія)
Харвацкая вясна
✯ Вайна за незалежнасць
Рэспубліка Харватыя

ГісторыяПравіць

Жадаючы адрэзаць Аўстрыю ад мора, Напалеон I падпісаў у Шонбруне дэкрэт: «Акруга Вілахская, Крайна, ранейшая аўстрыйская Істрыя, Фіумэ і Трыест, землі, вядомыя пад назвай Litorale, частка Краацыі і ўсё, што нам саступлена на правым беразе Савы, Далмацыя з астравамі, надалей будуць звацца Ілірыйскімі правінцыямі». У склад правінцый, такім чынам, уваходзілі Крайна, заходняя Карынтыя, Гарыцыя, Істрыя, Далмацыя і Рагуза.

Другі дэкрэт 15 красавіка 1811 года вызначаў дакладней кіраванне гэтай «славянскай сцяны французска-італьянскіх дзяржаў», якую Напалеон, па ўласным выразе, меркаваў стварыць у Ілірыі. Правінцыі (3200 лье² і 1 500 000 жыхароў) павінны былі, паасобна ад Францыі, кіравацца французскімі генерал-губернатарам, фінансавым генерал-інтэндантам, камісарам па справах юстыцыі і трыма правінцыйнымі інтэндантамі.

Уся вобласць была падзелена на 6 грамадзянскіх правінцый (Карынтыя або ўласна Вілахская акр., Крайна, Істрыя, грамадзянская Харватыя, Далмацыя і Рагуза) і адну ваенную (акруга 6 краацкіх памежных палкоў, г.зв. Croatia militaire). Генерал-губернатарам, месцазнаходжаннем якога быў горад Лайбах, прызначаны вядомы маршал Мармон, герцаг Рагузскі.

Нягледзячы на кароткачасовае знаходжанне ў Ілірыі і блакаду марскога гандлю англічанамі, французы паспелі шмат зрабіць для культуры краіны, паклапаціліся пра добрыя дарогі і іншыя грамадскія збудаванні, асабліва ў Далмацыі. Толькі ў Croatia militaire засталіся ранейшыя законы, у іншых жа правінцыях уведзены быў кодэкс Напалеона. Інтэндант (proveditore) Далмацыі, генерал Дэжан, выдаў цудоўнае апісанне краіны (Парыж, 1825), са мноствам даных, асабліва па энтамалогіі.

Кааліцыя 1813 года знішчыла і Ілірыйскія правінцыі. Увосень гэтага года аўстрыйскія войскі, пад начальствам І. Гілера, уступілі сюды і выгналі французскія войскі, якія да таго часу моцна ўжо парадзелі. Венскі кангрэс перадаў Ілірыяю ў валоданне Аўстрыі і 3 жніўня 1816 года былыя французскія правінцыі, пасля аддзялення Далмацыі і Рагузы і далучэння Клагенфурцкай акругі Карынтыі і акруг Чывідасэ і Градзіскі да Італіі, увайшлі ў склад земляў аўстрыйскай кароны ў якасці каралеўства Ілірыя. Нядоўгі вопыт існавання дзяржаўнасці ўмацаваў самасвядомасць югаслаўскіх народаў і стварыў перадумовы для росквіту ілірызму[1].

Зноскі

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).