Трыццацігадовая вайна
Трыццацігадовая вайна — ваенны канфлікт за гегемонію ў Свяшчэннай Рымскай імперыі і Еўропе, які доўжыўся з 1618 па 1648 год і закрануў у той ці іншай ступені практычна ўсе еўрапейскія краіны. Вайна пачалася як рэлігійнае сутыкненне паміж пратэстантамі і каталікамі імперыі, але затым перарасла ў барацьбу супраць дамінавання Габсбургаў у Еўропе. Канфлікт стаў апошняй буйной рэлігійнай вайной у Еўропе і спарадзіў вестфальскую сістэму міжнародных адносін.
Вайна пачалася пасля Пражскай дэфенестрацыі 23 мая 1618 года, якая адзначыла сабой пачатак паўстання чэшскіх саслоўяў, накіраванага супраць спроб рэкаталізацыі з боку чэшскага караля, які належаў да дому Габсбургаў. Баявыя дзеянні, якія рушылі ў след за гэтым, дзеляць на чатыры буйныя перыяды, якія завуцца па асноўных праціўніках імператара: чэшска-пфальцкі, дацкі, шведскі і франка-шведскі. Дзве спробы спынення канфлікту — Любекскі мір (1629) і Пражскі мір (1635) — скончыліся беспаспяхова, паколькі не ўлічвалі інтарэсаў усіх прама ці ўскосна зацікаўленых бакоў. Гэта ўдалося толькі ўсееўрапейскаму Вестфальскаму мірнаму кангрэсу (1641—1648). Вестфальскі мір 24 кастрычніка 1648 года зафіксаваў новы баланс сіл паміж імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі і імперскімі саслоўямі і вызначыў канстытуцыйныя рамкі, якія дзейнічалі ў імперыі да яе распаду ў 1806 годзе. Рэспубліка Злучаных правінцый і Швейцарскі саюз сталі незалежнымі дзяржавамі і выйшлі са складу імперыі.
Баявыя дзеянні Трыццацігадовай вайны адбываліся ў Цэнтральнай Еўропе, галоўным чынам на тэрыторыі сучаснай Германіі. Як самі баявыя дзеянні, так і выкліканыя імі голад і эпідэміі спустошылі цэлыя рэгіёны. У Паўднёвай Германіі вайну перажыла толькі траціна насельніцтва. Шматлікім абласцям спатрэбілася больш за стагоддзе, каб аправіцца ад наступстваў выкліканага вайной эканамічнага і сацыяльнага заняпаду.
Прэлюдыя канфлікту
правіцьСвятая Рымская Імперыя ў XVII ст. складала кангламерат дзясяткаў каралеўстваў, княстваў, і розных адміністрацыйных адзінак — царкоўных або свецкіх. У Багеміі, Саксоніі і Паўночных княствах Германіі дамінавалі пратэстанты, разам з тым, Баварыя, Аўстрыя, а таксама іншыя Паўднёвыя княствы былі пераважна каталіцкімі. Пануючыя ў Святой Рымскай Імперыі дынастыя Габсбургаў была каталіцкай і ўсяляк дыскрымінавала пратэстантаў. У пачатку XVII ст. разгортвалася контррэфармацыя, узмацнялася царкоўная цэнзура і інквізіцыя, умацаваўся ордэн езуітаў. Ватыкан ўсяляк падштурхоўваў кіраўнікоў-каталікоў да выкаранення пратэстантызму ў сваіх уладаннях.
Варта адзначыць, што з часоў Карла V вядучая роля ў палітычным жыцці Еўропы належала дынастыі Габсбургаў. У пачатку XVII стагоддзя іспанская галіна дынастыі валодала Партугаліяй, Паўднёвымі Нідэрландамі, поўднем Італіі і, калоніямі ў Амерыцы. Аўстрыйскія Габсбургі замацавалі за сабой карону імператара Святой Рымскай Імперыі, былі каралямі Багеміі, Венгрыі, Харватыі. Гегемонію Габсбургаў імкнуліся аслабіць еўрапейскія дзяржавы, і найбольш Францыя.
Габсбургаў падтрымлівалі Аўстрыя, большасць каталіцкіх княстваў Святой Рымскай Імперыі, Іспанія, аб'яднаная з Партугаліяй, Папскі прэстол, Польшча. На баку «антыгабсбургскай кааліцыі»: пратэстанцкія княствы Святой Рымскай Імперыі, Багемія, Трансільванія, Венецыя, Савоя, Рэспубліка Злучаных правінцый, Швецыя, Данія, Францыя, аказвала падтрымка Англія, Шатландыя і Маскоўскае царства.
Аўгсбургскі мір 1555 года падпісаны Карлам V і на час спыніў адкрытае супрацьстаянне пратэстантаў і каталікоў у Святой Рымскай Імперыі, і ў прыватнасці ў Германіі. Па ўмовах міру імперскія князі маглі выбіраць рэлігію (пратэстантызм або каталіцтва) для сваіх княстваў па сваім меркаванні, у адпаведнасці з прынцыпам: «Чыя ўлада, таго і вера» (англ.: Cuius regio, eius religio). Аднак у пачатку XVII стагоддзя каталіцкая царква абапіраючыся на падтрымку дынастыі Габсбургаў адваёўвала свой уплыў і вяла актыўную барацьбу супраць пратэстантаў.
Для адпору каталіцкаму націску пратэстанцкія князі Свяшчэннай Рымскай імперыі аб'ядналіся у 1608 годзе ў евангельскую унію. Унія шукала падтрымкі ў дзяржаў, варожых дынастыі Габсбургаў. У адказ каталікі аб'ядналіся у 1609 годзе ў Каталіцкую Лігу пад кіраўніцтвам Максіміліяна I Баварскага.
У 1617 годзе кіруючы імператар Святой Рымскай імперыі і кароль Багеміі Мацвей, які не меў прамых нашчадкаў, прымусіў чэшскі сойм прызнаць спадчыннікам свайго стрыечнага брата Фердынанда Штырыйскага. Фердынанд быў гарачым каталіком, выхаванцам езуітаў і вельмі непапулярным ва ў асноўным пратэстанцкай Чэхіі. На гэтым фоне ў Празе адбыўся канфлікт паміж прадстаўнікамі чэшскай арыстакратыі і каралеўскімі намеснікамі. 23 мая 1618 года апазіцыйныя дваране на чале з графам Турнам выкінулі з вокнаў Чэшскай Канцылярыі ў роў каралеўскіх намеснікаў графа Уільяма Славату, Яраслава Мартыніцю і іх сакратара Фабрыцыа.
Ход вайны
правіцьЧэшска-Пфальцкі перыяд
правіцьПасля разрыву з Габсбургамі ў Багеміі было сфарміравана ўрад — дырэкторыю ў складзе 30 дырэктараў, на чале якіх стаў Вацлаў Вільгельм з Рупы, галоўнакамандуючым быў прызначаны граф Генрых Турн. Дырэкторыя запрасіла на чэшскі трон лідара Евангелічнай Уніі Фрыдрыха V, курфюрста Пфальцкага, зяця англійскага караля Якава І. Паўстанцы, рэальна ацэньваючы свае магчымасці, чакалі дапамогі з двух магутных ачагоў пратэстантызму ў Еўропе: Англіі і Нідэрландаў, а таксама пратэстанцкіх княстваў-суседзяў.
У 1619 годзе Нідэрланды прафінансавалі фарміравання ўзброеных атрадаў Мансфельда. Дапамогу чэхам таксама дала Сілезія, якая ўзяла пад кантроль мяжу з каталіцкай Польшчай, адкуль планіравалася ўзброеная інтэрвенцыя. Англія заняла чакальную пазіцыю. Мараўская шляхта на чале з Карлам Жэратынам выступіла за мірнае рашэнне канфлікту з Габсбургамі і адмовілася даць паўстанцам ваенную дапамогу.
Сітуацыя хутка абвастралася, 20 сакавіка 1619 года памёр імператар Мацвей. Пасля таго, як сход чэшскіх дваран абрала каралём Чэхіі — 26 ліпеня 1619 года — курфюрста Пфальца Фрыдрыха V, праз месяц — 28 жніўня 1619 года — на выбар нямецкай шляхты аўстрыйскі трон, карону Венгрыі і Чэхіі атрымаў у спадчыну Фердынанд II і быў абраны імператарам. Фердынанд быў шчыры католік, і яшчэ ў маладыя гады даў зарок выкараніць ерась. Паколькі ў імператара не было арміі, ён быў вымушаны шукаць падтрымкі ў Каталіцкай Лігі, якая мела наёмную армію.
Граф Турн і Мансфельд бачылі шанцы дасягнуць ваеннага поспеху ў барацьбе супраць Габсбургаў, якія апынуліся ў цяжкім становішчы. Венгры пад кіраўніцтвам князя Трансільваніі Бетлена Габар нанеслі ўдар імперыі і падышлі пад сцены Вены ў лістападзе 1619 года. Аднак дапамогу Габсбургам надала Польшча, накіраваўшы ўзброеную дапамогу — атрады «лісоўчыкаў», у складзе якіх былі казацкія часткі. Ваенная дапамога дазволіла Вене адбіць атаку.
У 1620 годзе Іспанія выслала на дапамогу імператару 25000-нае войска пад камандаваннем Амброзія Спінолы. Між тым пад камандаваннем генерала Цілі армія Каталіцкай Лігі рушыла на Чэхію, абыходзячы войска Фрыдрыха V, які спрабаваў спыніць яе яшчэ на далёкіх подступах да Празе.
Вырашальная бітва адбылася 8 лістапада 1620 года на Белай гары блізу Прагі. Армія пратэстантаў пацярпела поўную паразу.
Вынікам вайны стала ўціхамірванне Чэхіі: імперскі ваенны трыбунал пакараў смерцю больш за 600 прадстаўнікоў чэшскай шляхты. Каля 500 буйных маёнткаў, тры чвэрці ўсёй тэрыторыі Чэхіі, змянілі уласнікаў. Становішча сялян асабліва не змянілася, але новыя ўладальнікі скарысталіся момантам і адабралі ў сялян частку зямель. Пратэстанцкае набажэнства было забаронена. Чэшская мова пры набажэнствах заменена на латынь, было адменена дзень памяці Яна Гуса. Універсітэт быў аддадзены пад апеку езуітаў. Былі канфіскаваныя маёнткі пратэстантаў і раздадзеныя нямецкім дваранам. Справаводства цалкам пераведзена на нямецкую мову, парламент практычна страціў сваё значэнне і склікаўся па жаданні імператара. У дадатак, Фердынанд II адмяніў выбары караля і абвясціў сваю ўладу ў Чэхіі спадчыннай. Чэхія страціла аўтаномію і стала радавой спадчынай Габсбургаў. У выніку вайны і эпідэмій насельніцтва Чэхіі скарацілася з 4 мільёнаў чалавек у пачатку XVII стагоддзя, у 700 000 у сярэдзіне стагоддзя. Першая фаза вайны завяршылася, калі Бетлен Габар падпісаў мір з імператарам у студзені 1622 года, атрымаўшы тэрыторыі ва Усходняй Венгрыі.
Некаторыя гісторыкі вылучаюць перыяд Трыццацігадовай вайны паміж 1621-1625 гадамі, як Пфальцкі перыяд. Заканчэнне дзеянняў на ўсходзе (у Чэхіі) азначала вызваленне імперскіх войскаў для дзеянняў на захадзе, а ў прыватнасці ў Пфальцы. Пасля ўціхамірвання Чэхіі войскі імператара пачалі баявыя дзеянні з пратэстантамі ў Германіі, і прыступілі да акупацыі Пфальца. Рэшткі пратэстанцкай арміі на чале з Мансфельдам адышлі ў Данію. Пфальц апынуўся ў руках імператара. У бітве пры Штадтлоне 6 жніўня 1623 года апошнія сілы пратэстантаў былі разбітыя. Ацалела ледзь траціна з 21000-най пратэстанцкай арміі. Пазбаўленая харчоў, кіраўніцтва і грошай яна была асуджаная. Параза выклікала распад Евангелічнай уніі і страту Фрыдрыхам V ўсіх яго уладанняў і тытула курфюрста. Фрыдрыха выгналі з Свяшчэннай Рымскай Імперыі. У выгнанні ён паспрабаваў заручыцца падтрымкай Нідэрландаў, Даніі і Швецыі. Першы перыяд вайны скончыўся пераканаўчай перамогай Габсбургаў.
Дацкі перыяд
правіцьКрысціян IV Дацкі (1577-1648) быў палкім лютэранінам і баяўся пасля паразы пратэстантаў Германіі застацца адзін на адзін з імперыяй. Атрымаўшы значную фінансавую дапамогу ад Швецыі і Францыі, Крысціян IV вырашыў выступіць супраць імператара. Дапамога Швецыі і Францыі дазволілі сфармаваць войска ў 20 000 салдат, на чале якой Крысціян уварваўся ў Германію.
На барацьбу з Крысціянам IV імператар Фердынанд II накіраваў Альбрэхта фон Валенштэйна. Валенштэйн прапанаваў імператару набраць вялікую армію і пры гэтым зусім не марнаваць дзяржаўных грошай на яе ўтрыманне, а карміць салдат за кошт накладання кантрыбуцыі на захопленыя тэрыторыі. Іншымі словамі, за кошт арганізаванага рабавання, такім чынам «вайна карміла вайну». Салдат наймалі як працоўных на будаўніцтва, капіталам для ўзнагароджання была здабыча. Паколькі новых салдат знайсці было лёгка, вайну было магчыма весці да поўнага знясілення — пераносячы яе з аднаго рэгіёну ў іншы. У гэты час у Еўропе было два ваенных рынкі, на якіх вербавалі наймітаў: адзін у Галандыі — дзе ішла бесперапынная вайна з іспанцамі; другі — у Венгрыі і Рэчы Паспалітай, дзе ішла пастаянная вайна з туркамі[1][2].
Армія Валенштэйна стала грознай сілай, і налічвала ў розны перыяд часу ад 30 000 да 100 000 салдат. Крысціян вымушаны спешна адступаць перад аб'яднанымі войскамі Каталіцкай Лігі на чале з графам Цілі і Валенштэйна. Саюзнікі Даніі не змаглі прыйсці на дапамогу. У Францыі зноў успыхнула грамадзянская вайна, Швецыя ўцягнулася ў вайну з Польшчай, Нідэрланды адбіваліся ад Іспаніі, а Брандэнбург і Саксонія стараліся любой цаной захаваць мір.
У 1626 годзе Валенштэйн нанёс паразу Мансфельду пры Дэсау, а Цілі разбіў датчанаў у бітве пры Лютэры.
Армія Валенштэйна акупавала Мекленбург і Памеранію. Імперскія войскі замацаваліся на поўдні Балтыкі. Аднак, не маючы флоту, Валенштейн не мог захапіць сталіцу Даніі на востраве Зеландыя, горад Капенгаген. Валенштейн арганізаваў аблогу Штральзунда, адзінага дацкага буйнога порта з ваеннымі верфямі, але і тут пацярпеў няўдачу. Без стварэння моцнага флоту не варта і думаць аб замацаванні на Балтыцы. Супраць імперскіх планаў стварэння флоту выступілі ганзейскія гарады і Польшча, а акрамя таго ў імператара проста не было неабходных фінансавых рэсурсаў.
У выніку ў 1629 годзе ў Любеку быў падпісаны мірны дагавор. У адпаведнасці з ім Данія захавала свае тэрыторыі, але паабяцала не ўмешвацца ў справы імперыі. Фердынанд дамогся поўнага дамінавання ў Германіі. Між тым Каталіцкая Ліга імкнулася вярнуць страчаныя пасля Аугсбургскага міру каталіцкія валоданні. Імператар выдаў у 1629 годзе эдыкт аб рэстытуцыі. За ім трэба было вярнуць каталікам 2 арцыбіскупства, 12 біскупстваў і сотні манастыроў. Эдыкт прынёс выгады не толькі каталіцкай царквы — улада імператара ў кіраванні тэрыторыямі імперыі ўзмацнілася[3].
Шведскі перыяд
правіцьУзмацненне Габсбургаў занепакоіла Францыю, аднак яна не хацела непасрэдна ўмешвацца ў канфлікт. Французы імкнуліся прыцягнуць да вайны супраць імператара лютэранскую Швецыю, і французская дыпламатыя прыклала значныя намаганні, каб дапамагчы шведам заключыць ў 1629 годзе перамір'е з Польшчай. У выніку шведскі кароль Густаў II Адольф мог накіраваць сваю добра вымуштраваныя войска супраць каталікоў Габсбургаў.
Да таго часу шведская армія мела на ўзбраенні перадавую стралковую зброю і артылерыю. У ёй не было наймітаў, і спачатку яна не рабавала насельніцтва, што станоўча адрознівала шведаў на фоне іншых армій, якія тэрарызавалі насельніцтва, і фактычна ўтрымліваліся за кошт арганізаванага рабавання.
Густаў, як і Крысціян IV, імкнуўся спыніць каталіцкую экспансію, а таксама ўсталяваць свой кантроль над балтыйскім узбярэжжам Германіі.
4 ліпеня 1630 года Густаў II Адольф, кароль Швецыі, высадзіўся на кантыненце, у вусце Одэра. Ён прымусіў паморскага герцага Багуслава XIV да заключэння саюза. Аднак спачатку пратэстанцкія князі скептычна паставіліся да магчымасці калабарацыі са шведамі. Курфюрсты Брандэнбурга і Саксоніі спрабавалі трымацца далей ад Густава. У студзені 1631 года Густаў Адольф заключыў дамову з кардыналам Рышэлье: французы павінны былі даць шведам фінансавую і ваенную дапамогу, апошнія ў сваю чаргу, павінны былі прытрымлівацца нейтралітэту з Каталіцкай Лігай. Францыя спрабавала падтрымліваць саюзніцкія адносіны з Баварыяй і змагацца толькі супраць Габсбургаў. Калі Густаў Адольф зайшоў у Мекленбург, пратэстанцкія князі сабраліся на з'езд у Лейпцыгу і заявілі, што будуць верныя імператару. Толькі разня ў Магдэбургу, якую зрабілі войскі імператара ў маі 1631 года, справакавала пераход на бок шведаў курфюрста Брандебургс і Памеранскіх князёў. У верасні 1631 года пасля заняцця Лейпцыга войскамі імператара, на саюз са шведамі пагадзіўся курфюрст Саксонскі.
У 1630 годзе Фердынанд II цалкам залежаў ад Каталіцкай Лігі з тых часоў, як распусціў войска Валенштэйна. У бітве пры Брэйтэнфельдзе (1631) Густаў Адольф нанёс паразу Каталіцкай Лізе пад камандаваннем Цілі.
У 1632 годзе ў бітве на Рэйне генерал Цілі загінуў і імператар вымушана вярнуў на службу Валенштэйна, які на працягу года навербаваў баяздольную армію.
Валенштэйн і Густаў Адольф сышліся ў жорсткай Бітве пры Лютцэне (1632), дзе шведы з цяжкасцю перамаглі, але Густаў загінуў.
У сакавіку 1633 года Швецыя і нямецкія пратэстанцкія княства ўтварылі Гейльбронскую лігу. Уся паўната ваеннай і палітычнай улады ў Германіі перайшла да выбарнага савета на чале са шведскім канцлерам Акселем Оксеншэрнай. Валенштэйн пачаў самастойна весці перамовы з пратэстанцкімі князямі, лідарамі Каталіцкай лігі і шведамі, а таксама прымусіў афіцэраў прынесці сабе асабістую прысягу. Імператар западозрыў яго ў здрадзе, і 25 лютага 1634 года Валенштэйна забілі. Пратэстанты атрымалі значную перавагу, аднак адсутнасць адзінага аўтарытэтнага ваеначальніка пачала адбівацца на іх войсках, і ў 1634 года шведы і саксонцы пацярпелі сур'ёзную паразу ў бітве пры Нердлінгене.
Пасля гэтага пратэстанцкіх князі і імператар пачалі перамовы, якія скончыліся ў 1635 годзе Пражскім мірам. Па яго ўмовах прадугледжвалася:
- Ануляванне эдыкта аб рэстытуцыі і вяртанне да Аугсбургскага міру.
- Аб'яднанне арміі імператара і армій германскіх князёў у армію Святой Рымскай Імперыі.
- Забарона на ўтварэнне кааліцый паміж князямі.
- Легалізацыя кальвінізму.
Аднак, гэты мір радыкальна не ладзіў Францыю, паколькі Габсбургі значна ўзмацняліся.
Бітвы Трыццацігадовай вайны
правіць- Чэшскі перыяд
- Дацкі перыяд
- Шведскі перыяд
- Франка-шведскі перыяд
- Бітва пры Вітштоку (1636)
- Бітва пры Райнфельдзене (1638)
- Бітва пры Брэйзахе (1638)
- Бітва пры Чемніцэ (1639)
- Бітва пры Брайтэнфельдзе (1642)
- Бітва пры Ракруа (1643)
- Бітва пры Тойтлінгене (1643)
- Бітва пры Фрайбургу (1644)
- Бітва пры Янкаве (1645)
- Бітва пры Нердлінгене (1645)
- Бітва пры Цусмаргаўзене (1648)
- Бітва пад Прагай (1648)
- Бітва пад Лансом (1648)
- Пасляваенны перыяд
Гл. таксама
правіцьДля паляпшэння артыкула пажадана |
Зноскі
- ↑ Виппер Р. Ю. История Нового времени. — К., 1997 г., стр. 123
- ↑ Пегасов Н. Тотальная война 1618–1648: насилие и выжженная земля Архівавана 8 мая 2005.
- ↑ Виппер Р. Ю. История Нового времени. — К., 1997 г., стр. 122
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трыццацігадовая вайна