Руская дзяржава
Руская дзяржава, Рускае царства[2], Маскоўская дзяржава, Масковія (руск.: Русское царство)[3][4] або ў візантыйскім варыянце Расійскае царства (руск.: Российское царство)[5][6][7]) (англ.: Muscovy, ням.: Moskowien) — дзяржава ў 1478—1721 гадах[8][9]. Назва «Расійскае царства» была афіцыйнай[9] назвай Расіі ў гэты гістарычны перыяд. Таксама афіцыйнай была назва рсїѧ.
Гістарычная дзяржава | |||||
Руская дзяржава | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
![]() Руская дзяржава ў 1500, 1600 і 1700. |
|||||
|
|||||
Сталіца |
Масква (1478—1712) Санкт-Пецярбург (1712—1721) |
||||
Мова(ы) | руская | ||||
Афіцыйная мова | царкоўнаславянская мова | ||||
Рэлігія | праваслаўе | ||||
Грашовая адзінка | рубель[d] | ||||
Плошча |
у 1547 г. — 3 млн км² у канцы XVII стагоддзя — 14,5 млн км². |
||||
Насельніцтва |
у канцы XVI стагоддзя — 5 млн у 1640-я гг. — 7 млн у 1670-я гг. — 11 млн у 1719 годзе — 15 млн |
||||
Форма кіравання | Саслоўна-прадстаўнічая манархія | ||||
Дынастыя |
3 дынастыі (Рурыкавічы, Гадуновы, Раманавы) 1 кіраўнік па-за дынастыямі |
||||
Найбуйнейшыя гарады | Масква, Яраслаўль, Казань, Ноўгарад | ||||
Валюта | Рубель | ||||
Цар усяе Русі | |||||
• 1478—1505 | Іван III Васільевіч (першы) | ||||
• 1547—1584 | Іван IV Грозны | ||||
• 1682—1721 | Пётр I Вялікі (апошні, прыняў тытул імператара) | ||||
Пераемнасць | |||||
< Вялікае Княства Маскоўскае | |||||
Расійская імперыя > | |||||
![]() |
У 1547 годзе вялікі князь маскоўскі Іван Грозны быў каранаваны царом і прыняў поўны тытул: «Вялікі цар, Божаю літасцю цар і вялікі князь усяе Русі, Уладзімірскі, Маскоўскі, Наўгародскі, Пскоўскі, Разанскі, Цвярскі, Югорскі, Пермскі, Вяцкі, Балгарскі і іншых»[10], пазней, з пашырэннем меж Рускай дзяржавы, да тытула дадалося «цар Казанскі, цар Астраханскі, цар Сібірскі», «і ўсяе Паўночнай краіны валадар»[11].
Па тытулатуры Рускаму царству папярэднічала Вялікае Княства Маскоўскае, а яго пераемніцай стала Расійская імперыя[12][13][14]. У гістарыяграфіі таксама існуе традыцыя перыядызацыі рускай гісторыі, паводле якой прынята гаварыць пра ўзнікненне адзінай і незалежнай цэнтралізаванай Рускай дзяржавы ў эпоху кіравання Івана III Вялікага. Ідэя аб’яднання рускіх зямель (у тым ліку тых, што апынуліся пасля мангольскага нашэсця ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы) і аднаўлення Старажытнарускай дзяржавы прасочвалася на працягу ўсяго існавання Рускай дзяржавы і перадалася ў спадчыну Расійскай імперыі[15][16].
Тэрыторыя Рускага царства ў канцы XVI ст. складала каля 5,5 млн км²: на поўначы даходзіла да Баранцава і Белага мораў, на паўночным усходзе ўключала Урал, на паўночным захадзе гранічыла з Нарвегіяй, Швецыяй і Інфлянцкім ордэнам, на захадзе і паўднёвым захадзе — з Вялікім Княствам Літоўскім, на поўдні не мела акрэсленых межаў. Насельніцтва каля 9—10 мільёнаў чал. Поруч з маскавітамі таксама жылі лапары, ханты, комі, удмурты, татары, марыйцы, чувашы, мардва, карэлы і іншыя. У ходзе захопніцкіх войнаў з Вялікім Княствам Літоўскім маскоўскія акупанты неаднойчы гвалтоўна вывозілі да сябе значныя групы літвінаў (беларусаў). Літоўскія перасяленцы зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё тамтэйшага рамяства і духоўнай культуры.
Гісторыя Правіць
Моцная цэнтралізаваная Руская дзяржава, створаная ў выніку поспехаў Івана III, які прыняў тытул «государя всея Руси», барацьба за якія вызначыла гісторыю Усходняй Еўропы на працягу XV—XVIII стагоддзяў.
У 1547 годзе Івана Грознага каранавалі як цара. У 1550-я гады ён далучыў Казанскае і Астраханскае ханствы, у залежнасць ад Масквы трапілі Вялікая Нагайская арда і Сібірскае ханства, пачалося засваенне маскавітамі Сібіры. Іван Грозны распачаў Інфлянцкую вайну (1558—1582), у выніку якой Масква страціла некаторыя паўноўчна-заходнія землі.
Пасля ўзыходжання на прастол Фёдара Іванавіча (1584—1598), апошняга з дынастыі Рурыкавічаў, у Рускім царстве надыйшоў г. зв. Смутны час. Адметнасцю панавання Барыса Гадунова (1598—1605), Ілжэдзмітрыя I (1606) і Васіля Шуйскага (1606—1612) былі вострыя сацыяльныя канфлікты і палітычная нестабільнасць[17]. Вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавы (1609—1618), якая мела на мэце вярнуць Смаленск і іншыя гарады, падтрымаць прэтэндэнта на маскоўскі сталец Дзмітрыя-Самазванца I, з 1610 года вялася, каб забяспечыць гэты сталец за абвешчаным царом Уладзіславам Жыгімонтавічам. У 1613 годзе на маскоўскі сталец абралі Міхаіла Фёдаравіча (1613—1645), першага гаспадара з дынастыі Раманавых. Вайна Расійскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў скончылася для Масквы няўдала.
3 пачаткам панавання Аляксея Міхайлавіча (1645—1676) маскоўскі ўрад узяў курс на захоп сучасных беларускіх і ўкраінскіх зямель. Трынаццацігадовая вайны (1654—1667) мела для Літвы катастрафічны характар і скончылася стратай Смаленшчыны, Севершчыны і Левабярэжнай Украіны. Разам з тым яна выклікала ў Расійскай дзяржаве рэзкае пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча (сялянская вайна 1670—1671 гадоў на чале з Разіным, шматлікія паўстанні, у тым ліку ў Маскве)[18].
Адметнасцю панавання Фёдара Аляксеевіча (1676—1682), Соф’і Аляксееўны (1682—1689), Івана V Аляксеевіча (1682—1696), Пятра I (1682—1725) было павелічэнне намаганняў атрымаць выхад да Чорнага мора, спыніць агрэсіўную палітыку Крымскага ханства і Асманскай імперыі. Пасля сканчэння Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721), у выніку якой да Рускага царства адышлі землі Балтыі, адбылося абвяшчэнне Расійскай імперыі (1721).
Дзяржаўны і палітычны лад Правіць
Дзяржаўна-палітычны лад Расійскай дзяржавы аформіўся да сярэдзіны XVI ст. Гэты была феадальная манархія з станавым прадстаўніцтвам. Вярхоўная заканадаўчая, судовая і выканаўчая ўлада належала цару; дарадчы, судовы і выканаўчы орган — Баярская дума.
У сярэдзіне XVI—XVII стагоддзяў склікаліся станава-прадстаўнічыя Земскія саборы. Да 1550-х узніклі цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання — прыказы, у паветах (руск.: уезд) намеснікаў замянялі станавыя органы кіравання — губныя і земскія ізбы.
Фіксацыя праўных нормаў Расійскай дзяржавы адбылася ў Судзебніках 1497 і 1550 гадоў, Саборным улажэнні (1649).
Адукацыя і культура Правіць
Першыя сярэднія школы адкрыліся ў XVII ст. у Маскве, у 1687 годзе адбылося заснаванне першай вышэйшай навучальнай установы — Славяна-грэка-лацінскай акадэміі.
Кнігадрук узнік у сярэдзіне XVI ст. у Маскве, 1-ю датаваную кнігу («Апостал») у 1564 годзе выдалі выхадцы з Літвы І. Фёдараў і П. Мсціславец. Шырокае распаўсюджанне мелі хронікі («Ліцавы летапісны звод», Уваскрасенскі летапіс, Ніканаўскі летапіс і інш.), ствараліся гістарычныя аповесці («Задоншчына», «Сказанне пра Мамаева пабоішча», творы А. Паліцына, І. Цімафеева і інш.), пашыраліся перакладныя творы («Александрыя», «Траянскае сказанне» і інш.). Сярод публіцыстаў XVI—XVII стагоддзяў вылучаюцца Ф. Карпаў, І. Перасветаў, Ермалай-Еразм, Авакум.
Гаспадарка Правіць
Большасць насельніцтва складала сялянства. Да сярэдзіны XVII ст. завяршыўся працэс праўнага афармлення прыгону. Буйнымі рамеснымі прадпрыемствамі былі Гарматны (з канца XV ст.) і Манетны (заснаваны ў 1534) двары ў Маскве. У канцы XVI ст. узніклі першыя мануфактуры (паперні), у XVII ст. працавалі Хамоўны (палатняны) двор у Маскве, жалезаапрацоўчыя заводы ў Кашыры і Туле, шкляны і парахавы заводы ў Маскве і іншыя.
Архітэктура Правіць
Інтэнсіўна развівалася мураваная фартыфікацыя. У XVI ст. завяршылася ўзвядзенне крамлёў у Ніжнім Ноўгарадзе, Туле, Каломне, Зарайску, Смаленску, Серпухаве, пазней і ў іншых гарадах. Абарончае значэнне мелі Кірыла-Белазерскі, Салавецкі і іншыя манастыры.
Заўвагі Правіць
- ↑ Современная реконструкция — по Белавенец П. И. Флаг Царя Московского, хранившийся в кафедральном соборе города Архангельска с 1693 года // Бюллетень Управления геральдики Государственной архивной службы Российской Федерации, октябрь 1993. — Вып. № 1. — С. 3.
- ↑ Нацыянальны атлас Беларусі. — Мн., 2002. — 292 с.
- ↑ Костомаров Н. И., 2004, С. 340.
- ↑ Крымскае ханства — артыкул з Кругасвет
- ↑ Российский и русский Архівавана 2 лістапада 2012. // Справочно-информационный портал Грамота.ру − русский язык для всех (www.gramota.ru)(Праверана 15 студзеня 2014)
- ↑ Зимин А. А., Хорошкевич А. Л. Россия времени Ивана Грозного. Архівавана 10 студзеня 2012. — м: Наука, 1982.
- ↑ Перевезенцев, С. В. Смысл русской истории. — м: «Вече», 2004.
- ↑ «22 кастрычніка 1721 года ў Пецярбургу ў Троіцкам саборы цару Пятру I быў паднесены тытул „імператар“. Прынята лічыць, што менавіта ў гэты дзень Расійскае царства афіцыйна ператварыліся ў Расійскую імперыю і пачаўся адлік новага, імперскага перыяду ў гісторыі краіны» Гл.: Агеева О. Г. Титул императора Петра I и понятие «империя» в России в первой четверти XVIII в. // Межславянские взаимоотношения и связи. — М., 1999. — С. 5.
- ↑ а б Хорошкевич А. Л., 1993, C. 40.
- ↑ Хрестоматия по древней русской литературе / Сост. Н. К. Гудзий — м: Просвещение, 1973. — С. 296.
- ↑ Именной царский указ «О титулах царском и государевой печати», 1667. — цит. по Талина Г. В. Предисловие // Царская власть в XVII веке: титулование и положение // образовательный интернет-портал «Слово» (www.portal-slovo.ru) (Праверана 3 снежня 2013)
- ↑ Хорошкевич А. Л., 1993, Большой государственный герб Российской империи. Венцы и короны, скипетры и державы: «Смена внешних форм правления — сначала великое княжение, с 1547 года царство, с 1722 года империя — требовала и смены знаков власти, создания новых, переосмысления старых».
- ↑ Культурология: Учебное пособие / Сост. и отв. ред. А. А. Радугин. — м: Центр, 2001. — 304 с. — ISBN 5-88860-046-6 — Гл. 2. — § 1.: «С 1547 года, с венчания Ивана IV на царство, Русь стала называться Россией. Официальное название страны — Российское государство, Россия».
- ↑ Перевезенцев С., д.и.н. Первый царь // Сайт Всеукраинского общественного объединения «Единое Отечество» (www.otechestvo.org.ua), 31.1.07. Архівавана 7 мая 2007.: «16 января 1547 года великий князь Иван IV Васильевич принял царский титул, а Московское великое княжество превратилось в Российское царство».
- ↑ Флоря Б. Н. Русское государство и его западные соседи (1655-1661 гг.). — М: Индрик, 2010. — С. 10. — ISBN 978-5-91674-082-0.
- ↑ Пашуто В. Т., Флоря Б. Н., Хорошкевич А. Л., 1982
- ↑ ЭнцВКЛ, 2005, с. 520
- ↑ ЭнцВКЛ, 2005, с. 521
Літаратура Правіць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 520—521. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Руская дзяржава