Крымскае ханства

Крымскае ханства — феадальная дзяржава, якая існавала ў 14281783 на землях Крымскага паўвострава (акрамя паўднёва-ўсходняй часткі, якая кіравалася непасрэдна Асманскай імперыяй), а таксама Паўночнага Прычарнамор'я паміж ніжнімі цячэннямі Дняпра да вусця Дона і Кубані, узбярэжжа да Грузіі. Плошча да 26 тыс. км². Насельніцтва 180—300 тыс. чал. (у асн. татары, у паўднёвай частцы таксама італьянцы, грэкі, армяне, караімы, яўрэі, туркі, французы, на поўначы ад Перакопскага перашыйка нагайцы). Сталіца — горад Бахчысарай.

незалежная дзяржава
(да 1478; з 1774)
васал Асманскай імперыі
1478 па 1774)
Крымскае ханства
م يورتى
Qırım Yurtu
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Крымскае ханства ў 1600 годзе.
Крымскае ханства ў 1600 годзе.
< 
 >
1449 — 1783

Сталіца
Найбуйнейшыя гарады Бахчысарай, Кырым, Керч, Гезлев, Кефе, Судак
Мова(ы) крымскататарская
асманская (ў XVII-XVIII вв.)
Афіцыйная мова Turki[d], асманская мова і Крымскататарская мова
Рэлігія Іслам
Плошча 52 200
Насельніцтва 3 млн (канец XVII века)
Форма кіравання манархія
Дынастыя Гірэі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Да сярэдзіны XV ст. тэрыторыя Крымскага ханства належала ханам Залатой Арды. Заснавальнікам Крымскага юрта (удзела) лічаць Арам-Цімура, які атрымаў яго ад свайго дзядзькі хана Менгу-Цімура ў 2-й палове XIII ст. У канцы XIII ст. военачальнік Нагай намагаўся заснаваць новую ардынскую дзяржаву з цэнтрам у Крыме. Да XV ст. Крымскі юрт узначальваў намеснік залатаардынскага хана. Яму падпарадкоўваўся аглан — галоўны начальнік аб'яднанага войска ў час набегаў, туман — начальнік 10-тысячнага войска. Сфарміраваліся 4 асноўныя саслоўі: арыстакратыя, духавенства, народ і нявольнікі (рабы). Сярод арыстакратыі вылучаліся ўрадавая і родавая групы, якія кіравалі асноўнымі справамі Крымскага юрта. Духоўнае саслоўе ўзнікла ў XIII ст. з прыняццем ісламу, на чале яго стаяў муфтэй. Народ (татары і інш.) быў свабодным, нявольнікамі былі ваеннапалонныя або купленыя, пераважна ў рускіх землях.

У сувязі з аслабленнем і распадам Залатой Арды ў сярэдзіне 15 ст. ў Крыме ўсталявалася дынастыя Гірэяў. Першы крымскі хан Хаджы-Гірэй падтрымліваў добрыя адносіны з вялікім князем ВКЛ і каралём Польшчы Казімірам Ягелончыкам, вялікімі князямі маскоўскімі Васілём II і Іванам III. Пры ім сталіца Крымскага ханства перанесена з Кыркіча ў Бахчысарай. У 1466 г. ханам стаў Менглі-Гірэй. Яго замацаванню на стальцы садзейнічалі туркі, якія пасля заваявання Візантыі асадзілі ў 1475 г. генуэзскія крэпасці ў Крыме. 3 гэтага часу Крымскае ханства — васал Асманскай імперыі. У выніку перагавораў паміж турэцкім і крымскім бакамі вырашана, што турэцкі султан будзе прызначаць крымскіх ханаў з нашчадкаў Гірэяў, не будзе караць смерцю нікога з гэтага роду. Да Асманскай імперыі адышлі стратэгічныя крымскія пункты: Кафа, Гезлеў, Балаклава, Керч. Асманскі ўрад пільна сачыў, каб крымскія ханы не ўмацоўваліся на сваім стальцы. Да 1757 г. на крымскім троне змяніліся 62 ханы, кожны з якіх панаваў у сярэднім 5 гадоў, больш за 20 панаванняў было ад некалькіх месяцаў да 2 гадоў. Многія ханы прызначаліся на сталец па 2-4 разы. За службу крымскім татарам турэцкі ўрад плаціў грошы.

Крымскія войскі ўдзельнічалі ў войнах з Персіяй, Польшчай, ВКЛ, Маскоўскай дзяржавай, на Балканскім паўвостраве, грэчаскіх астравах. У 1-й пал. — сяр. 16 ст. Крымскае ханства часта выступала саюзнікам ВКЛ і Польшчы. У 1507 г. ажыццёўлены іх сумесны паход супраць Масквы, у 1521 г. Польшча падтрымала Крым у паходзе на Маскоўскую дзяржаву. Саюзы Крымскага ханства з ВКЛ і Польшчай супраць Масквы заключаліся ў 1507, 1512, 1532, 1535, 1540, 1542, 1559 г., яны перамяжоўваліся перыядамі варожасці. Саюзныя дагаворы з Рэччу Паспалітай заключаліся ў 1607 і 1623 г. У 1660 г. татары ўдзельнічалі ў кампаніі палякаў супраць расійскага войска на Украіне, у 1663—1664 г. — у няўдалым паходзе караля Яна Казіміра ў Задняпроўе. 3 канца XV ст. пачаліся частыя набегі крымскіх татар на паўднёвыя ўладанні Вялікага Княства і Польскага Каралеўства, а таксама на Падолле, Валынь, Кіеўскую і Ноўгарад-Северскую землі. Нягледзячы на шэраг перамір'яў з ВКЛ, крымскія татары працягвалі спусташаць беларускія землі. Першы набег татар адбыўся ў 1474 г. на Чырвоную Русь і Падолле, у 1482 г. — на Кіеўшчыну. У 1494 г. крымскія татары разбілі войска ВКЛ каля Вішнёўца, разам з туркамі ўдзельнічалі ў нападзе на Польшчу. Асобныя татарскія загоны пранікалі на Віцебшчыну і Полаччыну, асаджвалі Слуцк і Новагародак, спалілі Менск. Найбольш буйнымі былі набегі ў 1503, 1506, 1508, 1510, 1521, 1527 гг. За 1497—1527 гг. крымскія татары зрабілі 12 набегаў. У 1519 г. яны разграмілі палякаў пад Сокалам. Набегі татар на Падолле, Чырвоную Русь і Валынь адбыліся ў 1549 і 1589 г. У 1618 г. татары разбілі польскае войска пад Арынінам, у 1626 г. нанеслі вялікае паражэнне пад Белай Царквой. Нагайскія, дабруджынскія, даперакопскія татарскія гурты рабілі набегі на тэрыторыю украінскіх зямель і Польшчу, не пытаючыся на гэта дазволу і згоды ў крымскага ханаэ У той жа час асобныя атрады падняпроўскіх і запарожскіх казакоў нападалі на асманскіх і крымскіх паслоў і купцоў, на асманскія і крымскія землі, што таксама абвастрала адносіны паміж дзяржавамі. Няўдачай скончыўся іх паход на Украіну ў 1661—1662 г. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. крымскія татары выступалі на баку апошняй. Пасля ўступлення ў вайну Швецыі крымскі хан Мехмед-Гірэй стварыў пагрозу нападу на украінскія землі і тым самым стрымаў запарожскіх казакоў ад выступлення супраць Рэчы Паспалітай. Яны ўдзельнічалі ў польска-турэцкай вайне 1672 г., у 1675 г. Ян III Сабескі разбіў татар пад Львовам. У 1683 г. яны ўдзельнічалі ў баях пад Венай. У 1695 г. татары напалі на Львоў, апошняя бітва татарскіх і польскіх войск адбылася пад Падгайцамі ў 1698 г.. На Беларусь татары рабілі набегі ў канцы XV — 1-пал. XVI ст. (гл. Татарскія набегі на Беларусь), буйнейшай ваеннай падзеяй была Клецкая бітва (1506).

Адносіны Крымскага ханства з Маскоўскай дзяржавай былі вельмі складаныя. У 1517 і 1541 г. крымскія татары здзейснілі паходы на Маскоўскую дзяржаву. У 1552 г. рускае войска авалодала Крымам, але ў 1555 г. татары разбілі маскоўскія войскі пад Тулай. У 1559 г. руская армія пад камандаваннем Д. Адашава ажыццявіла паход у Крым, а татары на чале з ханам Даўлет-Гірэем у 1571 г. захапілі і спалілі Маскву. Скончыліся няўдачай паход Даўлет-Гірэя на Маскву ў 1572 г., бой 1587 на р. Аха, паход 1591 г. Газі-Гірэя II на Маскву. У 1592 г. татары спусташылі паўднёвыя раёны Расіі. У 1593 г. паміж Крымскім ханствам і Расіяй заключаны мірны дагавор, які быў парушаны ў 1607 г., і ваенныя падзеі адбываліся да 1617 г., калі было заключана новае пагадненне. У 1632 г. ваенныя дзеянні паміж Крымам і Расіяй аднавіліся. Па загадзе турэцкага султана татары ўдзельнічалі ў няўдалай аблозе Азова 1637-41, а ў 1645 зрабілі паход на Расію. У 1646-47 Расія і Рэч Паспалітая сумесна дзейнічалі супраць Крымскага ханства. У 1687 і 1689 расійскае войска пад камандаваннем В. Галіцына ажыццявіла паходы на Крым. У 1695 і 1696 крымскія татары ўдзельнічалі ў абароне Азова ад войска Пятра I, у 1711 — у баях за Малдову. У 1736, 1737 і 1738 адбыліся паходы расійскай арміі ў Крым. У 1770 туркі і татары разбіты на р. Ларга войскам П. Румянцава. У 1771 армія В. Далгарукага зруйнавала ўсе гарады Крыма, загінула больш за 33 тыс. жыхароў. Пасля гэтага крымскі курултай выбраў ханам Шагін-Гірэя, які абвясціў незалежнасць Крымскага ханства ад Турцыі. Паводле Кучук-Кайнарджыйскага трактата 1774 паміж Турцыяй і Расіяй султан адмовіўся ад правоў на Крымскае ханства. У 1776, 1778 і 1783 Расія ўводзіла ў Крым войскі для «навядзення парадку». У лютым 1783 Шагін-Гірэй пад прымусам адрокся ад стальца і перадаў Крымскае ханства імператрыцы Кацярыне II.

Літаратура правіць