Падолле
Падолле (укр.: Поділля) — гістарычна-геаграфічны рэгіён Украіны ў басейне Паўднёвага Буга і Днястра. Ахоплівае тэрыторыю сучасных Вінніцкай, Хмяльніцкай і невялікія часткі Цярнопальскай, Чаркаскай, Кіраваградскай і Адэскай абласцей.
Падолле | |
---|---|
Герб | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ «Спісе местаў далёкіх і блізкіх» (кан. XIV ст.) тэрыторыя Падолля паказана вельмі расцягнутай, на ўсходзе яна даходзіць да Дняпра. У Вялікім Княстве Літоўскім існавалі ўяўленні, што Падолле на поўдні даходзіла да Чорнага мора.
У сярэдзіне XVI ст. з усходняга Падолля ўтварылася Брацлаўскае ваяводства. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) заходняя частка Падолля апынулася ў складзе Аўстрыі, па другім падзеле (1793) — усходняе Падолле далучыла да сябе Расійская імперыя.[1]
У міжваенны час у Падолле размяшчалася брыгада Корпуса аховы памежжа «Падолле».
Вядомыя асобы
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Падолле // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 386. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Podole // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 442.