Чаркаская вобласць
Чаркаская вобласць (укр.: Черкаська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Украіны. Створана 7 студзеня 1954 з раёнаў Кіеўскай, Вінніцкай, Кіраваградскай і Палтаўскай абласцей. Адна з самых новых абласцей Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Чаркаскай вобласці — горад Чаркасы.
Чаркаская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Черкаська вобласць | |||||
|
|||||
Краіна | Украіна | ||||
Уваходзіць у |
|
||||
Уключае | 4 раёнаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Чаркасы | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Залатаноша, Сміла, Умань | ||||
Дата ўтварэння | 7 студзеня 1954 г. | ||||
Кіраўнік | Oleksandr Skichko[d] | ||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Насельніцтва (2006) |
1,341 млн. (14-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 64,19 чал./км² | ||||
Плошча | 20,9 тыс. | ||||
Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-71 | ||||
Тэлефонны код | +38 047 | ||||
Інтэрнэт-дамен | cherkassy.ua; ck.ua | ||||
Код аўтам. нумароў | СА | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У складзе вобласці 67 тэрытарыяльных грамад[1].
Геаграфічныя звесткі
правіцьМесцазнаходжанне
правіцьРазмяшчаецца ў цэнтральнай частцы Украіны.
На ўсходзе мяжуе з Палтаўскай вобласцю, на поўдні — з Кіраваградскай вобласцю, на захадзе — з Вінніцкай вобласцю. На поўначы мяжуе з Кіеўскай вобласцю.
Працягласць вобласці з поўначы на поўдзень — 150 км, з захаду на ўсход — 245 км.
Клімат
правіцьКлімат умерана-кантынентальны з цёплым, часам спякотным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені — 5,9 °C, у ліпені — +19,5 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 450—520 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду — 160—170 дзён.
Рэльеф
правіцьТэрыторыя вобласці ў цэлым раўнінная і ўмоўна падзяляецца на дзве часткі — правабярэжную і левабярэжную. Большая частка правабярэжжа размешчана ў межах Прыдняпроўскага ўзвышша. У прылеглай да Дняпра частцы знаходзіцца забалочаная Ірдына-Цясмынская нізіва. Уздоўж даліны Дняпра на 70 км цягнецца Канеўска-Машнагорскі камлюк. Значныя ўзвышэнні рэльефа надаюць тэрыторыі горны характар. Гэты раён называюць Канеўскімі горамі і Машнагорамі. Нізінны, месцамі забалочаны рэльеф мае левабярэжная частка вобласці, якая размешчаная ў межах Прыдняпроўскай нізіны.
У глебавым пакрыцці на правабярэжжы пераважаюць чарназёмы, на ўзвышаных месцах — шэрыя і светла-шэрыя глебы. На левабярэжжы пашыраны дзярнова-глеевыя, магутныя лугавыя і дзярнова-падзолістыя глебы.
Карысныя выкапні
правіцьВобласць багатая на нерудныя выкапні, перадусім будаўнічыя матэрыялы: граніты, гліны (бентанітавыя, палігарскітавыя, вогнетрывалыя — кааліны) кварцавыя пяскі, аздабленчы камень, сланцы. Сярод паліўных рэсурсаў пераважае буры вугаль і торф.
Левабярэжная частка вобласці мае значныя запасы мінеральна-лекавальных водаў кшталту «Міргародская», узведзена і эксплуатуецца радовішча радонавых водаў.
Водныя аб’екты
правіцьПа вобласці цякуць 1037 рэчак, якія належаць да басейнаў Дняпра і Паўднёвага Буга. Галоўная рака — Дняпро (правыя прытокі — Рось, Вальшанка, Цясмын (133 км), левыя — Супой, Сула. Да басейну Паўднёвага Буга належаць рэкі Горскі Цікыч, Гнілы Цікыч, Ятрань. Найбуйнейшыя вадасховішчы — Канеўскае і Крамянчуцкае, акрамя гэтага пабудавана 37 невялікіх вадасховішчаў і звыш гэтага існуе 2,3 тысячаў азёраў, сажалак і вадаёмаў.
Гісторыя
правіцьТэрыторыя цяперашняй Чаркаскай вобласці была заселеная ў эпоху палеаліту (прыблізна 40 тысяч гадоў таму).
У Раннім Сярэднявеччы гэтыя землі ўваходзілі ў Кіеўскую Русь. Але ў 1239—1240 гадах уся тэрыторыя Чаркашчыны была спустошаная мангола-татарскім нашэсцем.
У Познім Сярэднявеччы тэрыторыя сучаснай вобласці была далучаная да Вялікага Княства Літоўскага і ўвайшла ў склад Кіеўскага ваяводства.
Пасля Люблінскай уніі і ўтварэння Рэчы Паспалітай пачынае ўзмацняцца феадальны прыгон, што вядзе да сялянскіх паўстанняў. У выніку, 8 студзеня 1654 года Пераяслаўская рада ўхваліла рашэнне пра ўтварэнне саюза паміж Украінай і Рускім царствам.
Пасля ўстанаўлення савецкай улады ва Украіне Чаркашчына ўвайшла ў склад УССР. Чаркаская вобласць УССР была ўтвораная 7 студзеня 1954 года.
Адміністрацыйна-тэратарыяльны падзел
правіць- раёнаў — 4;
- раёнаў у гарадах — 2;
- населеных пунктаў — 855, у тым ліку:
- сельскіх — 824;
- гарадскіх — 31, у тым ліку:
- пасёлкаў гарадскога тыпу — 15;
- гарадоў — 16, у тым ліку:
- гарадоў абласнога значэння — 6;
- гарадоў раённага значэння — 10;
- сельскіх саветаў — 525.
Мясцовае самакіраванне ў вобласці ажыццяўляе Чаркаскі абласны савет, выканаўчую ўладу — абласная дзяржаўная адміністрацыя. Кіраўніком вобласці (губернатарам) з’яўляецца старшыня аблдзяржадміністрацыі, які назначаецца Прэзідэнтам Украіны.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- oda.ck.ua Архівавана 9 лютага 2015. — Сайт Чаркаскай абласной адміністрацыі