Чарназём
Чарназём — багаты на гумус, цёмнаафарбаваны тып глеб лесастэпавай і стэпавай зон умераных паясоў.
Умовы глебаўтварэння
правіцьЧарназёмы фарміруюцца пад шматгадовай травяністай расліннасцю пры недахопе вільгаці ва ўмовах непрамыўнога або перыядычна прамыўнога воднага рэжыму, у асноўным на карбанатных пародах (лёсападобных суглінках ці глінах).
Кліматычны пояс умераны, сектар — умерана кантынентальны, характэрна чаргаванне ўвільгатнення і высыхання, а таксама панаванне дадатных тэмператур. Сярэднегадавая тэмпература +3…+7 °C. Гадавая сума ападкаў — 300—600 мм.
Рэльеф хваліста-раўнінны (перыядычна зрэзаны западзінамі, лагчынамі, ярамі, рачнымі тэрасамі).
Расліннасць шматгадовая травяністая лугава-стэпавай і стэпавай падзоны, якая штогод пакідае ў глебе значную колькасць раслінных рэштак. У адпаведных гідратэрмічных умовах ідзе іх раскладанне з утварэннем перагнойных злучэнняў (гуміфікацыя), якія накопліваюцца ў верхніх слаях глебы. Разам з гумусам у глебе ў выглядзе складаных аргана-мінеральных злучэнняў замацоўваюцца такія элементы жыўлення раслін, як азот, фосфар, сера, жалеза і г.д.
Глебаўтваральныя пароды — лёсы і лёсападобныя суглінкі.
Будова глебавага профіля
правіцьБудова профіля:[1]
- A — гумусавы гарызонт (бывае больш за 1 м)
- B — ілювіяльна-карбанатны гарызонт
- C — глебаўтваральная парода (звычайна лёс)
Уласцівасці
правіцьЧарназёмы маюць добрыя водна-паветраныя ўласцівасці, адрозніваюцца камякаватай ці крупчастай структурай, утрыманнем у глебавым паглынальным комплексе ад 70 да 90 % кальцыю, нейтральнай ці амаль нейтральнай рэакцыяй, павышанай натуральнай урадлівасцю, інтэнсіўнай гуміфікацыяй і высокім, парадку 15 %, утрыманнем у верхніх слаях перагною.
Віды
правіцьПадзяляюць на 2 градацыі:
Паводле магутнасці гумусавага слоя(A+AB)
правіць- а) звышмагутныя (магутнасць звыш 120 см.)
- б) магутныя (120-80 см.)
- в) сярэднемагутныя(80-40 см.)
- г) маламагутныя(<40 см.)
Паводле колькасці гумусу % у Ап
правіць- а) тлустыя (>9 %) (афарбоўка чорная)
- б) сярэднегумусныя(9-6 %) (чорная)
- в) малагумусныя(6-4 %)(цёмна-шэрая)
- г) слабагумусныя(<4 %)(шэрая)
- д) мікрагумусныя(<2 %)(светла-шэрая)
Падтыпы
правіць- ападзоленыя чарназёмы
- вышчалачаныя чарназёмы
- тыповыя чарназёмы
- звычайныя чарназёмы
- паўднёвыя чарназёмы
Чарназёмныя зоны
правіцьГеаграфічна чарназёмы займаюць значныя плошчы. У Еўразіі зона чарназёмаў ахоплівае Венгрыю, Балгарыю, Аўстрыю, Чэхію, Славакію, Балканы, Малдову, Украіну, Манголію і Кітай, цэнтральна-чарназёмныя вобласці Расіі, Паволжа, Паўночны Каўказ, Заходнюю Сібір.
Вядучае месца ў свеце сярод краін, на тэрыторыі якіх распаўсюджаны чарназёмы, займае Украіна. Чарназёмы Украіны займаюць 27,8 млн га, што складае 8,7 % ад сусветных плошчаў чарназёмаў.
У Паўночнай Амерыцы да зоны чарназёмаў адносяцца заходняя частка ЗША і поўдзень Канады. У Паўднёвай Амерыцы чарназёмы назіраюцца на поўдні Аргенціны і ў паўднёвых перадгорных раёнах Чылі.
Гл. таксама
правіць- Байрачныя лясы — самыя магутныя чарназёмы
- Расліннасць
- Дзёран
- Шэразёмы
Зноскі
Літаратура
правіць- Чарназёмы // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 311. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
- Глазовская М. А. Почвы мира, Тт. 1—2. — М.: Изд-во МГУ, 1972—1973. (руск.)
- Классификация и диагностика почв СССР. — М.: Колос, 1977. — 223 с. (руск.)
- Минеев В. Г., Панников В. Д. Почвы, климат, удобрения и урожай. — М.: Агропромиздат, 1987. — 512 с. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чарназём