Адэская вобласць
Адэская вобласць (укр.: Одеська область) — вобласць на поўдні Украіны. На поўначы мяжуе з Вінніцкай і Кіраваградскай, на ўсходзе — з Мікалаеўскай абласцямі, на захадзе — з Малдавіяй (у тым ліку з Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай), на паўднёвым захадзе — з Румыніяй.
Адэская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Одеська область | |||||
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у |
|
||||
Уключае | 7 раёнаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Адэса | ||||
Найбуйнейшыя гарады |
Белгарад-Днястроўскі Ізмаіл, Чарнаморск |
||||
Дата ўтварэння | 27 лютага 1932 г. | ||||
Кіраўнік | Сяргей Грынявіцкі[d] | ||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Насельніцтва (2006) |
2,402 млн (6-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 72,12 чал./км² | ||||
Плошча |
33,31 тыс. (1-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
281 м | ||||
![]() |
|||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+2, UTC+03:00 і DAZD | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-51 | ||||
Тэлефонны код | +38 048 | ||||
Паштовыя індэксы | 65000–65999, 66000–66999, 67000–67999 і 68000–68999 | ||||
Інтэрнэт-дамен | odessa.ua; od.ua | ||||
Код аўтам. нумароў | BH | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Прырода правіць
Першапачаткова на тэрыторыі Адэскай вобласці пераважную большасць меў стэпавы ладшафт. У цяперашні час пераважная большасць гэтых стэпаў разараныя і выкарыстоўваецца для земляробства. На поўначы вобласці захаваліся невялікія дубровы (дуб звычайны, бук, ясень, ліпа). На тэрыторыі вобласці шмат ветраахоўных палос (больш 25 тыс. га), высаджаных з акацый, абрыкоса, клёна і інш.
Памятныя мясціны правіць
На тэрыторыі Адэскай вобласці захавалася мноства праваслаўных, мусульманскіх, каталіцкіх, іудзейскіх і іншых культавых будынкаў ХIII—ХХ стагоддзяў. Тут можна палюбавацца ўнікальнымі адзінкавымі абароннымі (ХIII—ХV стст.) і палацавымі (XIX ст.) комплексамі архітэктурных будынкаў. Да нашых дзён захаваліся архітэктурныя помнікі грамадзянскага прызначэння (асабнякі, адміністрацыйныя будынкі і будынкі вучэбных і лячэбных устаноў), шырока распаўсюджаныя ваенныя і грамадзянскія (у т. л. і персанальныя) манументы двух апошніх стагоддзяў. Выдатна захавалася Белгарад-Днястроўская крэпасць.
У вобласці знаходзіцца буйны Дунайскі біясферны запаведнік і разнастайныя прыродныя аб’екты з іншым ахоўным статутам.
У 1917—1920 гг. у Адэсе жыў і працаваў беларускі навуковец і грамадскі дзеяч С. М. Некрашэвіч.
Эканоміка правіць
Прамысловасць правіць
У структуры прамысловай вытворчасці рэгіёна найбольшую ўдзельную вагу маюць харчовая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, машынабудаванне. Адмысловае развіццё атрымала станкабудаўнічая галіна. Яна прадстаўленая прадпрыемствамі па вытворчасці металарэзных станкоў, кавальска-прэсавага абсталявання.
Сельская гаспадарка правіць
Прыродныя ўмовы Адэскай вобласці спрыяльныя для гадоўлі зімавой пшаніцы, кукурузы, проса, ячменю, сланечніка. У паўночнай і цэнтральнай частках вобласці можна выгадоўваць цукровы бурак, у паўднёвай — вінаград.
Транспарт правіць
Чыгуначны транспарт правіць
Адэская вобласць мае сетку чыгунак, якой кіруе Адэская чыгунка. Таксама ў вобласці ёсць лініі вузкакалейных чыгунак.
Агульныя звесткі правіць
Адміністрацыйны цэнтр Адэскай вобласці — горад Адэса.
Лік адміністрацыйных адзінак, рад і населеных пунктаў вобласці:
- раёнаў — 7;
- раёнаў у гарадах — 4;
- населеных пунктаў — 1188, у тым ліку:
- сельскіх — 1136;
- гарадскіх — 52, у тым ліку:
- пасёлкаў гарадскога тыпу — 33;
- гарадоў — 19, у тым ліку:
- гарадоў абласнога значэння — 7;
- гарадоў раённага значэння — 12;
- тэрытарыяльных грамад — 91[1], у тым ліку:
- вясковых грамад — 47;
- пасялковых грамад — 24;
- гарадскіх грамад — 19.
Вядомыя асобы правіць
Зноскі
Спасылкі правіць
- Партал выканаўчай улады Адэскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2008. (укр.)