Абрыкос звычайны, Абрыкос, Морэля[3] (Prunus armeniaca) — пладовае дрэва з роду сліва сямейства Ружавыя.

Абрыкос
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prunus armeniaca L. (1753)

Сінонімы
Armeniaca vulgaris Lam.
Ареал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24769
NCBI  36596
EOL  301091
GRIN  t:29841
IPNI  729463
TPL  tro-27801087

Гісторыя

правіць

Паходжанне і распаўсюджанне

правіць

У сучаснай навуковай літаратуры вылучаюць ад трох да шасці магчымых цэнтраў паходжання  (руск.) абрыкоса. Сярод іх найбольш верагодным першасным цэнтрам лічыцца раён Цянь-Шаня ў Кітаі[4][5][6][7][8]. У той жа час адзначаецца, што адназначных доказаў на карысць кітайскай версіі па-ранейшаму не хапае[9]. У мінулым радзімай абрыкоса нярэдка лічылі Арменію, што звязана з гісторыяй пранікнення абрыкоса з Азіі ў Еўропу. Біёлаг Дэ Паэрдэрле (фр.: De Poerderlé) пісаў у XVIII стагоддзі: «назва гэтага дрэва паходзіць з Арменіі, азіяцкай правінцыі, дзе яно з'явілася і адкуль было прывезена ў Еўропу…»[10] У XIX стагоддзі лічылася, што абрыкос быў завезены з Арменіі ў Грэцыю Аляксандрам Македонскім, а з Грэцыі трапіў у Італію[7][11]. Аднак гэтая версія не пацвярджаецца рымскімі і грэчаскімі пісьмовымі крыніцамі таго часу: абрыкос у іх не згадваецца. У той жа час, абрыкос згадваецца ў крыніцах I стагоддзя, што можа сведчыць аб траплянні абрыкоса ў Італію ў I стагоддзі да н.э., пасля рымска-парфянскіх войнаў  (руск.). Пліній, Дыяскарыд  (руск.) і Калумела  (руск.) называюць абрыкос «армянскім яблыкам» (лац.: Mela armeniaca, лац.: pomum armeniacum), што дазваляе выказаць здагадку, што абрыкос быў завезены ў Рым з Арменіі або армянскімі купцамі[7][12]. У той жа час, абрыкос культываваўся паўсюль у Азіі, і цяжка пазначыць дакладна, адкуль менавіта абрыкос трапіў у Еўропу[7].

У Расію абрыкос трапіў з Захаду ў XVII стагоддзі, а на Украіну, Каўказ і ў Крым ён патрапіў наўпрост з Блізкага і Сярэдняга Усходу. Украінская назва абрыкоса — «жерделей» — паказвае на прамое пранікненне з Персіі[7].

Назва «абрыкос» верагодна запазычаная з рускай мовы, а ў рускай мове з'явілася з галандскай (нідэрландскай) у XVIII стагоддзі; нідэрл.: abrikoos праз французскае ці іспанскае (фр.: abricot, ісп.: albercoque, albaricoque) паходзіць ад арабскага al-birquq[13]. У арабскую мову гэта слова праз сярэднягрэч.: πρεκόκκια прыйшло з латыні[14], а лац.: praecox ‘хуткаспелы’ (форма жаночага роду praecoqua) складаецца з прыстаўкі prae- ‘наперад, перш’ і дзеяслоўнай асновы coquere ‘рабіць гатовым’[15]. У дачыненні да абрыкоса слова praecoqua выкарыстаў Пліній у сваёй «Натуральнай гісторыі  (руск.)», пазначаючы адрозненне абрыкоса («ранняга плада») ад персіка («позняга плада»).

Лацінская відавая назва была ўпершыню ўведзена ў 1700 годзе французскім батанікам дэ Турнефорам  (руск.) у форме лац.: Armeniaca. Ліней у 1737 годзе назваў абрыкос лац.: Prunus foliis ovato-cordatis, але ўлічыў назву, дадзеную дэ Турнефорам, паказаўшы ў якасці сінонімаў лац.: Malus armeniaca і лац.: Armeniaca malus[7].

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Абрыкосавае дрэва здаўна вырошчваецца ў многіх краінах цёплага ўмеранага клімату.

Для паўночных краін, такіх як Беларусь, гэта расліна з'яўляецца дэкаратыўнай. Але ёсць асобныя гатункі і гібрыды, якія можна вырошчваць у адкрытым грунце.

Батанічнае апісанне

правіць
 
Абрыкос. Батанічная ілюстрацыя.
Гравюра, размаляваная ад рукі, па малюнку Аўгусты Інес Уітэрс  (англ.), з першага тома часопіса Джона Ліндлі Pomological Magazine
 
Цвіценне абрыкоса. Харкаў

Лістападнае дрэва сярэдняй вышыні (5-8 м, часам да 10 метраў[16]) і акружнасці кроны. Ствол можа дасягаць 25-30 см у дыяметры[16]. Кара на старых ствалах шэра-бурая, падоўжна рэпаецца.

Маладыя парасткі бліскучыя, голыя, чырванавата-карычневыя, са шматлікімі дробнымі чачавічкамі[16].

Лісце чаргуючае, чарашковае, акруглае, яйкападобнае або эліптычнае, на верхавіне адцягненае, дробназубчастае або падвоена-зубчастае; 6-9 см даўжынёй[16]. Хвосцікі тонкія, жалабковыя з залозкамі пры аснаванні пласцінкі[16].

Кветкі адзінкавыя сядзячыя або на вельмі кароткіх кветаножках, 25-30 мм у дыяметры, пяцімерныя. Гіпантый цыліндрычны, зелянява-чырвоны з пяццю авальнымі, цёмна-чырвонымі чашалісцікамі, якія пры цвіценні адгінаюцца ўніз. Пялёсткі белыя з ружовымі прожылкамі або ружовыя, круглявыя, эліптычныя ці зваротна-яйкападобныя[16]. Тычынак 25-45. Гінецэй адзін, сядзіць на дне гіпантыя. Кветкі распускаюцца да з'яўлення лісця[17]. Цвіце ў сакавіку-красавіку.

Плод — сакавітая аднакасцянка жаўтлява-чырвонага («абрыкосавага») колеру, у абрысе круглявая, эліптычная ці зваротна-яйкападобная, з падоўжнай баразёнкай[16]. Костачка таўстасценная, гладкая[17] ці шурпатая. Скурка аксаміціста-апушаная, ад жоўтага да аранжавага колеру, звычайна з чырванаватым аднабаковым «загарам»; мякаць плоду ў культурных сартоў салодкая, сакавітая, у дзікарослых — грубавалакністая з гаркаватым прысмакам. Насенне плоскае, зваротна-яйкападобнае, са шчыльнай светла-карычневай лупінай, горкае або салодкае. Вага плоду ў дзікарослых формаў 3-18 г, у культурных 5-80 г. Вага 1000 «семачак» (костачак) 1800—2100 г[18]. Плоданосіць у чэрвені — жніўні.

Дрэва абрыкоса расце доўга, у цёплым клімаце да 100 гадоў. Кветкавыя пупышкі падмярзаюць пры тэмпературы −16 … −21 °C. Большасць сартоў абрыкоса марозаўстойлівыя, вытрымліваюць маразы да −25 °C, а больш устойлівыя да −30 °C. Дрэвы ўстойлівыя да засухі (за кошт глыбокага пранікнення каранёў), іх можна вырошчваць у гарачых рэгіёнах з мінімальнай колькасцю ападкаў.

Склад пладоў

правіць
 
Абрыкос на паштовай марцы Арменіі

Мякаць свежых абрыкосаў утрымлівае ад 4,7 да 27 % цукраў (у спелых пладах пераважае цукроза), невялікую колькасць дэкстрыну, інуліну і крухмалу. Змест клятчаткі — 0,8 %, арганічных кіслот — 3,0-3,8 %[16].

У пладах таксама ёсць лімонная, яблычная, вінная і ў невялікай колькасці саліцылавая кіслоты, кверцэтын, ізакверцэтын, лікапін і дубільныя рэчывы (да 1 %). Вітаміна С у свежых абрыкосах няшмат (7-14,2 мг%[16]), ёсць вітаміны Р, В1 і РР, але больш за ўсё караціну (правітаміна А) — да 16 мг%. Такой колькасці каратыну няма ні ў якой іншай садавіне ва Усходняй Еўропе.

У свежых пладах змяшчаецца каля 305 мг соляў калію (у сушаных — у 5-6 разоў больш). Таму абрыкосы рэкамендуюць людзям з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы і нырак. Маюцца таксама мінеральныя рэчывы — калій, магній, фосфар. Мікраэлементы прадстаўлены солямі жалеза (2,1 мг %) і злучэннямі ёду, якога асабліва шмат у армянскіх гатунках абрыкосаў.

Аднак для лячэння і прафілактыкі авітамінозу і гіпавітамінозу вітаміна А пры захворваннях печані і паніжэнні функцыі шчытападобнай залозы ўжываць абрыкосы не варта, бо правітамін А, які ёсць у абрыкосах, пры гэтых захворваннях не засвойваецца, і таму мэтазгодней прымаць чысты вітамін А.

З іншых рэчываў у абрыкосах прысутнічае пектын, які валодае здольнасцю выводзіць з арганізма таксічныя прадукты абмену і халестэрын. Ёсць у абрыкосах дубільныя рэчывы, якія надаюць пладам некаторую даўкасць і вяжучы смак і мацавальныя ўласцівасці. Сок абрыкосаў валодае антыбіятычнай актыўнасцю, у прыватнасці, прыгнятальна дзейнічае на гніласныя бактэрыі.

У костачках абрыкоса ўтрымліваецца ад 35 да 60 % невысыхаючага тлустага алею, па хімічным складзе блізкага да персікавага (у склад алею ўваходзяць алеінавая і ліналенавую кіслоты)[16]. Абрыкосавы алей мае нізкую кіслотнасць і невялікую глейкасць, яго выкарыстоўваюць у медыцыне і касметыцы. У насенні абрыкоса ўтрымліваюцца таксама гліказід амігдалін (да 8,43 %), ферменты эмульсін, лактоза і сінільная кіслата.

Жмых утрымлівае значную колькасць бялковых і некаторых іншых арганічных рэчываў, ужываецца ў кандытарскай вытворчасці[16].

У культуры

правіць
 
Плод
 
Абрыкос як садавіна

Вядома больш за 20 сартоў, якія размножваюцца насеннем і прышчэпкай.

Сярэднеазіяцкія сарты абрыкоса, якія маюць малы памер плоду, называюць урук. Уручныя сарты абрыкоса цеплалюбныя, ва ўмовах Усходняй Еўропы звычайна вымярзаюць. У Японіі вырошчваюць спецыяльныя сарты абрыкоса. Плады зялёныя, нясмачныя, кісла-горкія. Яны ўжываюцца падобна агуркам у Беларусі, кіслымі ў салёным расоле.

На Паўночным Каўказе і ў Малдове дзікі абрыкос называюць жердела́ (жердёлы) ці за́рзары. Такія абрыкосы свабода гібрыдызуецца з сартавымі абрыкосамі, валодае падвышанай холадаўстойлівасцю, костачка мае даўгаватую форму (як у слівы) і ў спелых пладоў свабодна аддзяляецца ад мякаці, плод менш салодкі. Костачкі зарзараў горкія на смак, іх не рэкамендуецца ўжываць у ежу.

Рэдка сустракаецца ў культуры чорны абрыкос (Armeniaca dasycarpa).

Ва Усходняй Сібіры расце даўрскі абрыкос (Armeniaca sibirica) з ядомымі пладамі.

У Францыі Armeniaca brigantica лічыцца продкам мірабэляў  (руск.) і ранклодаў  (руск.).

У Беларусі

правіць

На Беларусі абрыкос звычайны культывуецца аматарамі. Вядомы з сярэдзіны ХІХ ст., завезены ў паўднёвыя рэгіёны (на Брэстчыну і Гомельшчыну) з Украіны. Адчувальны да вясновых замаразкаў, ва ўмовах Беларусі пладаносіць 6-7 разоў на 10 гадоў, жыве 20-25, максімум да 40 гадоў. Пачынае пладаносіць на 4-5-ы год. Плады выспяваюць у ліпені-жніўні. Выведзены перспектыўныя гібрыды прыдатныя для культывацыі на поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі.

У Арменіі

правіць

Абрыкос вырошчваецца ў Арменіі са старажытных часоў і займае асаблівае месца ў нацыянальнай культуры, шануецца як адзін з нацыянальных сімвалаў.

Некаторыя навукоўцы лічаць абрыкос у Арменіі абарыгеннай раслінай. Згодна з аглядам Фаўста, Г. С. Есаян у 1977 годзе[19] абгрунтаваў гэта меркаванне доўгай гісторыяй вырошчвання абрыкоса ў Арменіі, асабліва ў раёне Ерэвана. Насенне абрыкоса, датаваныя прыкладна 3000 г. да н.э., былі выяўлены ў Шэнгавіце  (руск.) і Гарні  (руск.), аднак на думку Аракеляна  (руск.), плод, які даў гэта насенне, быў, хутчэй, прывезены ў Арменію, чым вырашчаны там. Фаўст прыводзіць звесткі, што Дэкандоль  (руск.) у 1886 годзе, вырабляючы агляд звестак пра дзікія абрыкосы ў Арменіі, устанавіў, што шэраг кваліфікаваных падарожнікаў не знайшлі там дзікі абрыкос. Знойдзеныя абрыкосы былі выгадаванымі або здзічэлымі. На аснове гэтай інфармацыі Дэкандоль зрабіў выснову, што Арменія не з'яўляецца радзімай абрыкоса[7]. Аднак шэраг пазнейшых крыніц паведамляе пра вырастанне дзікага абрыкоса на тэрыторыі Арменіі[9][20]. Э. С. Марыкян (Армянскі НДІ вінаградарства, вінаробства і пладаводства) выступаў з дакладам на V, VI и VII International Symposium on Apricot Culture and Decline (1981, 1983), дзе адзначаў, што абрыкос на тэрыторыі Арменіі вырошчваецца з 4-га тысячагоддзя да н.э. (калі не існавала гандлёвых сувязяў з Кітаем), што пацвярджаецца раскопкамі 1964 і 1967 гг[21][22]. У той жа час адзначаецца, што аб раннім этапе прыручэння абрыкоса ў Арменіі вядома вельмі мала[9].

Ва Украіне

правіць

Ва Украіне ў дзікім стане не расце, яго разводзяць у садах, прыдарожных насаджэннях, лесапалосах стэпавых, радзей лесастэпавых раёнаў. Плоданосіць на 3-4-ы год. Ураджайнасць 100—300 ц/га. Каштоўнай для абрыкоса прышчэпай ва Украіне з'яўляюцца жэрдзелі.

Сартавы абрыкос распаўсюджаны ў асноўным на поўдні Украіны, але і там ён плоданосіць нерэгулярна. Часта ў дрэў зімой падмярзаюць пладовыя пупышкі, а ўвесну кветкі, паколькі абрыкос рана квітнее. У палескай і лесастэпавай зонах Украіны ў асноўным вырошчваюць дрэвы абрыкоса з насення, іх называюць «жэрдзелі». Абрыкосы даюць, як правіла, дробныя плады, якія не адметныя высокімі смакавымі якасцямі, але дрэвы іх менш патрабавальныя да ўмоў

Асноўны і самы распаўсюджаны сорт Червонощокий (бел.: Чырвонашчокі). Раяніраваны амаль ва ўсіх абласцях Украіны, за выключэннем Палесся і некаторых абласцей лесастэпавай зоны. Дрэвы хуткаплодныя, высокаўраджайныя, але недастаткова зімаўстойлівыя ў паўночных раёнах Украіны. Плады сярэдняй велічыні ці буйныя, вельмі смачныя, выкарыстоўваюцца ў свежым выглядзе і для тэхнічнай перапрацоўкі. Сорт самаплодны[23].

Акрамя Чырвонашчокага, у паўднёвых абласцях Украіны раянаваны гатункі: Нікітінський, Ананасовий цюрупинський, Мелітопольський ранній, Консервний пізній, Арзамі, Угорський найкращий, Ювілейний і іншыя. Для Палесся і Лесастэпу ўяўляюць цікавасць наступныя сарты: Ананасовий київський, Київський ароматний, Поліський великоплідний, Шабловський, Колгоспний, Березняківський[23].

Значэнне і выкарыстанне

правіць
 
Абрыкосавае дрэва ў цэнтральнай Кападокіі, Турцыя

Абрыкос мае добрыя смакавыя якасці. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, карацін, вітамін С.

Плады абрыкосаў ужываюцца як у свежым, так і ў сушоным выглядзе (урук (каз.: өрік /ʷøˈryk/) (з костачкай), кайса, курага  (руск.), пасціла  (руск.)). Хворым на цукровы дыябет варта абмяжоўваць ужыванне абрыкосаў з-за высокага ўтрымання ў іх цукру[16].

З абрыкосаў гатуюць абрыкосавую гарэлку, прычым сок абрыкосаў падвяргаецца закісанню і потым перагонцы.

Насенне (костачкі) ужываюцца ў ежу як Міндаль, а з дапамогай выціскання з іх атрымліваюць малако (фр.: Huille de marmotte). Насенне выкарыстоўваюць для вытворчасці тлустага алею  (руск.), названага абрыкосавым, які ўжываецца ў медыцыне ў якасці растваральніка[16][24] некаторых лекавых рэчываў (напрыклад, камфары  (руск.)) для падрыхтоўкі ін'екцыйных раствораў  (руск.) і як аснова для вадкіх мазяў.

Насенне горкіх сартоў выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі міндальнай вады[18].

З перапаленых костачак абрыкоса робіцца туш, высакаякасны актывіраваны вугаль і чорная фарба[16].

У кітайскай нацыянальнай медыцыне насенне абрыкоса ўжываюцца ў якасці заспакаяльнага сродка пры кашлі, ікаўцы. У Кітаі рэкамендуюць прымаць насенне абрыкоса ў спалучэнні з іншымі лекавымі раслінамі пры бранхіце, трахеіце, ларынгіце, коклюшы, а таксама нефрыце.

Выступаючыя з натуральных расколін абрыкосавых дрэў нацёкі засыхаюць на паветры, утвараючы так званую абрыкосавую камедзь  (руск.). Здробненая ў парашок абрыкосавая камедзь выкарыстоўваецца ў медыцыне як паўнавартасны заменнік гуміарабіка. Па эмульгіруючай здольнасці, стойкасці прыгатаваных на ёй алейных эмульсій і глейкасці яна пераўзыходзіць гуміарабік. Ужываюць абрыкосавую камедзь часам як ахінальны сродак[25]. У склад камедзі ўваходзяць галактоза (44 %), арабіноза  (руск.) (41 %), глюкуронавая кіслата  (руск.) (16,4 %), а таксама мінеральныя (2,4 %) і бялковыя (0,6 %) рэчывы[18].

Драўніна абрыкосавага дрэва выкарыстоўваецца народамі Каўказа для вырабу музычных інструментаў, такіх як армянскі дудук, балабан, шві  (руск.), зурна  (руск.) і іншыя.

Вытворчасць

правіць
Сусветная вытворчасць абрыкосаў

па гадах (тысяч тон)

1965 1 362
1970 1 630
1975 1 546
1980 1 734
1985 2 029
1990 2 189
1995 2 104
2000 2 922
2005 3 551
2006 3 286
2007 3 368
2008 3 716
2009 3 728
15 буйнейшых вытворцаў абрыкосаў (тысяч тон)
Краіна 1985 1995 2005 2009
  Турцыя 202 281 894 695
  Іран 100 193 275 397
  Узбекістан н/д 55 170 290
  Італія 195 104 232 233
  Алжыр 42 41 145 202
  Пакістан 53 190 197 193
  Францыя [26] 110 162 175
  Марока 73 78 103 122
  Украіна н/д 97 74 115
  Японія н/д н/д 123 115
  Егіпет 23 54 73 100
  Сірыя 80 30 65 99
  Іспанія 150 138 137 97
  Кітай н/д 48 91 90
  Грэцыя 131 42 73 77
Крыніца: Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН  (руск.)

У выяўленчым мастацтве

правіць

Злуецца часамі вясновы мароз,
Хай трохі яшчэ паблукае,
Не ў змозе чакаць i цвіце абрыкос,
I вішня вясну сустракае.

Анатоль Балуценка. «Вясновы мароз».[27]

Абрыкос малявалі такія мастакі, як Адрыян Кортэ, Луіс Мелендэс, Канстанцін Даніэль Стахі  (англ.), П'ер Дзюпуа  (англ.), Эмілі Прэер  (ням.), Георг Флегель  (руск.), Ян Давідс дэ Хем  (руск.), Ян ван Хёйсум  (руск.), Ісаак Саро  (ням.), Якаб ван Эс  (руск.), Ёзеф Плеп  (ням.), Любен Бажэн, Луіза Муаён, Асіяс Берт Старэйшы і іншыя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — (.). у крыніцы пад назвай Armeniaca vulgaris Lam.
  4. Apricot — Энцыклапедыя Брытаніка
  5. Andrew Dalby  (англ.).  Food in the ancient world from A to Z. p.20
  6. Kevin M. Folta Архівавана 22 ліпеня 2012..  Genetics and Genomics of Rosaceae, Springer, 2009, p.316—317
  7. а б в г д е ё Faust et al.  Origin and Dissemination of Apricot, in Horticultural Reviews (1998), p.242 и далее
  8. Mark Rieger.  Introduction to Fruit Crops, p. 65
  9. а б в Daniel Zohary, Maria Hopf, Ehud Weiss.  Domestication of Plants in the Old World, стр. 144
  10. De Poerderlé, M. le Baron. (MDCCLXXXVIII (1788)). Manuel de l'Arboriste et du Forestier Belgiques: Seconde Édition: Tome Premier. à Bruxelles: Emmanuel Flon. p. 682. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Downloadable Google Books:

    Cet arbre tire son nom de l'Arménie, province d'Asie, d'où il est originaire et d'où il fut porté en Europe…

  11. Абрикос // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  12. Jules Janick Архівавана 20 ліпеня 2011., James N. Moore.  Fruit Breeding: Tree and tropical fruits. — John Wiley and Sons, 1996. p.81:

    Apricots apparently moved from central Asia through Iran into the Transcaucasian area and westward. Such movement must have occurred as as a part of the military, economic, and cultural exchange that followed Alexandes of Macedon's penetrations into Turkestanas far as the Fergana valley during the fourth century B.C. The further movement of apricots westward into Europe seems to have occurred in two steps. Apricots came to be known in Greece and Italy as an aftermath of Roman-Persian wars during the first century B.C. The specific or generic name, Armeniaca, certainly suggests that the apricot was first distributed in Italy and Greece by Armenian traders. It was many years later that apricot was cultivated in other southern European countries.

  13. Абрикос — артыкул з Этымалагічнага слоўніка рускай мовы М. Фасмера  (руск.)
  14. Apricot — Online Etymology Dictionary
  15. Цыганенко Г. П.  Этимологический словарь русского языка. 2-е изд. — Киев: Радянська школа, 1989. — 511 с. — ISBN 5-330-00735-6.. — С. 12.
  16. а б в г д е ё ж з і к л м н Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Абрикос // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 16-17. — 200 с. — 130 000 экз.
  17. а б Сергиевская, Е. В. Систематика высших растений. Практический курс. — 2-е изд. — СПб.: Лань, 2002. — С. 229—230. — 448 с. — ISBN 5-8114-0452-2.
  18. а б в Атлас лекарственных растений СССР / Гл. ред. акад. Н. В. Цицин. — М.: Медгиз, 1962. — С. 2. — 702 с.
  19. Есаян Г. С.  Культура абрикоса в Армении. — Ереван: Айастан, 1977.
  20. Степанян Н. П., Степанян Р. А.Новое местонахождение дикорастущего абрикоса (Armeniaca vulgaris Lam.) в Армении Архівавана 20 снежня 2013.. — Takhtajania / Армянское ботаническое общество, Институт ботаники НАН РА, 2011, 1. — С. 190—191.
  21. Agulian S. L., Sanagian M. B., Morikian E. S., Avetisian M.A.  Apricot Selection in Armenia Архівавана 26 красавіка 2013. // ISHS Acta Horticulturae 85: V and VI International Symposium on Apricot Culture and Decline.
  22. Morikian E. S.Apricots of Armenia: Origin and Classification of Varietes Архівавана 21 мая 2003. // ISHS Acta Horticulturae 121: VII Symposium on Apricot Culture and Decline.
  23. а б Советы по ведению приусадебного хозяйства / Ф. Я. Попович, Б. К. Гапоненко, Н. М. Коваль и др.; Под ред. Ф. Я. Поповича. — Киев : Урожай, 1985.— с.664, ил.
  24. Блинова, К. Ф. и др. Абрикос обыкновенный // Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 161. — ISBN 5-06-000085-0.
  25. Лекарственные растения в научной и народной медицине. — Саратов: Изд-во Саратовского ун-та, 1974.
  26. FAOSTAT database(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2014. Праверана 19 лютага 2014.
  27. Анатоль Балуценка. «Вясновы мароз»

Літаратура

правіць
  • Советы по ведению приусадебного хозяйства / Ф. Я. Попович, Б. К. Гапоненко, Н. М. Коваль и др.; Под ред. Ф. Я. Поповича. — Киев : Урожай, 1985.— с.664, ил.
  • Єлін Ю. Я., Оляніцька Л. Г., Івченко С. Г. Шкільний визначник рослин. — К.: «Радянська школа», 1988
  • Сорта плодових и ягодных культур. М., 1953.
  • Жучков Н. Г. Частное плодоводство. М., 1954.
  • [Абрикос 1 (руск.)] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  • Абрикос // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Костина, К. Ф. Род 768. Абрикос — Armeniaca Mill. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редакторы тома Б. К. Шишкин и С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1941. — Т. X. — С. 584—600. — 673 с. — 5 000 экз.
  • Вульф Е. В., Малеева О. Ф. Мировые ресурсы полезных растений: Справочник / Отв. ред. Ф. Х. Бахтеев. — АН СССР—БИН им. В. Л. Комарова. — Л: Изд-во «Наука», Ленингр. отд-е, 1969. — 566 с. — 7 500 экз.
  • Тийна Орасмяэ-Медер, Оксана Шатрова. Наука красоты: Из чего на самом деле состоит косметика. — М.: Альпина Паблишер, 2016. — 376 с. — ISBN 978-5-9614-5457-4.